Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛІЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1777—1852, у Магілёўскай (да 1796 і з 1802) і Беларускай губ. Утвораны паводле Указа імператрыцы Кацярыны II ад 22.3.1777 у адказ на прашэнне ўладальніка Гомеля графа П.А.Румянцава-Задунайскага аб перанясенні пав. цэнтра з Гомеля. Цэнтрам павета стала сяло Беліца, якому з гэтай нагоды нададзены статус горада. У 1786 пав. адміністрацыя пераехала ў спецыяльна пабудаваны для гэтага г.Новая Беліца. Новы ўладальнік г. Гомеля кн. І.Ф.Паскевіч-Эрыванскі дамогся ў 1852 пераводу пав. цэнтра зноў у Гомель (гл.Гомельскі павет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКІ САВЕ́Т (Asian and Pacific Council; АЗПАК),
рэгіянальны паліт.-эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам, Філіпінамі, Малайзіяй, Паўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і гандлёва-эканам. супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пры АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны к-т, выканаўчы орган — сакратарыят. Штаб-кватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРДАМА́ЦКІ (Андрэй Пятровіч) (н. 14.1.1956, пас. Джар-Курган Сурхандар’інскай вобл., Узбекістан),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-р сацыёлаг. н. (1992), канд.філас.н. (1983). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у БДУ, ін-тах філасофіі і права, сацыялогіі АН Беларусі, Бел. ін-це праблем культуры. З 1993 кіраўнік прыватнай даследчай лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў «НОВАК» (новая аксіялогія). Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы аксіялогіі і паліт. сацыялогіі. Распрацаваў міждысцыплінарную канцэпцыю каштоўнасных арыентацый асобы і сац. групы (філас., культуралагічны, сацыялагічны і сац.-псіхал. аспекты). Аўтар манаграфіі «Аксіяметрыя — навука пра вымярэнне каштоўнасцей» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р ПЯЦІ́ ДЗЯРЖА́Ўаб абмежаванні марскіх узбраенняў.
Падпісаны 6.2.1922 на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Францыі і Італіі. Прадугледжваў устанаўленне суадносін лінейнага флоту названых дзяржаў як 5:5:3:1,75:1,75 адпаведна, забарону будаваць лінейныя караблі водазмяшчэннем больш за 35 тыс.т, ствараць новыя ваенна-марскія базы і ўзмацняць берагавую ахову (толькі ЗША атрымалі права ўмацоўваць астравы, якія абараняюць непасрэдныя подступы да іх тэр. вод, а Вялікабрытанія—дамініёны Канада, Аўстралія і Новая Зеландыя) і інш.Найб. выгадным дагавор быў для ЗША і Японіі. Дзейнічаў да 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 2.5.1947, в.Новая Вёска Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Адначасова ў 1986—94 у апараце Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, з 1994 у Асацыяцыі камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмным аналізе, аптымальным кіраванні, макраэканоміцы, інфарм. тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютэрных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу развіцця ваен.-эканам. сітуацый.
Тв.:
Дискретная оптимизация. Мн., 1977;
Матроиды в дискретной оптимизации. Мн., 1987, Анализ финансового состояния банка. Мн., 1998 (разам з І.Ц.Шыбека).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАМАНЛІ́С ((Karamanlis) Канстанцінас) (23.2.1907, Проці, каля г. Серэ, Грэцыя — 23.4.1998),
грэчаскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Афінскі ун-т. Дэп. парламента (з 1935, выбіраўся 12 разоў). У 1946—54 міністр працы, транспарту, сац. забеспячэння, нац. абароны, грамадскіх работ. Заснавальнік і старшыня партый Нац. радыкальны саюз (1955—67) і «Новая дэмакратыя» (з 1974). У 1963—74 у эміграцыі (Парыж). У 1955—63 і 1974—80 прэм’ер-міністр Грэцыі, садзейнічаў лібералізацыі эканомікі краіны і дэмакратызацыі яе грамадскага жыцця, правёў рэферэндум аб скасаванні манархіі (1974). У 1980—85, 1990—95 прэзідэнт Грэч. Рэспублікі, дамогся ўступлення Грэцыі ў Агульны рынак (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІСФЕ́Н (Kleisthenēs),
дзяржаўны дзеяч Стараж. Грэцыі ў 6 ст. да н.э. Паходзіў з арыстакратычнага роду Алкмеанідаў, выгнаных з Афін Пісістратыдамі Пасля выгнання з Афін тырана Гіпія ў 510 да н.э. К. вярнуўся ў Афіны і ўзначаліў афінскі дэмас, апазіцыйны арыстакратам на чале з Ісагорам. У 509—507 правёў шэраг дэмакр. рэформ, паводле якіх Атыка падзелена на 10 тэр. філаў (замест 4 родавых), савет 400 (буле) заменены выбарным саветам з 500 дэлегатаў, створана калегія з 10 стратэгаў, якая ўзяла на сябе ваен. функцыі, уведзена новая форма тайнага галасавання — т.зв.астракізм. Рэформы К. замацавалі перамогу афінскага дэмасу над радавой арыстакратыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НУС (Manus),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у архіпелагу Адміралцейства астравы. Тэр. дзяржавы Папуа—Новая Гвінея. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 36 тыс.чал. (1980). У цэнтры вострава горы, выш. да 719 м. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Вечназялёныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Гал.г. Ларэнгау.
Да арт.Манументальны жывапіс. Мікеланджэла. Сівіла Кумская. З размалёўкі столі Сіксцінскай капэлы. Паміж 1508—12. Рым. Ватыкан.Да арт.Манументальны жывапіс. К.Д.Гескі. Размалёўка скляпенняў трансепта ў інтэр’еры касцёла езуітаў у Нясвіжы. 18 ст.Да арт.Манументальны жывапіс. Фрэска ў інтэр’еры касцёла кармелітаў у Магілёве. 18 ст.