возера ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., на правабярэжнай пойме р. Прыпяць, за 7 км на ПдУ ад г. Нароўля. Пл. 0,42 км², даўж. 3,1 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы выш. 2—3 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя. У возеры расце вадзяны арэх (занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі).