сукупнасць агульнадзярж. мерапрыемстваў і баявых дзеянняў войск (сіл) з мэтай абароны розных аб’ектаў, войск і насельніцтва ад паражэння з паветра. Уключае сістэмы кіравання, разведкі і апавяшчэння аб паветр. праціўніку, зенітнага ракетна-артыл. прыкрыцця, знішчальна-авіяц. прыкрыцця. Адрозніваюць занальную ППА (сілы і сродкі ўтвараюць адзіную групоўку для абароны асобных рэгіёнаў); занальна-аб’ектавую ППА (спалучэнне занальнай ППА з непасрэдным прыкрыццём найб. важных аб’ектаў); аб’ектавую ППА (для абароны асобных важных аб’ектаў). Войскі ППА Рэспублікі Беларусь сфарміраваны ў 1992 на базе ўпраўлення, часцей і злучэнняў 2-й асобнай арміі ППА, а таксама часцей і злучэнняў ППАБВА. У іх склад уваходзяць: зенітныя ракетныя войскі і зенітная артылерыя, радыётэхн. войскі, якія з’яўляюцца родам войск, а таксама часці і падраздзяленні спец. войск (радыёэлектроннай барацьбы, сувязі, інж., хім., тэхн. забеспячэння). Прызначаны для аховы адм.-паліт., прамысл.-эканам. цэнтраў і раёнаў краіны, груповак узбр.сіл, важных ваен. і інш. аб’ектаў ад удараў праціўніка з паветра; знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, частка іх сіл нясе баявое дзяжурства, ажыццяўляе бесперапынную радыёлакацыйную разведку ў паветр. прасторы, кантроль за парадкам выкарыстання авіяцыяй паветр. прасторы, пралёту дзярж. мяжы Рэспублікі Беларусь і інш. У 1995 войскі ППА Беларусі ўвайшлі ў склад аб’яднанай сістэмы ППА СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМО́МЕТР (ад дынама... + ...метр),
прылада для вымярэння сілы або моманту сілы. Бываюць: цягавыя — для вымярэння адной сілы (цягі) і вярчальныя — пары сіл (вярчальнага моманту); узорныя і рабочыя (агульнага прызначэння, спецыяльныя); пераносныя і стацыянарныя; мех. (спружынныя, рычажныя), гідраўл., эл. і інш.
Д. мае пругкі элемент, які дэфармуецца пад уздзеяннем сілы, і адліковае прыстасаванне для рэгістрацыі вымеранага намагання. З дапамогай Д. вымяраюць сілы ад некалькіх ньютанаў да 1 МН. Выкарыстоўваюць пры выпрабаваннях і эксплуатацыі машын, для вымярэння сілы рэзання або момантаў сіл, што ўзнікаюць пры апрацоўцы металаў (інструментальны Д.), мускульных намаганняў і інш. Д. з пішучым прыстасаваннем наз.дынамографам, з адліковым або паказвальным прыстасаваннем — работамерам ці імпульсіметрам.
Рабочы спружынны дынамометр (работамер): 1, 4 — захваты; 2 — корпус з пругкім элементам; 3 — цыферблат са шкалой; 5 — стрэлка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЯ́ГА ВАЕ́ННАЯ,
урачыстае абяцанне (клятва), якое дае кожны вайсковец (грамадзянін) у час уступлення ў рады ўзбр.сіл; прыняцце П.в. важны прававы акт. Змест П.в. і рытуалы яе прыняцця адлюстроўваюць гіст. і нац. традыцыі народа, дзяржавы і арміі. П.в. воіна Узбр.Сіл Беларусі адпавядае патрабаванням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам і ваен. статутам, вызначае абавязкі па абароне Айчыны. Яе тэкст зацверджаны ў 1992, палажэнне аб парадку прыняцця — у 1997. Кожны вайсковец, які прымае П.в., замацоўвае гэты акт уласнаручным подпісам (з аб’яўленнем мабілізацыі прысягаюць усе ваеннаабавязаныя, якія не прымалі прысягу ў мірны час). П.в. прымаюць пры Дзярж. сцягу Рэспублікі Беларусь і Баявым сцягу часці на тэр.вайск. часцей, ці ў месцах баявой і працоўнай славы. Дзень прыняцця П.в. абвяшчаецца для ўсяго асабовага складу часці святочным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЛІ́К ЗБУДАВА́ННЯЎ,
вызначэнне размеркавання прыкладзеных сіл, дэфармацый, перамяшчэнняў, што ўзнікаюць у элементах збудаванняў пры статычных, дынамічных, тэмпературных і інш. нагрузках.
