горад у Іраку, у даліне р. Еўфрат, на Пд ад Багдада. Адм. ц. мухафазы Неджэф. Засн. ў 2-й пал. 8 ст. Каля 300 тыс.ж. (1998). Гандл.-трансп. цэнтр на шляху ў Мекку і Медыну (Саудаўская Аравія). Адзін са свяшчэнных гарадоў мусульман-шыітаў, месца паломніцтва. Маўзалей-мячэць першага імама мусульман-шыітаў Алі і яго сыноў Хусейна і Абаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФРАЛЕ́ПІС (Nephrolepis),
род папарацей сям. даваліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваюць Н. узвышаны (N. cordifolia).
Карэнішчавыя расліны. Лісце перыстае, раскідзістае, паніклае, даўж. да 3 м, сорусы са спорамі размешчаны на канцах жылак. Укарочаныя сцёблы даюць гарыз. парасткі, на якіх развіваюцца новыя разеткі лісця. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́НСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Віцебскім р-не, у бас.р. Ласасіна, за 12 км на У ад г. Віцебск. Пл. 0,35 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 330 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 17—20 м (на Пн і ПнЗ да 5 м), пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у р. Ласасіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІЛО́МА (ад лац. papilla сасок + ...ома),
дабраякасная пухліна, якая развіваецца з покрыўнага эпітэлію. Бывае на скуры, слізістых абалонках поласці рота, глоткі, галасавых звязак, мочавывадных шляхоў. Выклікаецца вірусам П. чалавека (дробны, ДНК-змяшчальны вірус). Паверхня П. часцей з сасочкавых разрастанняў. Складаецца са злучальнатканкавай стромы (рыхлай ці шчыльнай) і эпітэлію. Можа нагнойвацца, кроватачыць і інш. Лячэнне тэрапеўт. і хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЧА́ (перс.),
дэкаратыўная тканіна са складаным узорам, утвораным метал. ніткамі ўтку. У Кітаі П. выраблялі яшчэ ў пач.н.э. У старажытнасці ўзор фарміравалі з залатых і сярэбраных нітак на шаўковай аснове, у наш час — з нітак матэрыялаў (сплаваў), што імітуюць гэтыя каштоўныя металы, ці з мішуры на палатне з шаўковых ці баваўняных нітак. Выкарыстоўваюць пераважна для пашыву і аздаблення тэатр. касцюмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВА-ШАТЛА́НДСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
У Вялікабрытаніі, на Пд Шатландыі, паміж Сярэднешатландскай нізінай і Пенінскімі гарамі. Даўж. з ПдЗ на ПнУ каля 180 км. Асобныя масівы (выш. 300—600 м, найб.г. Мерык — 842 м), са слабаўзгорыстымі паверхнямі, складзены пераважна з гранітаў і крышт. сланцаў. Рэшткі стараж. зледзянення (кары, марэны, валунныя палі і інш.). Верасоўнікі, тарфянікі, хваёвыя і бярозавыя лясы. Авечкагадоўля, малочная жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЗУ́ЧЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, сцёблы якіх сцелюцца па паверхні глебы і ўкараняюцца з дапамогай прыдаткавых каранёў. Паўзучыя сцёблы з кароткімі міжвузеллямі наз. плецямі, з доўгімі — вусамі. Са сцябловых вузлоў П.р. акрамя прыдаткавых каранёў вырастаюць надземныя парасткі, а з іх вузлоў — новыя плеці і вусы, якія забяспечваюць вегетатыўнае размнажэнне. Сярод П.р. ёсць кармавыя (канюшына), харч., тэхн., лек. (агурок, батат, журавіны, суніцы), дэкар. (кураслеп) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛІЎКА,
у беларусаў даўняя страва. Спачатку варылі мяса з прыправамі, у посныя дні — грыбы, рыбу. Потым невял. колькасць мукі разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол. У некат. раёнах дадавалі хлебную рошчыну, гатавалі і са свіной крыві. На Магілёўшчыне, у Зах. і Цэнтр. Палессі П. — старая назва заціркі, калатушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́НА ЎРАЎНЕ́ННЕ,
дыферэнцыяльнае ўраўненне віду Δu = f, дзе Δ — Лапласа аператар; адно з асн. ураўненняў тэорыі патэнцыялу. Вывучалася С.Д.Пуасонам (1812).
У трохмернай прасторы П.ў. задавальняе патэнцыял u(x, y, z), створаны зарадам са шчыльнасцю p(x, y, z) = f/4π Пры гэтым функцыя размеркавання f павінна задавальняць пэўныя патрабаванні, напр., умову неперарыўнасці частковых вытворных. Калі f = 0, то П.ў. пераўтвараецца ў Лапласа ўраўненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Засн. ў г. Рагачоў у 1936 як малочнакансервавы з-д. Прадукцыю дае з 1938. У Вял.Айч. вайну абсталяванне завода эвакуіравана на Усход. Адноўлены ў 1944—47. З 1962 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2001): цэльнамалочныя вырабы, згушчаныя з цукрам малако і смятанка, натуральная кава са згушчаным малаком і цукрам, кансервы малочныя, масла сметанковае, малочныя прадукты дзіцячага харчавання.