мі́ксер, ‑а, м.

1. Спец. Сасуд для прыёму вадкага чыгуну з доменнай печы.

2. Прылада для прыгатавання розных сумесяў.

[Англ. mixer — змяшальнік, ад дзеясл. to mix — змешваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́па, ‑ы, ж.

Павелічальнае дваякавыгнутае шкло ў аправе.

•••

Бінакулярная лупа — аптычная прылада для разглядвання дробных дэталей двума вокамі адначасова.

[Фр. loupe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампо́сцер, ‑а, м.

Прылада для прабівання ўмоўных знакаў кантролю (даты, нумару і інш.) на пасажырскіх білетах і інш. дакументах.

[Фр. composteur]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпяці́льнік, ‑а, м.

Апарат для прыгатавання кіпячонай пітной вады; тытан ​3. // Электранагравальная прылада ў выглядзе спіралі для кіпячэння вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляры́метр, ‑а, м.

Спец. Прылада для вызначэння ступені палярызацыі святла, а таксама для вымярэння вугла павароту плоскасці палярызацыі святла.

[Ад лац. polaris — палярны і грэч. metréō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бёрда, ‑а, н.

Прылада ў ткацкім станку з тонкіх пласцінак накшталт грэбеня з дзвюма спінкамі для прыбівання ўточнай ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біно́кль, ‑я, м.

Аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў. Палявы бінокль. Прызмавы бінокль.

[Фр. binocle ад лац. bini — пара, два і oculus — вока.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рубі́ла, ‑а, н.

Прылада працы першабытнага чалавека з каменя міндалепадобнай формы, патоўшчанага і закругленага ў аснове, завостранага на канцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫФЕРЭНЦЫЯ́ЛЬНЫ МАНО́МЕТР, дыфманометр,

прылада для вымярэння рознасці (перападу) ціску вадкіх і газападобных рэчываў, узроўню вадкасці, а таксама расходу вадкасці, пары, газу па перападзе ціску. Бываюць прамапаказвальныя, самапішучыя і бясшкальныя (з эл. або пнеўматычнай перадачай паказанняў); паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюць вадкасныя (вымераны ціск ураўнаважваецца слупком вадкасці) і мех. (ціск ураўнаважваецца сіламі пругкасці мембраны, спружыны, сільфона). Асн. тэхн. характарыстыкі: перапад ціскаў і найб. статычны ціск, на які разлічана прылада. Гл. таксама Расхадамер.

т. 6, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лю́лька¹, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і коўшыка для тытуню.

Пыхкаць люлькай.

|| памянш. лю́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лю́лечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)