1) у сучаснай паліталогіі агульная назва розных паліт. плыней, якія ў паліт. спектры сваёй краіны займаюць прамежкавае становішча паміж «левымі» і «правымі». У залежнасці ад паліт. сітуацыі цэнтрысты ўтвараюць блокі з «правымі» або «левымі», утвараючы права- ці левацэнтрысцкую большасць у парламенце. У парламенцкіх дзяржавах на аснове гэтай большасці фарміруюцца і адпаведныя ўрады. Часам моцны «цэнтр» здольны праводзіць самаст. палітыку і ўтвараць уласныя ўрады.
2) У міжнар. рабочым руху прамежкавая плынь паміж рэв.марксізмам і правым апартунізмам. Узнік у пач. 20 ст. ў ходзе барацьбы паміж рэв. марксізмам і рэвізіянізмам у партыях інтэрнацыянала 2-га. Цэнтрысты імкнуліся захаваць адзінства рабочага руху шляхам згладжвання супярэчнасцей паміж імі. Асн. кірунак Ц. ў міжнар. рабочым руху — каўцкіянства (гл.Каўцкі К.). У 1-ю сусв. вайну цэнтрысты, разам з інтэрнацыяналістамі, асуджалі як несумяшчальную з прынцыпамі пралет.інтэрнацыяналізму падтрымку лідэрамі асн. партый Інтэрнацыянала 2-га ваен. намаганняў урадаў сваіх краін, але адмаўляліся парваць з імі. За такую «палавінчатасць» іх крытыкавалі У.І.Ленін і яго прыхільнікі, з якімі цэнтрысты ў 1915—19 знаходзіліся ў складзе т.зв. Цымервальдскага аб’яднання (гл.Цымервальдская канферэнцыя). У 1921 цэнтрысты многіх еўрап. краін і ЗША утварылі «Інтэрнацыянал 2 1/2».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯ́ЗАНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
прыватнаўласніцкія сяляне ў Рас. імперыі, якіх паводле ўказа 2.4.1842 памешчык меў права вызваляць ад прыгоннай залежнасці, надзяляць зямлёй у часовае карыстанне, «абавязваючы» павіннасцямі ў форме аброку або паншчыны. Указ не вызначаў памераў зямельных надзелаў, абавязкаў сялян і не абмяжоўваў улады памешчыкаў над імі. Таму становішча абавязаных сялян засталося такое, як і ў прыгонных. З 10 млн. прыгонных сялян мужч. полу да 1855 у катэгорыю абавязаных пераведзена 24 тыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОКС (ад англ. вох скрынка),
1) герметычная камера ці скрынка для захоўвання шкодных, у т. л. радыеактыўных, рэчываў, мікраарганізмаў і для работы з імі. Аснашчаецца акном, доўгімі пальчаткамі або маніпулятарамі, шлюзам для загрузкі і выгрузкі рэчываў, прыстасаваннем для падачы асушаных газаў (сухі бокс).
2) Адасобленыя месцы ў гаражах, прамысл. памяшканнях для размяшчэння аўтамабіляў, выпрабавальных і інш. установак.