Мэта Р.з. — забеспячэнне надзейнасці і даўгавечнасці збудавання ў адпаведнасці з умовамі трываласці, жорсткасці і ўстойлівасці найб. напружаных яго элементаў пры мінім. расходзе матэрыялаў, а таксама ацэнка параметраў гранічнага стану канструкцый. У залежнасці ад тыпу збудавання і віду нагрузкі для Р.з. выкарыстоўваюць розныя разліковыя схемы і метады разліку. Праводзіцца на аснове законаў будаўнічай механікі, супраціўлення матэрыялаў і тэорыі пругкасці. У разліках жалезабетонных збудаванняў, фундаментаў улічваюць і рэалагічныя ўласцівасці матэрыялаў (гл.Рэалогія). Збудаванні, што трапляюць пад уздзеянне выпадковых нагрузак (марскіх хваль, сейсмічных сіл), разлічваюць статыстычнымі метадамі. Для Р.з. выкарыстоўваюць лікавыя метады ў матэматыцы і сродкі вылічальнай тэхнікі. Гл. таксама Дынаміка збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«А́РМИЯ»,
часопіс Узбр.Сіл Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік — Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Выходзіць у Мінску з мая 1996 на бел. і рус. мовах 1 раз у 2 месяцы. Тыраж 3 тыс.экз. Распаўсюджваецца па падпісцы і ў розніцу. Мэтай часопіса з’яўляецца інфармаванне ваеннаслужачых і шырокага кола чытацкай аўдыторыі, выяўленне і фарміраванне грамадскага погляду па ўсім спектры грамадскага жыцця, нац. бяспекі і абарончых пытаннях. Асн. тэмы выдання: асвятленне пытанняў ваен. палітыкі, рэфармавання Узбр.Сіл Рэспублікі Беларусь, жыцця войск, ваен. гісторыі Айчыны, патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама замежныя ваен. навіны і інш. З мая 2002 выдаецца ваен.-тэарэт. дадатак да часопіса «Навука і ваенная бяспека» (першыя 2 нумары выйшлі да вер. 2002 пад назвай «Армія і сучаснасць»).
Martin has inner resources. У Марціна ёсць запас духоўных сіл.
2. знахо́длівасць; вынахо́длівасць;
a man of great resource знахо́длівы чалаве́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНТРАПАСІСТЭ́МА (ад антрапа... + сістэма),
чалавецтва, якое развіваецца як адзінае цэлае і складаецца з чалавека як біял. віду, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, прадукц.сіл і вытв. адносін грамадства. Існуе ў непарыўным адзінстве з антрапасферай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ А́РМІЯ, Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (РСЧА),
афіцыйная назва Савецкай Арміі ў 1918—46. З’яўлялася асн. часткай узбр.сілсав. дзяржавы, у склад якіх таксама ўваходзілі ВМФ, пагран. і ўнутр. войскі (гл.Узброеныя Сілы СССР).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
— структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, прызначаны для ўзбр. абароны яе суверэнітэту, незалежнасці і тэр. цэласнасці.
