Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
падсму́жжа Невялікая частка зямлі, якая прылягае да доўгай і вузкай паласы, да смугі (Гарб.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
казённы
1. stáatlich, Stáats-;
на казённы кошт auf Stáatskosten;
2. (бюракратычны) bürokrátisch;
3. (банальны) ábgeschmackt, banál;
казённы вы́разábgeschmackter Áusdruck-;
4.вайск.:
казённая ча́стка Hínterstück n -(e)s, -e; Bódenstück n -(e)s, -e (гарматы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гі́чка1, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Абл. Верхняя частка завязанага мяшка, торбы. Ігнаціха трымалася рукамі за гічку мяшка.Капыловіч.
гі́чка2, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі. У гічцы — дужыя грабцы.Лужанін.
[Англ. gig.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́йска, ‑а, н.
Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю.Чарот.
•••
Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...крылы, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: а) які мае столькі крылаў (у 1, 2 і 3 знач.), колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: двухкрылы; б) які мае такое крыло (у 1, 2 знач.), характарыстыка якому дадзена ў першай частцы, напрыклад: лёгкакрылы, чырванакрылы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заканчэ́нне, ‑я, н.
1. Давядзенне да канца, завяршэнне чаго‑н. Пасля заканчэння дзесяцігодкі Ніна паступіла ў медінстытут.Шахавец.Гэта нічога, што заканчэнне дома адклалася.Чорны.// Надыход канца, сканчэнне (пра час, тэрмін). Заканчэнне тэрміну дагавору.
2. Заключная частка, канец чаго‑н. Заканчэнне рамана ў наступным нумары часопіса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяло́к, ‑лка і ‑лку, м.
1.‑лка. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.
2.‑лку. Складанае арганічнае рэчыва, якое з’яўляецца пастаяннай і найбольш важнай састаўной часткай жывога рэчыва, асновай яго структуры і функцыі. Састаў бялкоў. Формы існавання бялку.
3.‑лка. Белая абалонка вока. Бялкі вачэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касця́к, ‑а, м.
Сукупнасць касцей як апора цела чалавека або жывёліны; шкілет. //чаго. Разм. Каркас, аснова чаго‑н. Касцяк машыны.//перан.; чаго або які. Асноўная частка чаго‑н., апора. Касцяк партыйнай арганізацыі. □ Касцяк сюжэта драмы [«Раскіданае гняздо»] складаюць факты і падзеі, што калісьці мелі месца ў сям’і Луцэвічаў.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́т, ‑у, М ‑веце, м.
Тое, што і запавет. Па планеце пройдзем бурай, Марксаў помнячы завет, — Свет стары ўшчэнт разбурым І збудуем новы свет.Крапіва.Гады ішлі, з гадамі мы раслі, Выконваючы Леніна заветы.Кляшторны.
•••
Новы завет — хрысціянскія кнігі бібліі.
Стары завет — старажытная, дахрысціянская частка бібліі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)