mark2 [mɑ:k] v.
1. зазнача́ць, адзнача́ць;
It’s not marked on the map. Гэта не адзначана на карце.
2. характарызава́ць;
The style of the work is marked by simplicity and clarity. Стыль твора характарызуецца прастатой і яснасцю.
3. BrE ста́віць адзна́ку (у школе)
4. пакіда́ць след, пля́му
mark off [ˌmɑ:kˈɒf] phr. v. адзнача́ць; выдзяля́ць
mark out [ˌmɑ:kˈaʊt] phr. v. расчэ́рчваць, размяча́ць
mark up [ˌmɑ:kˈʌp] phr. v. павыша́ць, павялі́чваць;
Prices were marked up every month. Цэны павышалі кожны месяц.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кан’юнкту́ра
(с.-лац. coniunctura)
1) сукупнасць умоў, становішча, абставіны, якія склаліся ў той ці іншай галіне дзейнасці, напр. у палітыцы, эканоміцы, гандлі і інш., уплываюць на ход якіх-н. падзей, спраў (напр. спрыяльная к.);
2) сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан эканомікі сусветнай гаспадаркі, эканомікі асобных краін ці якой-н. галіны гаспадаркі за пэўны перыяд (месяц, квартал, год).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Маладзі́к 1 ’месяц у першай квадры’ (ТСБМ, Грыг., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц., Растарг., Сл. ПЗБ, Федар. 1), молодзі́к ’тс’ (Маш., ТС), мыладзі́к (паўн.-усх., КЭС; віц., Шн. 3; Бяльк.), брасл., асіп. маладзічок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. молодик, рус. молоди́к, моло́дик; польск. młodzik з бел. мовы; серб. млађак. Усх.-слав. Да малады́ (гл.).
Маладзі́к 2 ’малады хлопец’, ’халасцяк’, ’малады (на вяселлі)’ (Нас., Сцяшк., ТС; брасл., Сл. ПЗБ). Укр. молодик ’малады нежанаты чалавек’, рус. смал. молодик, разан. ’малады чалавек, нежанаты’, рус. арханг. ’малады на вяселлі’, пск. ’малады лес’, разан. ’маладыя авечкі, ягняты’, ’маладняк’, ст.-рус. молодикъ ’малады чалавек’, ’маладая птушка (сокал, ястраб)’; польск. młodzik, ’малакасос’, ’навічок’, ’малады глушэц’, чэш., славац. mladɨk ’юнак’, серб.-харв. мла̀дик ’малады лес’. Прасл. mold‑ikъ. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́як,
1. прысл. Нейкім чынам, спосабам. Апошні зубр, які адбіўся ад статка.. і якому пашанцавала неяк застацца на волі, быў у 1919 годзе забіты ў пушчы браканьерамі. В. Вольскі. [Віктар:] — Ці не пусцілі б вы ў.. [хату] хлопца аднаго на які месяц ці два. Дроў мы неяк прыдбаем. Зарэцкі. // Чамусьці. Неяк нязвыкла глядзець на апушаныя снегам кусты чаромхі, якія паспелі апрануцца ў зеляніну. Ігнаценка.
2. прысл. Аднойчы. Неяк у вольны дзень пайшлі [Міколка з дзедам] рыбу лавіць на раку. Лынькоў. Выйшаў неяк Апанас з кузні, прысеў на бервяно, што ляжала ля жалезнага ламачча. Даніленка.
3. безас. у знач. вык., з інф. Разм. Нельга, няма як. [Віця:] — Ну, гайда са мной?.. [Аўгінька:] — Хату неяк кінуць адну, а то б.. пайшла... Ды і малых нешта няма. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́каціцца, ‑качуся, ‑кацішся, ‑каціцца; зак.
1. Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль‑н. Мячык выкаціўся на дарогу. Яблык выкаціўся з кошыка. □ У старога паволі выкаціліся з вачэй дзве слязінкі. Чорны. // З’явіцца на небе (пра сонца, месяц, зоры). З-за лесу выкацілася сонца, іскрыстае, цёплае. Сачанка. // Выехаць адкуль‑н., куды‑н. З-за рогу борзда і крута выкаціўся з задзірлівым лапатаннем трактар. Шынклер. Брук скончыўся, і воз выкаціўся на дарогу мяккую, з пясочкам. Арочка.
