кармі́ць, кармлю́, ко́рміш, ко́рміць; ко́рмлены; незак., каго (што).

1. чым і без дап. Даваць ежу, корм.

К. дзіця.

Пара к. карову.

2. Выкормліваць дзіця сваім малаком.

К. немаўля.

3. перан. Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.

К. сірот.

◊

Карміць абяцанкамі — абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць.

|| зак. накармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пакармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пракармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

|| наз. кармле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.

К. касьбу.

К. з рамонтам.

К. чытаць.

2. што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.

К. артыкул цытатай.

К. выступленне заклікамі.

3. што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.

К. гулянкі.

К. з п’янствам.

К. бяздзейнічаць.

4. што. Завяршыць навучанне дзе-н.

К. аспірантуру.

5. каго (што). Звесці са свету (разм.).

◊

Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.

Кончыць жыццё — памерці.

|| незак. канча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схапі́ць, схаплю́, схо́піш, схо́піць; схо́плены; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. што. Набыць, атрымаць, падчапіць якую-н. хваробу (разм.).

С. прастуду.

3. каго-што. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; разм.).

Раптоўна схапіла мяне галава.

Жывот схапіла (безас.).

4. перан., што. Хутка засвоіць, успрыняць (разм.).

С. думку выкладчыка.

С. вокам (улавіць).

5. што. Перавязаць, абвязаць чым-н.

С. талію поясам.

6. што. Змацаваць, злучыць (спец.).

С. сцяну клямарам.

7. (звычайна з адмоўем), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (разм.).

Адразу ўсё не схопіш.

|| незак. схо́пліваць, -аю, -аеш, -ае (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укла́сціся, -ладу́ся, -ладзе́шся, -ладзе́цца; -ладзёмся, -ладзяце́ся, -ладу́цца: -ла́ўся, -ла́лася; -ладзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца ў што-н.

Усе рэчы ўклаліся ў чамадан.

2. перан., у што. Падысці пад якую-н. катэгорыю, класіфікацыю (кніжн.).

У. ў інструкцыю.

3. перан. Паспець зрабіць што-н. у пэўны тэрмін.

У. ў рэгламент.

4. Легчы (спаць), улегчыся (разм.).

У. на канапе.

◊

Укласціся ў галаве або у свядомасці (разм.) — дайсці да свядомасці, стаць зразумелым.

|| незак. уклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і укла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

У галаве (у свядомасці) не ўкладваецца што-н. (немагчыма дапусціць, паверыць у што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Вучэбная работа, зададзеная вучню.

Вывучыць у.

Не зрабіў урокаў.

Складаны ў.

На заўтра ў мяне многа ўрокаў.

2. Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.

У. роднай мовы.

Званок на ў., з урока.

Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).

3. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (уст.).

Выканаць дзённы ў.

4. перан. Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.

Урокі гісторыі.

Атрымаць добры ў.

Гэта табе будзе ў. надалей.

◊

Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.

Браць урокі музыкі.

Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірва́цца

1. réißen* vi (s), zerréißen* vi (s); verschléißen* vi (зношвацца);

ні́ткі (і)рву́цца der Zwirn reißt;

2. вайск. (пра снарады і г. д.) explodíeren vi (s), lósgehen* vi (s);

3. перан. (імкнуцца зрабіць што-н.) auf etw. (A) brénnen*; begíerig sein (да чаго-н. nach D auf A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спра́віць

1. (адсвяткаваць) féiern vt;

2. (зрабіць работу і г. д.) erlédigen vt, máchen vt, fértig sein mit (D);

спра́віць імшу́ царк. die Mésse lésen [zelebríeren];

3. (набыць) sich (D) etw. ánschaffen [besórgen]

4. разм. (выправіць памылкі) verbéssern vt, korrigíeren vt, beríchtigen vt, ríchtig stéllen;

5. разм. (перавыхаваць) úmerziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

усталява́ць

1. (устанавіць належным чынам) áufstellen vt, hínstellen vt; тэх. éinbauen vt, montíeren vt; éinstellen vt;

2. (зрабіць моцным, устойлівым існаванне чаго-н.) féstigen vt, síchern vt;

усталява́ць ула́ду паліт. die Macht féstigen;

усталява́ць дыктату́ру паліт. éine Diktatúr erríchten;

як след усталява́ць жыццё das Lében éinrichten; sich etablíeren (высок.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

саро́мецца

1. sich schämen, sich geníeren [ʒə-];

саро́мецца чаго-н. sich éiner Sáche (G) wégen schämen [geníeren];

ён саро́меецца сваі́х сябро́ў er schämt sich vor séinen Fréunden;

2.:

саро́мецца што-н. зрабі́ць sich schämen [geníeren] (+ zu + inf);

я не саро́меюся сказа́ць яму́ пра́ўду ich geníere mich nicht, ihm die Wáhrheit zu ságen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

да́цца

1. (дазволіць зрабіць з сабой што-н.) sich… lássen*;

да́цца ашука́ць сябе́ sich betrügen lássen*;

2. (лёгка, цяжка засвойваць) léicht fállen*, schwer fállen*;

3. разм. (стукнуцца) sich stóßen* (аб што-н. an, gégen A);

да́цца галаво́й аб што-н. sich (D) den Kopf an etw. (A) ánstoßen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)