ПЛЫВУ́Н,
возера ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Вір (цячэ праз возера), за 10 км на ПдУ ад г. Бабруйск. Пл. 0,39 км², даўж. 4,7 км, найб. шыр. 130 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Катлавіна — азёрападобнае расшырэнне рэчышча р. Вір. Берагі высокія, на Пн пад лесам і хмызняком. Злучана ракой з воз. Вяхава.
т. 12, с. 437
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРЫ́,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мядзел—Будслаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Мядзел, 150 км ад Мінска, 7 км ад чыг. ст. Крывічы. 215 ж., 92 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, філіял камбіната быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 13, с. 119
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ТНА,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Наваельня—Казлоўшчына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдУ ад г. Дзятлава, 170 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Наваельня. 510 ж., 216 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл св. анёлаў-ахоўнікаў (1840).
т. 13, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВА,
рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км²). Пачынаецца за 5 км на З ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае.
т. 13, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКАГА ГЕАГРАФІ́ЧНАГА ТАВАРЫ́СТВА ХРЫБЕ́Т.
На ўсх. ускраіне Тыбецкага нагор’я, паміж вярхоўямі рэк Янцзы і Меконг, у Кітаі. Даўж. каля 450 км. Выш. да 5999 м. Складзены пераважна з вапнякоў, сланцаў і пясчанікаў. Глыбока расчлянёны. Ледавікі, снежнікі. На ПнЗ пераважаюць горныя стэпы, на ПдУ да выш. 4000 м трапляюцца хвойныя лясы, вышэй разнатраўна-злакавыя лугі. Даследаваны і названы П.К.Казловым.
т. 13, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ТА,
рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас. р. Нёман). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца каля в. Рутка 1-я Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв. праз г.п. Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на ПдУ ад Карэліч. У г.п. Карэлічы створана сажалка (пл. 0,53 км²).
т. 13, с. 473
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛПАЎСЕ́ЛЬКЯ (Salpausselkä),
узвышша на Пд і ПдУ Фінляндыі. 3 паралельныя канцавыя грады выш. да 247 м цягнуцца на 550 км уздоўж паўн. узбярэжжаў Фінскага зал. і Ладажскага воз. Адлегласць паміж градамі 30—50 км. Узгоркава-марэнны рэльеф. Складзены з пясчанікаў, галечнікаў, марэннага матэрыялу. Хвойныя і мяшаныя лясы. Некат. рэкі (Іматра і інш.) утвараюць парогі і вадаспады.
т. 14, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДАМІ́Р, Сандомеж (Sandomierz),
горад на ПдУ Польшчы, на р. Вісла, у Свентакшыскім ваяводстве. Вядомы з 8 ст. Каля 30 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: шкляная (найбуйн. цэнтр у краіне), харч., камбікормавая, суднабудаўнічая. Вышэйшая духоўная семінарыя. Дыяцэзіяльны музей. Раманскі (13 ст.) і гатычны (14—17 ст.) касцёлы, гатычныя дамы, ратуша (14—16 ст.). Турызм.
т. 14, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРУ́ХА,
возера ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., на правабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 7 км на ПдУ ад г. Нароўля. Пл. 0,42 км², даўж. 3,1 км, найб. шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы выш. 2—3 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя. У возеры расце вадзяны арэх (занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі).
т. 15, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЦІН,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 94 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Талька. 461 ж., 225 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)