ФАШЫ́НА (ням. Faschine ад лац. fascis вязка прутоў, пучок),
некалькі аднародных прадметаў, напр., галля, чароту, саломы і інш., туга змацаваныя дубцамі або дротам. Выкарыстоўваюць пры вязцы плытоў, буд-ве плацін, пракладцы дарог па забалочанай мясцовасці, а таксама ў ваен.-інж. справе (фартыфікацыі). У мінулым шырока ўжывалася ў час штурму крэпасцей. У Вял. Айч. вайну выкарыстоўвалася Чырв. Арміяй пры фарсіраванні забалочаных участкаў, у т. л. ў час Беларускай аперацыі 1944, бел. партызанамі і інш.
т. 16, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)