басма́цтва, ‑а, н.

Узброены контррэвалюцыйны нацыяналістычны рух у Сярэдняй Азіі ў перыяд барацьбы за ўмацаванне Савецкай улады, які набыў характар адкрытага палітычнага бандытызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палеамагнеты́зм, ‑у, м.

Уласцівасць горных народ намагнічвацца ў перыяд свайго ўтварэння пад уздзеяннем магнітнага поля Зямлі і захоўваць набытую намагнічанасць у наступныя эпохі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

справазда́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да справаздачы. Справаздачны бланк. Справаздачны перыяд. // Такі, дзе адбываецца справаздача. Справаздачны сход. // Які з’яўляецца справаздачай. Справаздачны даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца, існуе шэсцьсот год. Шасцісотгадовы перыяд.

2. Які мае адносіны да шасцісотгоддзя (у 2 знач.). Шасцісотгадовы юбілей горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Nchsaison [-sε'zɔ˜˜:] f (-, -s) кане́ц сезо́на, паслясезо́нны перы́яд (на курортах і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пуберта́тны

(ад лац. pubertas, -atis = палавая спеласць)

звязаны з палавым даспяваннем;

п. перыядперыяд палавога даспявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

век, -у, мн. вякі, вяко́ў, м.

1. Стагоддзе.

Дваццаты в.

Мінулы в.

Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).

2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.

Каменны в.

Касмічны в.

З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад., не адстаючы ад жыцця).

3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.

Многа пабачыць на сваім вяку.

У хлусні кароткі в. (прыказка). Чалавек сярэдняга веку.

4. у знач. прысл. Заўсёды, вечна.

В. дома яе няма.

В. буду помніць вас.

На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.

Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

|| прым. векавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засто́й, -ю, м.

1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыянаванні чаго-н.

З. крыві ў лёгкіх.

З. у правах.

Плацяжы знаходзяцца ў застоі.

2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

З. эканомікі.

З. у духоўным развіцці.

|| прым. засто́йны, -ая, -ае.

Застойная вада.

З. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтрацы́йны, -ая, -ае.

У выразе: канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і фізічнага знішчэння ваеннапалонных, палітычных праціўнікаў, прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія праследуюцца, і пад.перыяд Другой сусветнай вайны ў фашысцкай Германіі і акупаваных ёю краінах, а таксама ў краінах з таталітарным рэжымам у час рэпрэсій) [першапачаткова лагер для ваеннапалонных].

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціму́раўцы, -раўцаў, адз. -равец, -раўца, м.

У СССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны і адразу пасля яе: удзельнікі дзіцячага патрыятычнага руху, якія аказвалі дапамогу сем’ям франтавікоў, інвалідам вайны, адзінокім састарэлым людзям [ад імя Цімура, героя аповесці А.

Гайдара].

|| прым. ціму́раўскі, -ая, -ае.

Ц. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)