mean4 [mi:n] v. (meant)
1. азнача́ць, зна́чыць, мець значэ́нне;
What does this sign mean? Што азначае гэты знак?
2. мець на ўва́зе;
Do you mean me? Вы маеце на ўвазе мяне?
3. хаце́ць; мець наме́р, наме́рвацца (што-н. сказаць, зрабіць і да т.п.);
What do you mean (by that)? Што вы хочаце (гэтым) сказаць?;
You don’t mean it! Няўжо? Вы гаворыце гэта сур’ёзна?;
I didn’t mean to offend you. Я не хацеў вас пакрыўдзіць.
4. прызнача́ць;
This present is meant for you. Гэты падарунак прызначаны для вас.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адча́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Паддавацца адчаю, траціць надзею, падаць духам. [Багуцкі:] — А вы не адчайвайцеся, пан шэф. У вас такія заваёвы! Лынькоў. [Усевалад:] — Не, я не адчайваюся, ты ж бачыш. Толькі неяк крыўдна трохі — чаму такая несправядлівасць? Мне здаецца, будучыня — гэта перш за ўсё хараство. Скрыган.
2. Рашацца, адважвацца на што‑н. смелае, рызыкоўнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм.
1. Дурэць некаторы час. А хлопец.. [Іванка] быў жвавы, любіў падурэць. Кухараў. Як добра тут спыніцца, збочыць, І пагуляць, і падурэць. Кірэенка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адурэць — пра ўсіх, многіх. — Накіраваць бы вас гной вазіць, а то вы тут падурэлі ад суму, — стрымліваючы ўсмешку, прамовіў Васіль. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшэ́фны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад чыім‑н. шэфствам. Зося.. пасля заняткаў пісала з вучнямі калектыўныя пісьмы на фронт, збірала падарункі для франтавікоў, .. наведвала з дзецьмі падшэфны шпіталь. Карпаў. / у знач. наз. падшэ́фны, ‑ага, м., падшэ́фная, ‑ай, ж. Ідучы са школы, Толя спытаўся ў свайго падшэфнага: — Дзе будзем займацца — у вас ці ў нас? Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́пшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
Зрабіць лепшым па якасці, уласцівасцях. Палепшыць якасць прадукцыі. Палепшыць канструкцыю машыны. Палепшыць настрой. □ — Мы пераконваем вас ісці ў калгас таму, што няма іншага шляху ў селяніна, каб палепшыць сваё жыццё. Галавач. — Ёсць у мяне такія-сякія задумы, як палепшыць работу цэха, — Булай загаварыў ужо спакойным дзелавым тонам. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., пра каго-што і з дадан. сказам.
Тое, што і помніць. — Не ведаю, як аддзякаваць вам, — казаў.. [Андрэй] у апошні вечар перад расставаннем Лідзе, — вы так багата зрабілі для мяне. Выратавалі ад смерці і памаглі пачаць жыццё па-другому, знайсці ў жыцці сваё месца. Я ўсё жыццё буду памятаваць вас. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партыза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Жан. да партызан.
2. Разм. Партызанская вайна. [Клопікаў:] — Ці не партызанкай заняліся, пан Слімак, ці не назнарок вас пакінулі тут? Лынькоў. Да Малых Выселак можна было ісці і па Гарэлым балоце. Вацура адшукаў бы на гэтай вялікай імшарыне ўсе сцежкі — запомніў яшчэ з партызанкі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сустрэчны. Дзядзька збіўся з ног, шукаючы на калгасным жарэбчыку хлопца: злётаў на паром, быў на станцыі, перачытаў усіх стрэчных... Сачанка.
стрэ́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Абл. Тое, што і стрыечны. [Гаруе:] — Я ж ужо тады гаварыў вам, як гаварыў, што ведаю пра вас з ліста вашай стрэчнай сястры Галены. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́та,
1. Прысл. да цеснаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра недахоп свабоднага месца, скучанасць. У вагоне, як звычайна ў такі час, было цеснавата. Якімовіч. // перан. Адсутнасць магчымасці для праяўлення ініцыятывы, здольнасцей. Алесь гаварыў горача, падаваў слушныя ідэі, і на развітанне Паўлавец сказаў: — Гляджу я на вас і думаю: цеснавата вам у жыцці. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
всёII нареч., разг., в разн. знач. усё;
всё ж, всё же усё ж;
он всё се́рдится ён усё злуе́цца (злуе́);
он всё ещё у́чится ён усё яшчэ́ ву́чыцца;
де́ло расстро́илось, и всё из-за вас спра́ва разла́дзілася, і ўсё праз вас;
всё бо́лее и бо́лее сгуща́лись су́мерки усё больш і больш змярка́лася;
◊
как есть всё усё чы́ста;
всё равно́ усё ро́ўна (адно́);
пре́жде всего́ перш за ўсё, найпе́рш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)