27.7.1990 Вярх. СаветБССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якой 25.8.1991 нададзены статус канстытуцыйнага закона. Паводле Дэкларацыі Беларусь набыла права на ўласныя Узбр. Сілы, Унутр. войскі, органы дзярж. і грамадскай бяспекі, падкантрольныя Вярх. Савету Беларусі. 20.9.1991 Вярх. Савет даручыў Савету Міністраў, камісіі Вярх. Савета па пытаннях нац. бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю сумесна з камандаваннем БВА, інш. зацікаўленымі мін-вамі і ведамствамі да 1.11.1991 падаць прапановы аб структуры і прынцыпах ваен.буд-ваУзбр.Сіл краіны. 20.3.1992 Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь даручыў Савету Міністраў пачаць фарміраванне Узбр.Сіл. Паводле Пастановы Савета Міністраў ад 6.5.1992 БВА скасавана і ўтворана Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Ударная групоўка войск на зах. напрамку былога СССР (БВА) налічвала больш за 250 тыс.чал. (1410 вайск. фарміраванняў); на ўзбраенні злучэнняў і часцей былі самыя дасканалыя зброя і тэхніка, якія меліся на той час у Сав. Арміі. На тэр. Беларусі самая высокая на Еўрап. кантыненце канцэнтрацыя войск (1 ваеннаслужачы на 43 цывільныя жыхары; для параўнання: на Украіне — на 98, у Казахстане — на 118, у Польшчы — на 164, у Расіі — на 634). Кіраўніцтва рэспублікі прапанавала камандаванню Аб’яднаных Узбр.Сіл СНД пакінуць у складзе Узбр.Сіл Беларусі ўсе сухап. злучэнні, часці, войскі ППА, паветрана-дэсантную дывізію, а таксама часці знішчальнай і штурмавой авіяцыі. У Аб’яднаныя стратэг. сілы было прапанавана ўключыць ядз. зброю, бамбардзіровачную авіяцыю, а таксама авіяц. і радыёлакацыйныя часці Балт. флоту, размешчаныя на тэр. Беларусі. У выніку перагавораў паміж дэлегацыямі Гал. камандавання Аб’яднаных узброеных сіл СНД і Рэспублікі Беларусь быў выпрацаваны пратакол, паводле якога да Узбр.Сіл Беларусі поўнасцю адышлі вайск. часці сухап. войск і ППА, за выключэннем некалькіх навуч. цэнтраў, каля 90% знішчальнікаў і бамбардзіровачнай авіяцыі, полк трансп. авіяцыі, полк стратэг. бамбардзіроўшчыкаў, паветрана-дэсантная дывізія. У пач. 1990-х г. створана аснова нарматыўнай прававой базы ваен. будаўніцтва, прыняты законы Рэспублікі Беларусь «Аб абароне» (новая рэд. 17.7.2002), «Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» (новая рэд. 24.7.2002), «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (новая назва «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», новая рэд. 2.1.2002) і шэраг інш. нарматыўных актаў. Законамі Рэспублікі Беларусь «Аб абароне» і «Аб Узброеных Сілах» вызначаны паўнамоцтвы органаў дзярж. улады і ўпраўлення, абавязкі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у галіне абароны. Агульнае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ў той перыяд ажыццяўлялі Вярх.
Савет і Савет Міністраў у межах іх паўнамоцтваў. Непасрэднае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ажыццяўляла Мін-ва абароны, у складзе якога створаны Гал. штаб Узбр.Сіл. З мэтай арганізацыі і правядзення ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы ствараліся мясц. органы ваен. кіравання. Былі створаны Нац. агенцтва па кантролі і інспекцыях і ўпраўленне знешніх сувязей Мін-ва абароны з функцыямі арганізацыі і выканання мерапрыемстваў ваен. супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Ажыццёўлены пераход да арганізац.-штатнай структуры «корпус-брыгада», асн. аператыўна-тактычнай адзінкай стала механізаваная брыгада.