3) Адгароджаная частка палаты або ізаляванае памяшканне ў інфекцыйных бальніцах (клініках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́ЎКА,
археалагічныя помнікі (гарадзішча, курганны могільнік) штрыхаванай керамікі культуры (7—6 ст. да н.э. — 4—5 ст.) каля в. Васількоўка Лагойскага р-на Мінскай вобл. На гарадзішчы, умацаваным 2 кальцавымі валамі і ровам паміж імі, выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў слупавой канструкцыі; сярод знаходак фрагменты гліняных пасудзін, прасліцы, жал. сярпы, шылы, абломкі каменнай сякеры і грузіка дзякоўскага тыпу. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; знойдзены невял. гаршчок конусападобнай формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСКІ́ДЫ,
раз’яднаныя хрыбты ў паўн.ч. Карпат, у Польшчы, Чэхіі, Славакіі і на Украіне. Падзяляюцца на Зах. і Усх. Бяскіды. Даўж. каля 300 м. Выш. да 1725 (г. Бабіна). Складзены пераважна з флішаў. Ад восевай зоны Карпат аддзелены падоўжнымі далінамі і ўтвараюць асобныя плоскавяршынныя масівы з невысокімі пераваламі паміж імі. Букавыя і хвойныя лясы, на вяршынях — лугі (паланіны). Нац. паркі Бабінагорскі і Гарчанскі (Польшча), рэзерват Катліна пад Бабінай Гарой (Славакія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ АЎТАМАБІ́ЛЬНАЯ ІНСПЕ́КЦЫЯ (ВАІ),
орган Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь, на які ўскладзены правядзенне мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-трансп. здарэнняў з вайсковым аўтамаб. транспартам, кантроль за дысцыплінай ваенных вадзіцеляў, выкананнем імі правіл руху і эксплуатацыі машын у гарнізонах і на дарогах, якія прылягаюць да іх. ВАІ ствараюцца ў гарнізонах, пры ўпраўленнях аб’яднанняў, а таксама на перыяд вучэнняў войск; забяспечваюцца трансп. сродкамі, сродкамі сувязі і сігналізацыі, маюць вызначаныя адметныя знакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАЛІ́ВА»,
прыватнаўласніцкі герб. У блакітным полі сярэбраная перавязь з левага верхняга кута ў ніжні правы, на перавязі 3 чырвоныя 4-пялёсткавыя (або 5-пялёсткавыя) ружы; клейнод — 2 чорныя валовыя рагі, паміж імі 3 пастаўленыя адна над адной ружы. Існуе варыянт герба: поле чырвонае. Паводле падання, узнік у пач. 11 ст. У ВКЛ існаваў з пач. 15 ст. Гербам карысталіся больш за 130 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.
угнаенні з арган. рэчываў і звязаных з імі хімічна ці адсарбцыйна мінер. злучэнняў. Атрымліваюць апрацоўкай гумінавых кіслот ці матэрыялаў, у якіх яны ёсць (торф, буры вугаль, сланец, глей, перагной), аміякам, аміячнай вадой, аміячнымі растворамі фасфатаў, фосфарнай к-той, калійнымі солямі. Маюць розны састаў і назву: гумафос, гумафоска, торфа-аміячныя ўгнаенні, гуматы натрыю, амонію і інш.Найб. пашыраны торфа-мінеральныя і торфа-аміячна-мінер. ўгнаенні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЕ РЭГУЛЯВА́ННЕ,
форма ўздзеяння дзяржавы на функцыянаванне эканам. сістэмы, галін нар. гаспадаркі з мэтай падтрымання сваёй палітыкі, змянення ў пэўным кірунку эканам. працэсаў, з’яў або сувязей паміж імі. Выкарыстоўваецца для ўздзеяння на рыначную кан’юнктуру, працэс рыначнага цэнаўтварэння. Дз.р. цэн можа ажыццяўляцца прамым (лімітаванне цэн ці іх субсідзіраванне са сродкаў дзярж. бюджэту) і ўскосным (дыферэнцыраваная падатковая і крэдытная палітыка, фінансаванне н.-д. работ, дзяржзаказы прыватным кампаніям і інш.) метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПАЗІТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. dispositivus які распараджаецца),
у цывільным працэсе магчымасць для розных удзельнікаў справы свабодна распараджацца сваімі матэрыяльнымі і працэсуальнымі правамі. Суд садзейнічае ім у рэалізацыі гэтых правоў і ажыццяўляе кантроль за законнасцю іх распарадчых дзеянняў: з мэтай аказання падтрымкі бакам і інш. удзельнікам справы, паколькі юрыд. недасведчанасць і інш. акалічнасці могуць ускладніць належную абарону імі сваіх правоў і інтарэсаў, і каб прадухіліць злоўжыванне ўдзельнікамі справы іх правамі.