1. Сказаць, зрабіць што‑н. нечаканае, незвычайнае. [Сашка] выпіў яшчэ адну чарку і адсмаліў: — Практыкант! Ваша вока заўсёды збіраецца падміргнуць. Чаму гэта яно так?Чорны.
2. Моцна збіць, адлупцаваць. А не дагодзіш — бяда: зараз пацягнуць гайдукі на стайню і так адсмаляць раменнымі бічамі, што цэлы тыдзень будзе ані сесці, ані легчы.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мыча́ць, мычу, мычыш, мычыць; незак.
Тое, што і мыкаць. Маша сасніла, што праспала статак, што пад акном мычыць Лыска — кліча гаспадыню.Шамякін.[Сяргей:] — Вусаты так набраўся, што і гаварыць не можа, толькі мычыць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́ўбіца ’гаўбіца’ (БРС). Рус.га́убица ’тс’ (раней і гоубица), укр.га́убиця. Фасмер (1, 397) мяркуе, што гэта запазычанне з ням.Haubitze ’тс’. Шанскі (1, Г, 38–39) мяркуе, што непасрэдна слова было ўзята з польск.haubica (так і ў Слаўскага, 1, 411).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нахі́льнік ’расліна Atropa belladonna L., красаўка’ (палес., Бейл.). Ад нахіліцца ’схіліцца, пахіліцца’, хіліць ’нахіляць, схіляць, звешваць’, відаць, названа так таму, што на ноч ці на дождж схіляецца ўніз, параўн. ахілкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пудо́вік, ‑а, м.
Тое, што важыць пуд, разлічана на пуд. Бязмен-пудовік. □ Апошні камень, — відаць, пудовік — бомкнуў так, што ледзь не выскачылі шыбы з вокнаў.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакрата́рства, ‑а, н.
Выкананне сакратарскіх абавязкаў; пасада сакратара. [Мароз:] — Я вось пра што. Ты думаеш, што я так шкадую свайго сакратарства? Нялёгкі гэта кавалачак. Пасядзі, паспрабуй.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)