пахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Хвалявацца некаторы час. [Маеўскі:] — Ты беражы сябе, Лена. Са мною ўжо нічога не здарыцца. А вось за цябе мне яшчэ давядзецца пахвалявацца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахло́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго або чым і без дап.

Разм. Час ад часу, злёгку хлопаць. Пахлопваць па плячы. □ Коннікі прытупвалі на марозе, пахлопвалі рукавіцамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і пачуваць. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашпаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Прамазаць шпаклёўкай. Там пару дошак трэба палажыць у падлозе, пашпакляваць ды прадэзінфіцыраваць. Лобан.

2. і без дап. Шпакляваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюсквамперфе́кт, ‑а, М ‑кце, м.

У многіх мовах — адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая абазначае дзеянне, што папярэднічала якому‑н. іншаму дзеянню ў мінулым; даўномінулы час.

[Лац. plusquamperfectum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

1. Доўга варачы, давесці да поўнай гатоўнасці.

2. Спец. Запоўніць зварное шво расплаўленым металам.

3. і без дап. Варыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Дырыжыруючы, правесці выкананне якога‑н. музычнага твора, опернага ці балетнага спектакля. Прадырыжыраваць спектакль.

2. і без дап. Дырыжыраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскавыта́ць, ‑вычу, ‑вычаш, ‑выча; зак.

1. Абазвацца скавытаннем. «Я гаспадыніна Балонка! — Праскавытала сучка звонка, — Цяпер ты [Барбос] ўсё, напэўна, зразумеў?» Корбан.

2. Скавытаць некаторы час. Праскавытаць усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саба́чнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Праводзіць час сярод сабак, забаўляцца сабакамі. Не мая гэта справа, я чалавек просты. Вось паляваць ды сабачнічаць — гэта ўжо іншае. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярэдневяко́ўе, ‑я, н.

Гістарычная эпоха, якая ахоплівае час ад крушэння рабаўладальніцкай Рымскай імперыі (5 ст.) да пачатку капіталізму (канец 17 ст.). Ранняе сярэдневякоўе. Класічнае сярэдневякоўе. Позняе сярэдневякоўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)