ге́тман

(польск. hetman < чэш. hejtman, ад с.-в.-ням. houbetman)

1) камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы (16—18 ст.);

2) начальнік казацкага войска на Украіне (16—17 ст.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мешчані́н

(польск. mieszczanin, ад ст.-чэш. myesćenyn)

1) асоба, якая ў Вялікім княстве Літоўскім, Польшчы і дарэвалюцыйнай Расіі належала да гарадскога саслоўя;

2) перан. чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам; абывацель.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

медальён, ‑а, м.

1. Аздабленне авальнай ці круглай формы ў выглядзе футарала, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які‑н. талісман; носіцца звычайна на ланцужку на шыі. Налева ад трона, некалькі воддаль ад усіх, стаіць Гамлет. Па ім чорны аксамітавы плашч, на фоне якога блішчыць залаты ланцужок з вялікім медальёнам. «Полымя».

2. Рэльеф або малюнак у авальным або круглым абрамленні.

[Фр. médaillion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуза́н, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека з вялікім пузам. Рогат узмацняўся, узвізгі жанчын, хрыплы, як брэх, рогат фрачных пузаноў, інтэлігентнае хіхіканне больш далікатных асоб рознага роду заглушылі спачатку аркестр. Самуйлёнак. — Стой, пузан, а то выстралю! — крыкнуў на бягу дзед. Лынькоў. // Пра малое тоўстае дзіця. Як многа ў мяне сыноў — Гарластых пузаноў, Зацесных паўзуноў! Адзін дзіцячы сад — Уся зямля. Бічэль-Загнетава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́чак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да чалавек (у 1 знач.). Потым [Віця] ўзяў дубец і намаляваў побач са сваёй школай чалавечка з вялікім партфелем. Каліна. / у пагард. ужыв. — Хітрыў, гад... Баяўся, каб мы не заўважылі яго адсутнасці раней, чым яму трэба было. Подленькі быў чалавечак. Машара. // Пра дзіця. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадлы, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шал, ‑у, м.

1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем; шаленства, раз’юшанасць. Віктар яшчэ болей чырванее; вочы, звужаныя шалам, зыркаюць дзёрзка і нядобра. Савіцкі.

2. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка. І сэрца поўняць маладыя сілы, І хмеліць галаву вясновы шал. Бураўкін. Роўныя, як на падбор, былыя дзесяцікласніцы пачыналі шалы ў вадзе, на беразе. Мыслівец. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаба́н1 ’самая вялікая кефаль, Mugil cephalus’ (ТСБМ), рус. лобан ’тс’ < лоб ’галава’, перм. лобан ’рыба язь’, укр. лобань ’з вялікім ілбом’. З рус., відавочна, паходзіць і польск. łoban ’кефаль’. Параўн. славац. lebeň(a) ’галава’ (экспр.), аналагічнае беларускай лексеме паводле ўтварэння.

Лаба́н2 ’карова без рагоў’ (Нар. словатв., Сцяшк. Сл.; віл., Сл. паўн.-зах.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з дырыватам ‑ан, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс. наз., 94; Ляшчынская, Весці АН БССР, 1972, 1, 87). Да лоб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мах1 ’адзін хуткі рух чым-небудзь у паветры’, ’промах’, ’вялікі кавалак, прастора (поля)’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Шат., Бяльк.), мсцісл. мах! махінь! махунь! ’пра лёгкае шпурлянне’ (Нар. лекс.), мах, махць! — для імгненнага руху (Сл. ПЗБ), ’умомант’, на махі ’ўзмахамі’, ’жэстамі (аб мове глуханямых)’ (ТС). Утворана ад дзеяслова маха́ць (гл.).

Мах2, махі́, махе́ц ’вельмі вялікі, высокі чалавек’, махонец ’велікан’, ма́хоць, ма́хінь ’велічэзнасць’ (ТС). У выніку развіцця семантыкі лексемы мах1 ’мах’ > ’вялікі мах’. Параўн. і дзеяслоў вы́махаць ’вырасці вялікім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыня́ць, зак. тр. прыня́цца ў розных значэннях ’прыняць’ (ТСБМ), ’з глыбокай уразлівасцю ўспрыняць што-небудзь’ (Жд. 2), сюды ж аддзеяслоўнае ўтварэнне прыня́тае ’аплодненае яйцо’ (воран., ЛА, 1). Ст.-бел. приняти ’атрымаць; узяць; авалодаць, заваяваць; прызнаць’, укр. приня́ти ’прыняць; прыняць, палічыць за што-небудзь; атрымаць, узяць; узяцца; зазнаць, перанесці, вытрымаць’, рус. приня́ть, параўн. з вялікім шэрагам значэнняў у гаворках. Узыходзіць да прасл. *prinęti, прэфіксальнага ўтварэння ад прасл. *ęti з больш познім n‑, якое лічаць прэфіксальным, гл. няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпу́ль ’камячок засохлага гною на поўсці жывёліны’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), ад літ. pumpas ’маленькі гуз’. Параўн. таксама паралельныя ўтварэнні: польск. pąpyl, pępel ’пухір на скуры’ (паводле Банькоўскага, 2, 521, 539, ад *рорь, гл. пуп), балг. пу́мпал ’кароценькая тоўстая калодачка; карапуз’ (паводле БЕР, 5, 852 — гукапераймальнае), в.-луж. ритрі ’жывот’ (у дзіцячай мове), славац. pumpeh pumplik ’дзіця з вялікім жыватом’ (гукапераймальныя, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191), дзе выступае “гукавыяўляльны” комплекс ритр‑/рир‑. Параўн. пупел (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)