У адпаведнасці з рашэннем Вярх. Савета Беларусі, прынятым пры ратыфікацыі Дагавора аб звычайных узбр. сілах у Еўропе (ЗУСЕ), колькасць ваеннаслужачых Узбр.Сіл Беларусі да 1995 трэба было паменшыць да 100 тыс.чал. У выніку ў 1992 расфарміравана 280 часцей, скарочана 30 тыс.чал., звольнена ў запас 7,5 тыс. афіцэраў і прапаршчыкаў. Адначасова ішло скарачэнне ўзбраення і ваен. тэхнікі. У адпаведнасці з Дагаворам аб звычайных узбр. сілах у Еўропе, падпісаным у СССР у ліст. 1990, на Беларусі знішчаны 1773 танкі, 130 баявых самалётаў, 1341 баявая браніраваная машына. Да 1994 перад Узбр. Сіламі паўсталі пытанні аснашчэння войск новымі відамі ўзбраення і ваен. тэхнікі, іх утрымання і рамонту, забеспячэння ваеннаслужачых рэчавай маёмасцю (уводзілася новая форма адзення). Разам са скарачэннем афіцэраў, якія служылі ў БВА, неабходна было скарачаць і тых, хто паводле рашэння Вярх. Савета Беларусі ў 1992—94 вярнуўся на Радзіму з інш. рэспублік былога СССР.
Рэальнае рэфармаванне ваен. арганізацыі пачалося з сярэдзіны 1994 і мела на мэце прывядзенне Узбр.Сіл Беларусі ў адпаведнасць з сучасным ваенна-паліт. становішчам, характарам сучаснай вайны і ўзбр. барацьбы, ступенню магчымых ваен. пагроз і эканам. магчымасцямі дзяржавы. 27.3.1995 Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Канцэпцыю нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. Да 1996 у рамках рэфармавання вырашаны многія праблемы, звязаныя са стварэннем органаў ваен. кіравання і падрыхтоўкі кадраў: рэфармавана большасць аб’яднанняў, злучэнняў, вайск. часцей і ўстаноў, створаны мабільныя сілы, уведзены прынцып тэр. камплектавання войск ваеннаслужачымі тэрміновай службы, удасканалена сістэма кантрактнай службы, аптымізавана сістэма падрыхтоўкі войск. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, створаная ў 1995, пачала рыхтаваць кадры больш чым па 60 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. На 6-гадовы тэрмін навучання пераведзена Мінскае сувораўскае вучылішча (з 2002—5-гадовы тэрмін навучання). Распрацавана новая нарматыўная прававая база, якая рэгламентавала арганізатарскую і выхаваўчую работу па ўмацаванні вайск. дысцыпліны. У 1996 паводле загаду міністра абароны аптымізавана сістэма работы па кіраванні сац. працэсамі ва ўзбр. сілах.
Развіццё ўзбр.сіл патрабавала далейшага ўдасканалення прававой базы, якая б рэгламентавала іх дзейнасць. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэферэндуме 24.11.1996) замацавала новую сістэму дзярж. органаў, вызначыла паўнамоцтвы Прэзідэнта — Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, парламента, урада, у т. л. ў галіне абароны. Асн. кірункі будаўніцтва, у т. л. рэфармавання Узбр.Сіл, вызначаны Праграмай сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—05, Канцэпцыяй будаўніцтва Узбр.Сіл Рэспублікі Беларусь да 2010, Праграмай завяршэння рэфармавання Узбр.Сіл Рэспублікі Беларусь на 2001—05 і Планам будаўніцтва Узбр.Сіл Рэспублікі Беларусь да 2006 (усе зацверджаны адпаведнымі ўказамі Прэзідэнта ў 2001). Паводле Канцэпцыі нац. бяспекі (новая рэд.), зацверджанай Указам Прэзідэнта (2001), вызначаны жыццёва важныя інтарэсы Беларусі, фактары, якія могуць ствараць пагрозу нац. бяспецы, а таксама прыярытэтныя кірункі забеспячэння бяспекі ў паліт., эканам., інфарм., экалагічнай, гуманіт. і інш. сферах. Распрацавана новая рэдакцыя Ваеннай дактрыны (2002), якая канкрэтызавала асн. кірункі ваен. палітыкі дзяржавы на сучасным этапе, а таксама вызначыла адносіны да ваен. канфліктаў і іх папярэджання, праблемы ваен. будаўніцтва, выкарыстання ваен. сілы для абароны найб. важных інтарэсаў дзяржавы. Яна вызначыла ваен. арганізацыю дзяржавы як сукупнасць узбр.