польскі архітэктар, адзін са стваральнікаў польскайарх. школы 20 ст. Ганаровы чл.франц. Акадэміі архітэктуры (з 1952). Скончыў політэхн.ін-т у Варшаве (1923). З 1932 праф. Акадэміі выяўл. мастацтваў, з 1945 — політэхн. ін-та. Для творчасці П. характэрна спалучэнне рыс неакласіцызму і функцыяналізму. Яго пабудовы адметныя рацыянальнай прастатой форм, манументальнасцю аб’ёмаў, фактурнай выразнасцю: жылыя дамы на вул. Мадалінскага (1925—26), віла на вул. Клёнавай (1935—37), будынкі Польскага радыё (1939), Мін-ва шляхоў зносін (1946—47), Дом селяніна (1957—61, з М.Гандзялевіч), перабудова комплексу будынкаў Сейма (1948—51), Вял.т-ра (1954—65, у сааўт.; усе ў Варшаве); віла «Патрыя» ў г. Крыніца (1934). Дзярж. прэмія Польшчы 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ППС-ЛЯВІ́ЦА, Польская сацыялістычная партыя-лявіца (PPS-Lewica, Polska Partia Socjalistyczna-Lewica),
рабочая партыя ў Каралеўстве Польскім у 1906—18. Утворана на 9-м з’ездзе (ліст. 1906) Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) у выніку разрыву левай большасці (М.Бялецкі, В.Костшэва, Ф.Кон і інш.) з прыхільнікамі Ю.Пілсудскага. У 1908—10 дзейнічала гал. чынам праз легальныя прафсаюзныя, культ.-асв. і інш. арг-цыі. У 1-ю сусв. вайну стаяла на пазіцыях рэв. інтэрнацыяналізму, прымала ўдзел у Цымервальдскай канферэнцыі (1915) і Кінтальскай канферэнцыі (1916), вітала Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917. 16.12.1918 аб’ядналася з Сацыял-дэмакратыяй Каралеўства Польскага і Літвы у Камуніст. рабочую партыю Польшчы (з 1925 Камуністычная партыя Польшчы).
Літ.:
Краткая история Польши. М., 1993. С. 202—204, 238, 246—248.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАМО́ВА РУСІ́НА»
(«Concio Ruthena»),
бел. ананімны сатырычны твор 1-й пал. 18 ст.антырэліг. накіраванасці. Уваходзіла ў рукапісны зборнік твораў на бел., лац. і польскай мовах (нап. 1711—41). Напісана лацінкай на бел. гутарковай мове. У аснове твора апавяданне пра будову Сусвету, які ўяўляецца аўтару ў выглядзе жорнаў, дзе бог «перамолвае» людзей. У «Прамове» крытыкуюцца тагачасная рэчаіснасць, несправядлівы падзел матэрыяльных даброт, выкрываюцца рэліг. догмы і вера ў боскую справядлівасць. У творы адчуваецца рэліг. вальнадумства, выкарыстана барочная алегорыя. Належыць, відаць, аўтару «Другой прамовы Русіна аб нараджэнні Хрыста».
Публ.: Прамова Русіна... // Полымя. 1965. №9.
