дэсмасо́мы

(ад гр. desmos = звязка + сома)

паверхневыя структуры, якія садзейнічаюць злучэнню клетак у жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіме́ній

(ад гр. hymen = плеўка, скурка)

слой спараносных клетак у пладовых целах многіх грыбоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адрэнарэцэ́птары

[ад адрэна(лін) + рэцэптары]

спецыфічныя біяхімічныя структуры клетак, якія ўзаемадзейнічаюць з норадрэналінам, адрэналінам і некаторымі лекавымі рэчывамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

некро́з

(гр. nekrosis = амярцвенне)

адміранне групы клетак, органа або часткі яго ў жывым арганізме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неўрыно́ма

(ад неўра- + гр. is, inos = валакно + -ома)

дабраякасная пухліна з клетак абалонкі нерва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плазмадэ́смы

(ад плазма + гр. desmos = сувязь)

цытаплазматычныя ніткі, якія злучаюць пратапласты суседніх раслінных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цытакіне́з

(ад цыта- + -кінез)

працэс дзялення цела мацярынскай клеткі з утварэннем дзвюх даччыных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цытало́гія

(ад цыта- + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае будову, развіццё і функцыі раслінных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндапла́зма

(ад энда- + плазма)

унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАРАНЕ́ЦКІ (Восіп Васілевіч) (1843, Гродзенская вобласць — 20.4.1905),

расійскі батанік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1897), праф. (1873). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). Удасканальваў веды ў Германіі ў А. дэ Бары і Ю.Сакса (1870—72). У 1873—98 у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Сумесна з А.С.Фамінцыным вылучыў з лішайнікаў ганідын (1867), даказаў іх здольнасць да самаст. жыцця і тоеснасць з некаторымі водарасцямі, упершыню выявіў спіральную будову храмасом у ядрах мацярынскіх клетак пылку ў традэсканцыі (1880). Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг прылад для фізіял. даследаванняў (асмаметр, аўксанаметр).

т. 2, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)