сіл, інш. войск і вайск. фарміраванняў, дзярж., ваенна-паліт. органаў кіравання, органаў ваен. кіравання, інш. арганізацый, асн. дзейнасць якіх у мірны час накіравана на вырашэнне задач па забеспячэнні ваен. бяспекі дзяржавы (прадухіленне ваен. пагрозы), а ў выпадку вайны — на забеспячэнне ўзбр. абароны дзяржавы, адбіццё нападу, разгром праціўніка і дасягненне паліт. мэт у вайне. Дактрына вызначае паўнамоцтвы дзярж. органаў, інш. арганізацый і грамадзян Рэспублікі Беларусь у ваен. сферы. Важнейшым заканадаўчым актам, што рэгламентуе асн. пытанні бяспекі, стаў Закон «Аб абароне». Ён устанавіў асновы і арганізацыю абароны Рэспублікі Беларусь, паўнамоцтвы Прэзідэнта і дзярж. органаў, абавязкі арганізацый і грамадзян па забеспячэнні ўзбр. і эканам. абароны краіны, вызначыў сістэму прававых, паліт., эканам., ваен., сацыяльных і інш. мер, якія забяспечваюць ваен. бяспеку дзяржавы. Закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь» (новая рэд. 24.7.2002) устанавіў прызначэнне, задачы, склад, колькасць, прынцыпы пабудовы і дзейнасці Узбр.Сіл, камплектавання, кіраўніцтва імі, узаемадзеяння іх з інш. войскамі і вайск. фарміраваннямі. Законам «Аб ваенным становішчы». прынятым 13.1.2003, вызначаны прававы рэжым ваен. становішча, што ўводзіцца на тэр. краіны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадку ваен. пагрозы ці нападу. Ён рэгламентуе пытанні ўвядзення і адмены ваен. становішча, асаблівасці паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, парламента — Нац. сходу, рэсп. органаў дзярж. кіравання і інш. арганізацый, ваен. камандавання, грамадзян на перыяд ваен. становішча, меры, якія прымаюцца на перыяд яго дзеяння, парадак выканання Рэспублікай Беларусь узятых на сябе міжнар. абавязацельстваў. Неабходнасць рэфармавання, кардынальныя змены ў нарматыўнай базе і інш. абставіны патрабавалі прыняцця Закона «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе». Новая рэдакцыя Закона ад 5.11.1992 пад назвай «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» падпісана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 22.7.2003. У ліст. 2003 прыняты Закон «Аб парадку накіравання ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзярж. кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, пракурорскіх работнікаў, а таксама цывільнага персаналу за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі», які вызначыў парадак накіравання ваеннаслужачых (за выключэннем тых, хто знаходзіцца на тэрміновай службе, а таксама афіцэраў, што праходзяць ваен. службу паводле прызыву) і інш. асоб для выканання пэўных задач.
З улікам тэндэнцый развіцця ваен. майстэрства і вопыту лакальных войнаў у канцы 20 — пач. 21 ст. прыярытэтнымі кірункамі рэфармавання сталі: развіццё ППА, авіяцыі, ракетных войск, сіл і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, разведкі, сувязі; мерапрыемствы па іх першачарговым перааснашчэнні сучаснымі ўзбраеннем і тэхнікай. У працэсе рэфармавання створана новая, больш эфектыўная сістэма кіравання, аптымізавана арганізац. структура Узбр.Сіл. Рэарганізаваны шэраг структурных падраздзяленняў Мін-ва абароны. Гал. штаб Узбр.Сіл Беларусі пераўтвораны ў Генеральны штаб. Юрыдычна замацавана размежаванне ваенна-паліт., адміністрацыйных, забяспечвальных, плануючых і інш. функцый паміж Мін-вам абароны і Генштабам Узбр.Сіл. Мін-ва абароны канцэнтруе асн. намаганні на рэалізацыі ваен. палітыкі дзяржавы, адм. кіраўніцтве Узбр. Сіламі і ўсебаковым іх забеспячэнні, каардынацыі дзейнасці інш.рэсп. органаў дзярж. ўпраўлення па пытаннях абароны. Створана камандаванне Сухап. войск, сфарміравана камандаванне новага віду Узбр.Сіл — ВПС і войск ППА. Каб мець на аперацыйных напрамках групоўкі войск, здольныя ва ўмовах мірнага часу выканаць задачу па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзбр. канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваць своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне сіл і сродкаў, на базе 28-га і 65-га армейскіх карпусоў створаны Заходняе і Паўн.-заходняе аператыўныя камандаванні. У складзе сухап. войск створаны і развіты мабільныя кампаненты, агульнавайсковыя злучэнні пастаяннай гатоўнасці, вайск. часці спец. прызначэння.