Літ.:
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн.,1968;
Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАБО́ТНІЦКА-СЯЛЯ́НСКАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
вячэрняя штодзённая насценная газета Захфронтроста. Выдавалася 4.7—25.9.1920 пераважна ў Мінску на бел. мове. Рэдактар З.Жылуновіч (Ц.Гартны). Пачала выходзіць у час ліп. аперацыі сав.-польскай вайны 1920. Выконвала ролю масавага агітатара і паліт. выхавальніка малапісьменнага чытача: адметнасць стылю, кароткая перадавіца, сціслыя фразы, буйны шрыфт; друкавалася на адной старонцы газетнага аркуша. Мела рубрыкі: «Абарона савецкіх рэспублік», «Весткі з заграніцы», «На Беларусі» і інш. Змяшчала аператыўныя звесткі з франтоў, асвятляла ход ваен. дзеянняў і этапы мірных перагавораў з Польшчай, міжнар. становішча і акцыі салідарнасці з Сав. Расіяй у Англіі, Францыі і інш. краінах. Надрукавала вершы З.Бядулі (пад псеўд. Вольны) і А.Бабарэкі (пад псеўд. Адам Чырвоны). Выйшла 46 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАЗМО́ВА ПАЛЯ́КА З ЛІТВІ́НАМ»,
адзін з першых друкаваных свецкіх твораў на Беларусі. Выдадзены ў Брэсце ў 1564 на польскай мове. Аўтар невядомы. Пабудаваны ў форме дыялогу. Падзяляецца на 2 часткі, паміж якімі змешчаны верш «Да палякаў і літвінаў», напісаны, як мяркуюць даследчыкі, А.Воланам. Твор вызначаецца патрыятычнасцю і выкрывае захопніцкія планы польскіх феадалаў у адносінах да ВКЛ. Крытыкуюцца погляды рэакц. польскіх шляхецкіх ідэолагаў на асобу, дзяржаву і грамадства. Аўтар выступае супраць «шляхецкай распусты», гвалту, самавольства феадалаў, абараняе гуманіст. ідэалы: свабоду, роўнасць людзей перад законам, імкненне да агульнай карысці. Падкрэсліваюцца гіст. здабыткі беларусаў і ўкраінцаў, даюцца цікавыя звесткі з гісторыі і культуры ВКЛ.
Літ.:
Сокал С.Ф. «Размова паляка з літвінам» // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКАЯ (Гэлена Людвікаўна) (13.12.1908, Мінск — 17.5.1980),
бел. пісьменніца, перакладчыца. Скончыла Мінскі польскі пед. тэхнікум (1929), Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і бел. школах (Дзяржынск, Мінск), у 1932—37 — на Бел. радыё, у польскамоўнай газ. «Orka» («Ворыва»), у 1944—63 настаўнічала ў Мінску. Друкавалася з 1929. Пісала на польскай мове. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «З вясной наўздагон» (1933), «Пахне зямля» (1934), драм. інсцэніроўка для дзяцей «У барацьбе за Саветы» (1934). Для яе твораў характэрна рамант. ўзнёсласць, тэма барацьбы старога і новага на вёсцы. На польскую мову перакладала творы бел. пісьменнікаў, у т. л. аповесць П.Галавача «Спалох на загонах» (1933). На бел. мову асобныя яе творы перакладалі С.Шушкевіч, В.Эрнест.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ва́сан ’тытул-зваротак у дробнай польскай шляхты, а таксама сярод беларусаў’ (Мядзв.); ’пан’ (Др.-Падб.), васа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск.wasan ’тс’ (а гэта, як і waspan, скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Параўн. васп́ан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ланту́ш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (маг., Кіс.; глыб., Сл. паўн.-зах., Інстр. 2). Запазычана з польскай мовы ў выглядзе ‑ланыш (< łanysz), пасля ‑ы‑ > ‑у‑ (Карскі, 1, 239). У лантуш ‑т‑ паразітычнае, як ‑д‑ у ландыш (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віёла ’смычковы чатырохструнны музычны інструмент, альт, заходнееўрапейскі шасціструнны музычны інструмент XIV–XVII стст. шырокага дыяпазону’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з польскай мовы; параўн. польск.wiola ’тс’ < іт.viola, якое ўтварылася з іт. гукапераймальнага *viu (Шанскі, 1, В, 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слі́зганка ‘слізкае месца; коўзанка’ (ТСБМ), слі́згаўка ‘месца на лёдзе, дзе магчыма коўзацца’ (Нас., Яшк.). Рус.цвяр.слизга́лка ‘каток’, польск.ślizgawka ‘тс’, макед.лизга́лка ‘слізкае месца; галалёдзіца’. Да слізгаць (гл.). Варыянт слізґа́ўка, паводле Сл. ПЗБ (4, 483), з польскай.