ДАМАДЗЕ́ДАВА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. 56,5 тыс. ж. (1992). Засн. ў 1900. Чыг. станцыя. Вытв-сць буд. матэрыялаў (метал. канструкцыі, жалезабетонныя вырабы, цэгла і інш.); машынабуд., лёгкая, харч. прам-сць. Каля Д. адзін з асн. аэрапортаў Масквы — Дамадзедава.
т. 6, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РЛІНГ (Darling),
горны хрыбет на ПдЗ Аўстраліі. Даўж. каля 300 км. Выш. да 582 м (г. Кук). Уяўляе сабой моцна расчлянёны эрозіяй край Зах.-Аўстрал. пласкагор’я, што стромка абрываецца да прыморскай нізіны. На вільготных зах. схілах эўкаліптавыя лясы, якія раўнінах пераходзяць у рэдкалессе.
т. 6, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РЫК,
старажытнаперсідская залатая манета; першая залатая манета старажытнасці. Стала вырабляцца пры Дарыі I (каля 516 да н.э.; назва ад імя Дарыя). Маса — 8,4 г золата. Д. быў асновай манетнай сістэмы. Чаканіўся на царскім манетным двары ў Персепалі (да заваёвы Персіі Аляксандрам Македонскім).
т. 6, с. 58
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ШТЫ-МАРГО́,
пустыня на ПдЗ Афганістана, паміж далінамі рэк Гільменд і Хашруд. Пл. каля 150 тыс. км² Выш. 500—700 м. Друзаватыя і гліністыя раўніны з рэдкай палына-салянкавай расліннасцю; на ПдЗ — масівы пяскоў, такыры, саланчакі, па ўскраінах — аазісы. Адгонная жывёлагадоўля. Вярблюдагадоўля.
т. 6, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭТЫ́М,
горны хрыбет у Цянь-Шані, на Пд ад хр. Тэрскей-Алатау, у Кіргізіі. Даўж. каля 120 км, выш. да 4931 м. Пераважае высакагорны рэльеф. Уздоўж паўд. падножжа цячэ р. Нарын. На схілах стэпавая, лугава-стэпавая і лугавая расліннасць. Ва ўсх. частцы — ледавікі.
т. 6, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ВА,
ланцуг горных масіваў на ПнЗ в-ва Хонсю, у Японіі. Даўж. каля 225 км. Пераважная выш. 200—800 м, найб. 2230 м (вулкан Цёкай). Масівы складзены з крышт. і асадкавых парод. Хвойныя лясы. Лесараспрацоўкі. У міжгорных паніжэннях — радовішчы нафты і газу.
т. 6, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САВА,
вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Ліда—Слонім. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад Дзятлава, 135 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Слонім. 408 ж., 133 двары (1997). Дом культуры, б-ка.
т. 6, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЭ́ЧЫНА,
вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., на р. Морач, каля аўтадарогі Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр Блеўчыцкага с/с. За 21 км на Пд ад Капыля, 136 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 170 ж., 87 двароў (1997). Клуб.
т. 6, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАДА́ННЯ МЫС,
мыс на ПнУ Паўночнага в-ва Новай Зямлі (76°57′ паўн. ш., 68°35′ усх. д.). Абрывісты, скалісты ўцёс (выш. каля 30 м), які ўдаецца ў мора ў выглядзе паўвострава. У раёне мыса палярная станцыя (з 1931). Названы ў 1596 В.Барэнцам.
т. 6, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУНДЫАІ́ (Jundiai). горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1655. Каля 350 тыс. ж. (1995). Уваходзіць у склад Вял. Сан-Паўлу. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст., хім., металургічная, маш.-буд. (вытв-сць тэкст. машын). Цэнтр раёна вінаградарства.
т. 6, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)