У ходзе рэфармавання значна ўзмоцнены ваенна-навуковы і ваенна-адукацыйны комплекс. У пач. 21 ст. ва Узбр. Сілах Беларусі працавалі 400 вучоных, у т. л. больш за 20 д-роў і 230 канд.навук. Уласна бел. абарончы сектар эканомікі і навук. патэнцыял забяспечыў распрацоўку і вытв-сць прадукцыі ваен. прызначэння, мадэрнізацыю разнастайных узораў зброі і ваен. тэхнікі на ўзроўні сусв. стандартаў. У 2002 створаны НДІУзбр.Сіл Рэспублікі Беларусь. Мэта рэформы ваен. адукацыі — узняць сістэму падрыхтоўкі ваен. кадраў на якасна новы ўзровень, які забяспечыць радыкальнае павышэнне прафесіяналізму і агульнай культуры выпускнікоў ваен.-навуч. устаноў. У працэсе рэфармавання Ваен. акадэмія пераўтворана ў многаўзроўневую сістэму падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў, інтэграваную з дзярж. адукацыяй. Распрацаваны новыя кваліфікацыйныя патрабаванні да выпускнікоў з сярэдняй, вышэйшай ваенна-спецыяльнай і вышэйшай ваен. адукацыяй. Аптымізаваны і ўзгоднены з новым агульнадзярж. класіфікатарам пералік спецыяльнасцей і спецыялізацый падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў. Перабудавана сістэма падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і ваен. спецыялістаў.
Развіваецца і мадэрнізуецца ўзбраенне і тэхніка з арыентацыяй на новыя тэхналогіі з улікам магчымасцей абаронча-прамысл. комплексу дзяржавы. Распрацаваны і ўкараняецца ў войскі шэраг аўтаматычных сістэм кіравання (у першую чаргу ў ВПС і войскі ППА), сістэм кіравання агнём бранятанкавай тэхнікі; мадэрнізавана сістэма залпавага агню на шасі айчыннай вытв-сці, распрацаваны прыцэлы для стралк. зброі. Вядзецца мадэрнізацыя баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў, авіяц. тэхнікі, рамонт вайсковых зенітных ракетных комплексаў і інш.
Указам Прэзідэнта ў ліст. 2001 зацверджана канцэпцыя тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Паводле аператыўна-стратэгічных разлікаў колькасна Узбр. Сілы да 2006 павінны скласці не больш як 65 тыс.чал., у т. л. не больш як 50 тыс. ваеннаслужачых. Ва ўмовах скарачэння колькаснага складу Узбр.Сіл і памяншэння ўзроўню ўзбраенняў адным з найб. эканомных шляхоў падтрымкі боегатоўнасці на належным узроўні з’яўляецца тэр. абарона. У гал. штабе Сухап. войск сфарміравана ўпраўленне тэр. абароны, ва ўпраўленнях аператыўных камандаванняў — аддзелы тэр. абароны; адпаведныя структуры (саветы абароны створаны абласнымі выканаўчымі камітэтамі), а таксама ў складзе ваен. камісарыятаў. У сістэме камплектавання працягваецца працэс максімальнай прафесіяналізацыі арміі (больш за 50% ваеннаслужачых праходзяць службу на пастаяннай аснове), але з мэтай падрыхтоўкі ваенна-абучанага рэзерву не адмовіліся ад тэрміновай ваен. службы. Законам «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ўпершыню ў Беларусі ўведзены новы від службы — служба ў рэзерве, што ўдасканаліла сістэму выканання канстытуцыйнага воінскага абавязку, аптымізавала працэс падрыхтоўкі ваенна-абучанага рэзерву.
