княжацкая [1815—42, 1858—82], потым каралеўская [1882—1903] дынастыя ў Сербіі. Заснавальнік Мілаш Абрэнавіч. У 1842—58 Абрэнавічы ў выгнанні. Правіцелі дынастыі Абрэнавічаў: Мілаш [1815—39, 1858—60]; Міхаіл [1839—42, 1860—68]; Мілан [1868—89; з 1882 — кароль]; Аляксандр [1889—1903]. Апошні з Абрэнавічаў Аляксандр забіты групай афіцэраў — прыхільнікаў Карагеоргіевічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непатрабава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Сціплы ў сваіх патрэбах. Аляксандр Акімавіч добры чалавек, але ж занадта аскетычны нейкі і непатрабавальны да жыцця.М. Стральцоў.// Які можа расці, існаваць у розных умовах (пра расліны, жывёлу). Лішайнікі — самыя непатрабавальныя расліны.// Просты, без прэтэнзій. Непатрабавальны густ.
2. Які не прад’яўляе высокіх патрабаванняў да каго‑н.; які не вызначаецца патрабавальнасцю. Непатрабавальны камандзір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Павесіць, прычапіць. Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно плячо, перакінуў вінтоўку і, калі схлынуў натоўп, падаўся к выхаду.Грахоўскі.Я пачапіў чарвяка, закінуў у вір і пачаў чакаць.Лупсякоў.
2.Разм. Надзець, прымацаваўшы, прышпіліўшы і пад. [Сцёпа] апранула скуранку, пачапіла на руку павязку чырвонага крыжа і стала медыцынскай сястрой.Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГЕО́РГІЕВІЧЫ (Karađorđevići),
княжацкая (19 ст.) і каралеўская (1903—18) дынастыя ў Сербіі, правячая дынастыя ў Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў [1918—29] і Югаславіі [1929—45]. Заснавальнік К. — Карагеоргій [правіў у 1808—13). Прадстаўнікі: кн.Аляксандр [1842—58], каралі Пётр I [1903—21], Аляксандр I Карагеоргіевіч [1921—34], Пётр II [1934—45, з 1941 у эміграцыі]. 29.11.1943 2-я сесія Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі забараніла Пятру II вяртанне ў краіну. На Устаноўчым сходзе 29.11.1945 абвешчана ліквідацыя манархіі ў Югаславіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
далако́п, ‑а, м.
Рабочы, які капае магілы. Далакопы ўзяліся за рыдлёўкі, натоўп пачаў разыходзіцца, расцякаючыся па сцежках, што вялі да выхаду з могільніка.Хадкевіч.Магіла была гатова. Апёршыся на лапаты, чакалі далакопы, калі закопваць ім.Вярцінскі.// Той, каму даручана капаць, раскопваць што‑н. [Вера:] Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Галоўны далакоп — Аляксандр Пятровіч, а я яму памагаю.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМПЕРЫЯ́Л (ад лац. impérialis імператарскі),
залатая манета Рас. імперыі вартасцю ў 10 руб. Эмітаваны ў 1755—1911 з перапынкамі, і паўімперыял вартасцю ў 5 руб., у 1755 — падвоены І. У выніку грашовай рэформы Вітэ ў 1897 выпушчаны І. з адзнакай наміналу ў 15 руб. і паўімперыял у 7 руб. 50 кап. (у 1910 зняты з абарачэння).
Імперыял: 1—2. Лізавета Пятроўна, 1755, 1757; 3. Кацярына II, 1781; 4. Аляксандр I, 1804; 5. Аляксандр III, 1886; 6—7. Мікалай II 1896, 1899.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (31.12.1915, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 18.12.1991),
украінскі скульптар. Нар. мастак СССР (1979). Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1942). Майстар станковага і манум. партрэта (П.Чайкоўскага, Л.Равуцкага, абодва 1945; А.Фёдарава, 1985, і інш.). Творы вылучаюцца дакладнай пластычнай прапрацоўкай і жывапіснасцю форм. Аўтар помнікаў А.Пушкіну ў Кіеве (1962) і Нью-Йорку (1970), М.Лысенку ў Кіеве (1965), М.Гогалю ў с. Гогалева Палтаўскай вобл. (1984) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Літ.:
Янко Д. О.О.Ковальов. Київ, 1964.
Аляксандр Аляксандравіч Кавалёў. Помнік А.Пушкіну. 1962. Кіеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕВАЭ́С (Zevaès) Аляксандр [сапр.Бурсон (Bourson) Густаў Аляксандр; 24.5.1873—21.2.1953], французскі паліт. дзеяч, адвакат, гісторык. У 1898—1910 дэп. парламента. З 1892 чл. Рабочай Партыі незалежных сацыялістаў. У 1905 разам з А.Брыянам, А.Мільеранам і Р.Вівіяні заснаваў Рэсп.сацыяліст. партыю. У 1-ю сусв. вайну на патрыятычных пазіцыях, у 1919 быў адвакатам Р.Вілена — забойцы Ж.Жарэса. У 1940 вызначыўся абаронай дэпутатаў-камуністаў перад парыжскім ваен. трыбуналам. Аўтар прац па гісторыі Трэцяй рэспублікі і левага руху ў Францыі. У 1911—23 пад яго рэдакцыяй выйшлі 12 тамоў «Гісторыі французскіх сацыялістычных партый» (4 з іх напісаны З.). Працы З. адметныя багатым фактычным матэрыялам па паліт. гісторыі Францыі 19—20 ст.