ПІЛЯ́СТРА, пілястр (італьян. pilastro ад лац. pila калона, слуп),
плоскі верт. прамавугольны ў плане выступ на сцяне ці слупе, які паўтарае ўсе часткі і прапорцыі калоны арх. ордэра, але пазбаўлены патаўшчэння ў сярэдняй частцы ствала (энтазіса). П. выкарыстоўваліся ў ордэрнай сістэме як дэкар.элементы для верт. члянення сцен. Часам канструктыўна ўмацоўвалі найб. напружаныя ўчасткі сцен (вуглы, прасценкі і інш.). Упершыню паявіліся ў ордэрнай архітэктуры Стараж. Грэцыі. У архітэктуры барока і класіцызму былі важным сродкам узбагачэння арх. кампазіцыі, стварэння выразнага рытму фасадаў і надання ім манументальнасці. Выкарыстоўваюцца ў сучасным буд-ве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАТЭ́ХНІКА (ад піра... + тэхніка),
галіна тэхнікі па вытв-сці і выкарыстанні піратэхнічных саставаў, аснашчаных імі вырабаў і наладжванні феерверкаў. Вядома з глыбокай старажытнасці (напр., у Кітаі элементы П. выкарыстоўвалі за некалькі стагоддзяў да н.э.). Да 19 ст. П. ўключала выраб порахаў і выбуховых рэчываў.
Вытв-сць піратэхн. вырабаў уключае здрабненне кампанентаў саставаў, іх сушку, прасейванне і змешванне ў спец. змяшальніках з дыстанцыйным кіраваннем. Запаўненне вырабаў (кардонных і метал. гільзаў) піратэхн. саставам ажыццяўляюць пад ціскам на прэсах, часам шнэкаваннем ці заліўкай. Вытв. аперацыі ў П. пажара- і выбухованебяспечныя.
Літ.:
Шидловский А.А. Основы пиротехники. 4 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВО́ДНЫЯ ТКА́НКІраслін,
тканкі, якія служаць для перамяшчэння па расліне пажыўных рэчываў. Па ксілеме ад каранёў да лісця з глебы паступае вада з мінер. рэчывамі, па лубе (флаэме) ад лісця да інш. органаў (каранёў, пупышак, кветак, пладоў) — рэчывы, што сінтэзуюцца ў лісці, пераважна прадукты фотасінтэзу. Ксілема і луб размяшчаюцца звычайна побач і ўтвараюць цяжы, ці праводныя пучкі, што фарміруюць у целе расліны бесперапынную разгалінаваную сістэму, якая злучае ўсе органы. У склад П.т. уваходзяць праводныя, мех., назапашвальныя і выдзяляльныя элементы. Высокаспецыялізаваныя П.т. з сасудамі развіліся ў працэсе эвалюцыі толькі ў вышэйшых, т.зв. сасудзістых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦЕЎКЛА́ДЧЫК,
камплект машын і абсталявання для транспартавання і ўкладкі рэйкава-шпальнай рашоткі чыгуначнага пуці пры яго буд-ве і рамонце. Выкарыстоўваюцца П. звёнавыя, якія дастаўляюць да месца работ гатовыя рэйкава-шпальныя рашоткі, і раздзельныя, што падвозяць асобныя неабходныя элементы для зборкі рашоткі на месцы.
Звёнавыя П. на рэйкавым хаду абсталяваны пуцеўкладачным кранам для транспартавання звёнаў уздоўж саставу. Пры буд-ве новых чыгунак выкарыстоўваюць пуцеўкладачныя краны на трактарным хаду, абсталяваныя лябёдкай, што захоплівае звёны на платформе, якая наязджае на ўкладзенае звяно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
субстра́т
(лац. substratum)
1) аснова, на якой размешчана што-н. (напр. базальтавы с. зямной кары);
2) філас. агульная адзіная аснова якіх-н. з’яў;
3) элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мацава́ць, мацую, мацуеш, мацуе; незак., што.
1. Трывала прымацоўваць. Чалавек шэсць грузчыкаў завіхаліся на платформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі.Асіпенка.// Змацоўваць элементы машын, канструкцый.
