штандартэнфю́рэр

(ням. Standartenfuhrer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню палкоўніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

штурмбанфю́рэр

(ням. Sturmbannführer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню маёра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шту́рмман

(ням. Sturmmann)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню яфрэйтара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

patent, ~u

м. патэнт;

patent na wynalazek — патэнт на вынаходніцтва;

patent oficerski — афіцэрскае званне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ганаро́вы в разн. знач. почётный;

г. госць — почётный гость;

~вае зва́нне — почётное зва́ние;

г. прэзі́дыум — почётный прези́диум;

~вая ва́рта — почётный карау́л;

○ ~вая гра́мата — почётная гра́мота

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

akadémisch a акадэмі́чны;

~e Bíldung вышэ́йшая адука́цыя;

éine ~e Würde erlágen атрыма́ць вучо́нае зва́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАМАНДО́Р (франц. commandeur),

1) адно з вышэйшых званняў у сярэдневяковых духоўна-рыцарскіх ордэнах.

2) Воінскае званне афіцэраў у ваен. флотах некаторых дзяржаў. Часта ўжываецца ў спалучэнні з інш. званнем, напр., капітан-К.; у ВМФ Польшчы існуюць званні К.-падпаручнік, К.-паручнік і К.

3) У Расіі (пач. 18 — пач. 19 ст.) флоцкі чын паміж капітанам 1-га рангу і контр-адміралам.

4) Кіраўнік спарт. прабегу (аўтамаб., матацыклетнага і інш.).

т. 7, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНЫ НАСТА́ЎНІК СССР,

ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. настаўнікам, выкладчыкам і інш. работнікам агульнаадукацыйных устаноў і інш. за заслугі ў пед. і выхаваўчай дзейнасці, за дасягненні ў працы, высокае прафес. майстэрства і ўдзел у грамадскім жыцці. Уведзена Указам Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 3.7.1979. Існавала да 1991 г.

Народныя настаўнікі СССР у Беларусі

1979. В.​С.​Аўраменка, А.​Я.​Ларын.

1983. Г.​А.​Іванова.

1985. В.​Г.​Гаховіч.

т. 11, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНА́ТАР (лац. senator),

1) у Старажытным Рыме член сената, а з канца 1 ст. да н.э. таксама прадстаўнік вышэйшага саслоўя. Званне С. было пажыццёвым, у імператарскі час перадавалася ў спадчыну ці магло быць падаравана імператарам.

2) У Рэчы Паспалітай член дзярж. рады манарха і вышэйшай палаты сойма.

3) У Рас. імперыі і некат. сучасных дзяржавах член сената. Маюць тыя ж правы, што і дэпутаты ніжніх палат (гл. Парламент).

т. 14, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лаўрэа́т ’званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац. laureātus ’увенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц. lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)