Новая сістэма кіравання войскамі паказала высокую эфектыўнасць у час правядзення серыі вучэнняў, у т. л. аператыўна-тактычных вучэнняў «Нёман—2001», «Бярэзіна—2002» і «Чыстае неба—2003», «Шчыт Айчыны—2004».
У адпаведнасці з Ваеннай дактрынай Узбр. Сілы, інш. войскі і вайск. фарміраванні могуць быць выкарыстаны: ва ўзбр. канфліктах для дэманстрацыі рашучасці абараніць суверэнітэт, тэр. цэласнасць і недатыкальнасць граніц дзяржавы, нейтралізацыі ваен. пагрозы, блакіравання раёна магчымых ваен. дзеянняў (ваен. правакацыі), разгрому груповак праціўніка, якія ажыццявілі ўзбр. ўварванне, і ліквідацыі незаконных узбр. фарміраванняў, наўмысна сфарміраваных на тэр. Рэспублікі Беларусь, стварэння ўмоў для ўрэгулявання ваен. канфлікту; у лакальнай вайне для лакалізацыі ачага напружанасці і ажыццяўлення адэкватных дзеянняў па прадухіленні ваен. пагрозы па меры яе ўзмацнення, нанясення праціўніку максімальнай страты і прымушэння агрэсара адмовіцца ад планаў узбр. ўварвання на тэр. дзяржавы, стварэння ўмоў для спынення вайны і ўрэгулявання ваен. канфлікту на ўмовах, якія адпавядаюць інтарэсам Рэспублікі Беларусь; у рэгіянальнай вайне для ўзбр. абароны суверэнітэту і тэр. цэласнасці дзяржавы ўсімі сіламі і сродкамі, у т. л. з выкарыстаннем баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войск (сіл) у рамках адзінай абарончай прасторы з Рас. Федэрацыяй; адбіцця нападу і нанясення паражэння праціўніку, прымушаючы яго да спынення ваен. дзеянняў на выгадных для Рэспублікі Беларусь умовах.
Узброеныя Сілы ўзаемадзейнічаюць з Пагран. войскамі, падначаленымі Дзярж. к-ту пагран. войск, Унутр. войскамі Мін-ваўнутр. спраў, войскамі КДБ, а таксама органамі і падраздзяленнямі Мін-ва па надзвычайных сітуацыях. Ваен.-мабілізацыйную і ўлікова-прызыўную работу ў абласцях, гарадах і раёнах праводзяць ваен. камісарыяты (мясц. органы ваен. кіравання).
Агульнае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ажыццяўляе Прэзідэнт — Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, а таксама Савет Міністраў у межах сваіх паўнамоцтваў. Непасрэднае кіраўніцтва Узбр. Сіламі ажыццяўляе міністр абароны, які персанальна адказвае за баявую і мабілізацыйную гатоўнасць, падрыхтоўку войск і штабоў для выканання задач па забеспячэнні ваен. бяспекі і ўзбр. абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэр. цэласнасці.
Міністры абароны Рэспублікі Беларусь: ген.-палк. П.Р.Чавус (міністр па справах абароны, снеж. 1991—крас. 1992); ген.-палк. (1992), з 1994 ген.-лейт. П.П.Казлоўскі (крас. 1992—ліп. 1994); ген.-палк. А.І.Кастэнка (ліп. 1994—чэрв. 1995); ген.-лейт., з 2001 ген.-палк. Л.С.Мальцаў (з чэрв. 1995 в.а., з кастр. 1995 па кастр. 1996 і з сак. 2001 міністр); ген.-лейт., з сак. 1997 ген-палк. А.П.Чумакоў (з ліст. 1996 в.а., са студз. 1997 да сак. 2001 міністр).
А.Л.Самовіч, В.А.Шаршун, В.А.Юшкевіч.
Урачыстае пастраенне роты ганаровай варты.Бронетранспарцёр «Кобра-К» (створаны на базе БТР-70 на адным з рамонтных заводаў Беларусі).