2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж. Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь.Аўрамчык.
3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць, замацоўваць. Мацаваць трос.
4.перан. Рабіць моцным, узмацняць. Мацаваць дружбу. □ — Вам шлях у заўтра, ленінцы, Смялей мацуйце строй!Кірэенка.
5.Разм. Прабаваць моц чаго‑н. [Наўмыснік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднача́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад падначаліць.
2.узнач.прым. Які знаходзіцца ў падпарадкаванні каго‑, чаго‑н. Падначалены афіцэр. □ У большасці ранніх паэм Купалы элементы драматычнага дыялогу ў развіцці дзеяння іграюць чыста падначаленую ролю.Ярош.
3.узнач.наз.паднача́лены, ‑ага, м.; паднача́леная, ‑ай, ж. Службовая асоба, якая падначальваецца каму‑н. старшаму па рабоце. На чале груп стаялі спрактыкаваныя ў ваенных справах людзі. Яны стараліся прыдаць сваім падначаленым выпраўку і ваенны выгляд.Колас.Бывалы лётчык-франтавік паказаў падначаленаму, як трэба лятаць у баявой абстаноўцы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Памянш.да пласціна. Добра вытачаныя пласцінкі з касцей маманта ўпрыгожваюць адзенне.В. Вольскі.
2. Дыск з пластычнага матэрыялу з гукавым запісам для прайгравання. Там у падарунках былі настольны гадзіннік, патэфон з наборам пласцінак і паляўнічая стрэльба.Кавалёў.
3. Шкло, пакрытае святлочуллівым слоем для фатаграфічных здымкаў. Фатаграфічная пласцінка.
4.Спец. Плоская частка ліста ў раслін. Ліставыя пласцінкі.
5.Спец. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў.
•••
Крывяныя пласцінкі — элементы крыві млекакормячых, якія маюць здольнасць згушчаць кроў.
Змяніць пласцінкугл. змяніць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадаро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які рухаецца ў адным кірунку з чым‑н. Якраз дзьмуў вецер спадарожны.Аўрамчык.Ад бліжэйшай да МТС чыгуначнай станцыі юнак дабіраўся на спадарожнай машыне.Даніленка./узнач.наз.спадаро́жны, ‑ага, м.Спадарожныя стаялі на беразе і казалі: «Глядзі ты, які .. наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць».Колас.
2. Які сустракаецца на шляху, на дарозе. Спадарожная станцыя. Спадарожная вёска.
3. Які існуе поруч, разам з чым‑н., спадарожнічае чаму‑н. асноўнаму. Спадарожныя газы. □ У каментарыях .. не прыводзяцца спадарожныя элементы бытавання і расказвання казак, запісаных у пасляваенны час.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ТРЫЦАў матэматыцы,
прамавугольная табліца элементаў адвольнай прыроды; адно з асн. паняццяў лінейнай алгебры. Узнікае пры рашэнні і даследаванні сістэм лінейных ураўненняў.
Элементы М. памераў m × n размяшчаюцца ў прамавугольнай табліцы, якая мае m радкоў і n калонак (слупкоў) і абазначаецца
або
, дзе індэксы i, j паказваюць нумар радка і нумар слупка адпаведна, дзе знаходзіцца элемент aij Калі m = n. М. наз. квадратнай парадку n. Калі элементы М. лікі, аперацыі над М. (складанне і множанне) выконваюцца па правілах матрычнай алгебры: сума М. A = ‖aij‖ і B = ‖bij‖ аднолькавых памераў (лік радкоў і лік слупкоў адной М. роўныя адпаведна ліку радкоў і ліку слупкоў другой) ёсць М. C = ‖cij‖, дзе cij = aij + bij. Перамнажаюць М., калі лік слупкоў у адной з іх роўны ліку радкоў у другой і здабытак М. A = ‖aik‖ і B = ‖bkj‖ ёсць М. C = ‖cij‖, дзе
. М. выкарыстоўваюцца ў матэм. аналізе, механіцы, электратэхніцы (напр., пры даследаваннях малых ваганняў мех. і эл. сістэм), тэорыі імавернасцей, квантавай механіцы і інш.