геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). За 1,5 км на Пн ад в. Сарочына Ушацкага р-на Віцебскай вобл., у адхоне шашы Лепель—Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту даўж. 2,3 м, выш. 2,2 м, шыр. 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб’ём 4 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПЛІ́ЦА вадасховішча ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Скрыпліца. Створана ў 1981. Пл. 0,73 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,4 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 1,1 км. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Добасна па водападвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЎЖО́ЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 2000). Размешчаны за 1,2 км на ПнЗ ад в. Смаўжы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Шэры дробназярністы граніт з пражылкамі ружовага пегматыту. Даўж. 5,3 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,2 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 9,8 м³, маса бачнай часткі 25,9 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс.г. назад з тэр. Швецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОР (ад лац. tonis выпукласць),
геаметрычнае цела, атрыманае вярчэннем круга вакол восі, якая ляжыць у плоскасці гэтага круга і не перасякае яго. Часам Т. называюць толькі паверхню гэтага цела. Паверхня S і аб’ёмV Т. вылічваецца паводле формул S = 4π2ar, V = 2π2ar2, дзе r — радыус круга, a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Тор: r — радыус круга; a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́СЫ,
вадасховішча ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Уласы. Створана ў 1981. Пл. 0,3 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5,5 м, аб’ём вады 1 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой Грубчанскага і Уласаўскага каналаў. Абвалавана дамбай даўж. 2,25 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 5,4 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАГВАРДЗЕ́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Міхайлава. У Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., каля в. Міхайлава. Створана ў 1988. Пл. 0,8 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 8 м, аб’ём вады 3,4 млн.м³. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Цітаўка пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ІО́СІФАЎСКІ САБО́Р Існаваў у 18—20 ст. у Магілёве. Пабудаваны ў 1780—98 з цэглы паводле праекта арх. М.Львова ў стылі класіцызму. Спачатку дзейнічаў як царква, у 1802 з нагоды сустрэчы Кацярыны II з аўстр. імператарам Іосіфам II перайменаваны ў сабор. Уваходзіў у ансамбль Магілёўскай Саборнай плошчы. Асн.аб’ём квадратны ў плане, да якога далучаліся з У паўцыліндрычная апсіда, з 3 шырокі прытвор. Гал. фасад меў 4-калонны дарычны порцік, пастаўлены на ступеньчаты стылабат і завершаны трохвугольным франтонам з шырокім трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады дэкарыраваны 4-калоннымі дарычнымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Асн.аб’ём у цэнтры меў на высокім круглым барабане сферычны купал з 2 абалонкамі — унутранай (з адтулінай у сярэдзіне і 12 праёмамі) і вонкавай (з 12 круглымі вокнамі-люкарнамі і размалёўкай). У інтэр’еры купал пры дапамозе ветразяў апіраўся на 4 масіўныя пілоны, якія стваралі ўнутр. квадрат, Інтэр’ер багата аздоблены: парныя іанічныя калоны, светла-жоўты і зялёны мармур, размалёўка ў тэхніцы грызайль, нішы са статуямі, рэльефныя медальёны, абразы на медных шчытах мастака У.Баравікоўскага (1797) і інш. У 1937 будынак разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕ́ЛЮБСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры готыкі ў в. Уселюб Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1-й пал. 15 ст. па фундацыі Яна Няміры — канюшага вял.кн. Вітаўта. Асн.аб’ём амаль квадратны ў плане, накрыты 2-схільным дахам. Сцены ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з гладкай цэглы на вапнава-пясчанай рошчыне. Падмуркі складзены з неапрацаваных вял. і сярэдніх валуноў. Першапачаткова было 1-стаўповае збудаванне, з У закончанае прэсбітэрыем і гранёнай апсідай. У паўн. сцяне прэсбітэрыя быў уваход у сакрыстыю, перакрытую зорчатымі скляпеннямі. Сцены ўмацаваны контрфорсамі. Інтэр’еры асвятляліся аконнымі праёмамі спічастай формы. У тоўшчы сцяны вітыя ўсходы вялі на хоры і паддашак. Усх. і зах. фасады завяршаліся франтонамі. Над уваходам — крыж, выкладзены з перапаленай цэглы. У 2-й пал. 16 ст. скляпенні ў касцёле абваліліся. У 1576—1642 храм перароблены пад кальвінскі збор. Надбудаваны верх апсіды, асн.аб’ём перакрыты драўлянай столлю, у прэсбітэрыі адноўлены скляпенні. У 18—19 ст. да гал. фасада прыбудавана 3-ярусная вежа. У 1986 пажарам знішчаны завяршэнні вежы, дах і сістэма перакрыццяў асн. аб’ёму, прэсбітэрыя і паўн. сакрыстыі. У 1988 храм адрамантаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГІРЫ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Размешчана на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага р-наў Магілёўскай вобл., каля в. Чыгірынка, за 30 км на У ад г. Кіраўск. Створана ў 1960 плацінай на р. Друць (78 км ад вусця). Пл. 21,1 км², даўж. 17 км, найб.шыр. 2,4 км, найб.глыб. 8,1 м. Аб’ём вады 55,9 млн.м³. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Берагавая лінія даўж. 70 км нязначна парэзана дробнымі залівамі. Берагі ў прыплаціннай ч. абразійныя (37%), правы — высокі і месцамі стромкі, левы — нізкі і спадзісты. Дно — забалочаная пойма р. Друць — пераважна выслана торфам і заіленым пяском. 3 астравы (найб.пл. 0,37 км²). Сярэдні шматгадовы сцёк 817 млн.м³. Рэгуляванне сцёку сутачнае. Ч.в. моцнапраточнае, аб’ём воднай масы аднаўляецца на працягу 27 сут. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 80—85 см. Замярзае ў пач.снеж., лёд (таўшчыня да 55 см) трымаецца да пач. красавіка. Зарастае пераважна ў паўн.ч. (трыснёг звычайны, чарот азёрны, маннік вадзяны, драсён земнаводны і інш.). Водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Чыгірынская ГЭС), рэкрэацыі, заняткаў воднымі відамі спорту. Зона адпачынку Чыгірынка, лодачная станцыя, паляўніча-рыбалоўная база.