2. Разм. Хутка выйсці, выбегчы адкуль‑н. Андрушка пабег да свайго сябрука Паўліка, свіснуў каля хаты. Паўлік выкаціўся мігам. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́кацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Мітусіцца, стараючыся пранікнуць куды‑н. Людзі тыкаліся ва ўсе бакі, як сляпыя шчаняты. Асіпенка. // Ударацца, стукацца аб што‑н., упірацца ў што‑н. Калі паляцелі качкі, закрычалі з неба, наша Шэрачка, — так мы яе звалі, — спачатку пачала бегаць па дварышчы, тыкаючыся ў плот, у сцены, а пасля ўзнялася на крылле .. і падалася да чарады. Дубоўка.
ты́кацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. фам. Звяртацца да каго‑н. на «ты». Месяц назад гэты самы Лёшка не азваўся б, а цяпер глядзі — тыкаецца, як з роўным. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загляну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Глянуць куды‑н., унутр чаго‑н.; кінуць позірк на тое, што трэба разгледзець, убачыць. Заглянуць у вочы. Заглянуць за шафу. Заглянуць пад ложак. □ Цыбаты бялявы хлопчык .. заглянуў у адчыненае акенца машыны. Гамолка. // перан. Пранікнуць куды‑н., асвятліць прамянямі (пра сонца, месяц і пад.). Святло месяца заглянула ў акно, і ў хаце стала неяк весялей і святлей. Кавалёў. // перан. Бегла пачытаць асобныя месцы (у кнізе, газеце і пад.). Заглянуць у кнігу.
2. Разм. Зайсці, заехаць куды‑н. мімаходам, на кароткі час. Ёсць над Сожам гарадок. Просім, ягамосці: Ехаць будзеце здалёк, Загляніце ў госці. Калачынскі. Невысокі рухавы стары, да якога мы заглянулі ў хату, сустрэў нас ветліва. С. Александровіч.
•••
Заглянуць наперад (у заўтрашні дзень) — задумацца над будучыняй, уявіць яе сабе.
Заглянуць у душу (нутро і пад.) каму, чыё — адгадаць чые‑н. думкі, пачуцці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсу́нуцца, ‑сунуся, ‑сунешся, ‑сунецца; зак.
1. Перамясціцца на нейкую адлегласць; пасунуцца. Світае... За кратамі, паміж веццем дзвюх бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, палоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца. Брыль. // Размясціцца далей, аддаліцца. Бабуля адсунулася на самы край лаўкі, у цянёк пад ліпай, але і тут яе даставалі гарачыя прамені. Сіняўскі. // перан. Стаць менш значным, менш важным. Кожны думаў цяпер толькі аб тым, каб выратавацца і выжыць, а ўсё іншае адсунулася ўбок. Маўр.
2. Адчыніцца, адкрыцца, раскрыцца, адхінуцца. Шэрая тканіна адсунулася ад запечка, напялася, задрыжала, як на ветры, знікла. Пташнікаў. У гэты час загрукалі жалязякі, і дзверы адсунуліся. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мёрзлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зацвярдзеў ад марозу. Чалавек пад бярозай кашлянуў і пайшоў прэч, загрукатаўшы ботамі па мёрзлай зямлі. Шамякін. Сухі вецер гнаў па мёрзлай раллі пясок. Ваданосаў. // Пакрыты лёдам, абледзянелы. Сонейка зірнула У мерзлае акно — І заззяла пышна Іскрамі яно. Журба. Як толькі Сцёпка параўняўся з адною хатай у сяле і зірнуў на яе мёрзлыя шыбы, ён адразу заўважыў гэта прагрэтае акеначка ў аконцы. Колас.
2. Сапсаваны ад холаду, ад марозу. Мёрзлая бульба.
3. Разм. Вельмі халодны, выстуджаны — аб памяшканні. [Чарноў:] — Дай .. [каню] на месяц аўса ды пастаў яго ў сапраўдную канюшню, а не ў гэту мёрзлую яму — .. і ты яго не пазнаеш. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́валач, ‑ы, ж.
Разм.
1. Хмары, туман, смуга. На момант святлее, а пасля навалач насоўваецца ізноў. Пестрак. Ноч пацямнела, у змрочнай навалачы зусім знік месяц. Быкаў.
2. Груб. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль, не тутэйшы. — Нейкая навалач з усяго свету сядзіць у Наносах, як скула, і адважваецца папракаць яго, Сцяпана Івашкевіча! Чарнышэвіч.
3. зб. Пагард. Зброд, варожыя людзі. Фронт штодзённа патрабаваў як мага больш паравозаў, баявой тэхнікі для барацьбы з фашысцкай навалаччу. Сабаленка.
4. Тое, што і напасць. «І што гэта за навалач такая,.. — не гараць дровы, хоць ты трэсні». Сіпакоў. «Што за навалач?» Боль, уеўшыся ў спіну, дзіўным водгуллем чуўся то ў баку, то ў жываце. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)