зага́слы, -ая, -ае.

Які перастаў гарэць, свяціць, патухлы.

Загаслыя галавешкі.

Загаслыя вочы (перан.: стомленыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вузлавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. вузел¹.

2. перан. Асноўны, галоўны, самы істотны.

Вузлавое пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вучнёўскі, -ая, -ае.

1. гл. вучань.

2. перан. Несамастойны, без творчай думкі.

В. артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́гат, -у, М -гаце, м.

1. Крык гусей.

2. перан. Моцны, нястрымны смех (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́ні, -ей.

1. Вялікая доўгая ніва.

Жнеі дажыналі г.

2. перан. Прастор, зямля (паэт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

людае́дства, -а, н.

1. Ужыванне ў ежу чалавечага мяса.

2. перан. Пра крыважэрнасць, чалавеканенавісніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабчаса́ны, -ая, -ае.

1. Неапрацаваны часаннем².

Н. камень.

2. перан. Неадукаваны, некультурны, грубы (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тор, -а, м.

Дарога, след, пакінуты калёсамі.

Няроўны т.

Пракласці свой т. (таксама перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвёрдакаме́нны, -ая, -ае.

1. Вельмі цвёрды.

Цвёрдакаменная парода.

2. перан. Непахісны, стойкі.

Ц. характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кункта́тар

(лац. cunctator)

перан. марудны, нерашучы чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)