Спароць усё, многае. І цяпер тыя дзед і баба, тая нізкая, чорная хата здаюцца Раі сном, хоць яна і ведае, што гэта быў не сон, што тыя дзед і баба яе ратавалі. Паспорвалі жоўтыя латы з яе адзежы, сюды, у бальніцу, прывезлі.Арабей.— [Задрапей] падкраўся, як злодзей, да млына, узлез на плот і паспорваў [ластаўчыны гнёзды].Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.
З’явіцца, паказацца ў сне. І заспала. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка, хоць і не родная.Брыль.Кастусь варочаўся так і гэтак, але сон не браў яго. А калі нарэшце задрамаў, прыснілася Алеся.С. Александровіч./убезас.ужыв.Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́ўдзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Ажыццявіцца, здзейсніцца; збыцца. Мары тысячагоддзяў Аб светлай долі чалавецтва Спраўдзяцца ў жыцці.Бядуля.[Барашкін] проста верыў у тое, што гэтыя планы павінны абавязкова спраўдзіцца.Савіцкі.— А божачка мой, Кандратка прыйшоў! — з радасці загаласіла.. [маці]. — Сон спраўдзіўся.Лобан.
2. Аказацца правільным, пацвердзіцца. Чуткі пра выклік у камісію спраўдзіліся.Лынькоў.[Рыгорава] падазронасць і здагадка спраўдзіліся.Адамчык.Меркаванне камандзіра брыгады спраўдзілася.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мары́ць2 ’трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру’ (ТСБМ). Укр.мари́ти, рус.мори́ть, чэш.mořiti, славац.moriť. Роднаснае да ст.-грэч.μορύσσω ’пэцкаць, рабіць чорным’. Параўн. таксама мара́ць, мара́ты ’брудны’ (Махэк₂, 374).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., каго-што і без дап.
Надаваць сілы, энергіі, бадзёрасці; ажыўляць. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі.Лынькоў.Прыемна было адчуваць, як свежае, халаднаватае ад вільгаці паветра лілося за расшпілены каўнер касавароткі, астуджвала і бадзёрыла цела.Дуброўскі.// Натхняць. [Леся:] — Стаяць над табой неадступна, Бадзёрыць і клікаць да бою, Здабыць у баі перамогу, Ці пасці, дык побач з табой!Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяссо́нніца, ‑ы, ж.
1. Нездаровая адсутнасць сну. Клопікаў часцяком наведваўся ў бальніцу са сваімі раматусамі, бяссонніцамі і іншымі нуднымі старэчымі хваробамі.Лынькоў.// Адсутнасць магчымасці для сну; звязаная з рознымі знешнімі прычынамі. Ад бяссонніцы ўсё яшчэ хіліла спаць, але халодны вецер дапамагаў адганяць сон.Мележ.
2.Жан.да бяссоннік. — Бяссонніца ты мая, — наракае бабуля. Бярэ Лідачку на рукі і садзіцца з ёю на нізкім услончыку.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нечалаве́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Не ўласцівы чалавеку. Схапіў [Стась] за рукі жанчыну і што было сілы пачаў выцягваць яе з палонкі. Ён спалохаўся яе вачэй, яе твару. Яны былі нейкія нечалавечыя, вырачаныя, налітыя крывёю, а твар перакошаны.Сабаленка.Цішыню ночы парушыў нечалавечы крык мацеры.Галавач.
2. Які перавышае чалавечыя магчымасці; празмерны. Нечалавечыя намаганні. □ Ноччу, перамагаючы нечалавечую стому і сон, Тышкевіч пайшоў да Самароса.Асіпенка.
3. Бесчалавечны. Нечалавечыя катаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́шчыць1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.
Закрываць, заплюшчваць (вочы). Бацька курыў, плюшчыў вочы ад сіняга дыму.Савіцкі.Як ні намагаўся хлапец заснуць, як ні плюшчыў вачэй, сон не прыходзіў.Пальчэўскі.
плю́шчыць2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.
Спец. Удараючы або ціскаючы, рабіць што‑н. плоскім, пляскатым, тонкім. Што ні кажы, а вельмі цікава пазіраць, як дзядзька Архіп цяжкім молатам плюшчыць распаленае жалеза.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)