МІРУ́К (Віктар Фёдаравіч) (21.6.1941, в. Глівін Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне ваенных навук.Акад. Акадэміі ваен. навук Расіі (1997). Д-рваен. навук (1994), праф. (1995). Ген.-палкоўнік (1991). У Сав. Арміі з 1960. Скончыў Яраслаўскае ваен.-тэхн. вучылішча войск ППА (1962), Ваен. камандную акадэмію проціпаветр. абароны імя Г.К.Жукава (1975), Ваен. акадэмію Генштаба (1987). Праходзіў службу на розных камандных пасадах. З 1991 — нам. галоўнакамандуючага войскамі ППА Расіі. Навук.працы ў галіне ваен. навукі і тэхнікі. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУ́Н (Леанід Уладзіміравіч) (н. 9.9.1959, г. Мінск),
бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г.тэхнал. працэсаў. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1981). З 1981 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1991 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук.працы па тэхніцы і тэхналогіі вырошчвання ягадных культур, экалагічнай бяспецы функцыянавання аб’ектаў АПК.
Тв.:
Научные и технологические основы производства крупноплодной клюквы Мн., 1995;
Экологическая безопасность на объектах АПК. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХНЕ́ВІЧ (Эдуард Іванавіч) (н. 21.1.1941, в. Чаркесы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, з 1993 у БПА (з 1994 заг. кафедры). Навук.працы па рэчышчавых працэсах, рэгуляванні і ўстойлівасці рэк і каналаў, гідраэкалогіі і водазабеспячэнні.
Тв.:
Новые типы креплений мелиоративных каналов. Мн., 1978;
Мелиорация и водное хозяйство: Справ. Т. 3. Осушение. М., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦЮ́РЫЧ (Георгій Сямёнавіч) (н: 5.4.1952, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. і праф. (1998). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1976). З 1987 у Гомельскім ун-це. Навук.працы па лазернай фотаакустычнай спектраскапіі, крышталяоптыцы, крышталеакустыцы. Распрацаваў фенаменалагічную тэорыю лазернай генерацыі гуку ў гіратропных, магнітаактыўных і інш. асяроддзях.
Тв.:
Определение оптических параметров поглощающих гиротропных кристаллов фотоакустическим методом (разам з Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1987. Т. 32, вып. 4;
Фотоакустическое преобразование в нелинейных гиротропных кристаллах типа силленита // Журн. технич. физики. 1989. Т. 59, вып. 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШАРАЎ (Алег Севяр’янавіч) (7.4.1922, г. Саратаў, Расія — 31.5.1997),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Саратаўскі мед.ін-т (1947). З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, у 1969—94 у Мінскім мед. ін-це (да 1990 заг. кафедры). Навук.працы па дзіцячай (гнойнай) хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі.
Тв.:
Повреждения груди и их лечение. Мн., 1970;
Справочник по педиатрии. Мн., 1979 (у сааўт.);
Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЗЛІ ((Moseley) Генры Гвін Джэфрыс) (23.9.1887, г. Уэймут, Вялікабрытанія — 10.8.1915),
англійскі фізік, адзін з заснавальнікаў рэнтгенаўскай спектраскапіі. Скончыў Оксфардскі ун-т (1910). У 1910—14 у Манчэстэрскім, потым у Оксфардскім ун-тах. Навук.працы па радыеактыўнасці, бэта-, гама- і рэнтгенаўскай спектраскапіі. Вызначыў даўжыні хваль рэнтгенаўскіх прамянёў, прадказаў рэнтгенаўскія спектры некаторых элементаў. Выявіў сувязь паміж частатой характарыстычнага рэнтгенаўскага выпрамянення і атамным нумарам хім. элемента (гл.Мозлі закон). Загінуў у час 1-й сусв. вайны.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 378—379.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НІШ (Moniz) Антоніу Каэтану ды Абрэу Фрэйр Эгаш
(de Abreu Freire Egas; 29.11.1874, г. Эштарэжа, Партугалія — 13.12.1955),
партугальскі неўрапатолаг і нейрахірург. Вучыўся ва ун-тах г. Каімбра (Партугалія) і г. Бардо (Францыя). З 1902 праф. ун-та г. Каімбра, у 1911—44 у Лісабонскім ун-це. Навук.працы па ўдасканаленні метаду ангіяграфіі для дыягностыкі пухлін мозга. Выкарыстаў хірург. ўмяшанне для лячэння некат. псіхічных хвароб, распрацаваў методыку прэфрантальнай лейкатаміі (разрэз белага рэчыва пярэдняга мозга). Нобелеўская прэмія 1949 (разам з В.Р.Гесам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАРТ (Вячаслаў Андрэевіч) (н. 28.3. 1924, в. Шулякі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі 1982. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1991 заг. кафедры). Навук.працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актынамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мочаспускання.
Тв.:
Нейрогенные расстройства мочеиспускания: (Нейрогенный мочевой пузырь). Мн., 1970 (разам з М.Я.Саўчанкам);
История развития урологии в Белоруссии, 1950—1998 гг.Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУА́ЎР ((Moivre) Абрахам дэ) (26.5.1667, г. Вітры-ле-Франсуа, Францыя — 27.9.1754),
англійскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1697). Вучыўся ў Сарбоне. Навук.працы па алгебры, тэорыі імавернасцей і інш. раздзелах матэматыкі. Знайшоў правілы ўзвядзення ў п-ю ступень і здабывання кораня n-й ступені з камплекснага ліку (гл.Муаўра формула). Незалежна ад шатл. матэматыка Дж.Стырлінга атрымаў формулу для вылічэння п! (гл.Стырлінга формула). Даказаў прыватны выпадак тэарэмы Лапласа.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЁЎ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 30.9. 1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995), Чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыў БПІ (1979), дзе і працаваў. З 1988 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА (з 1994 заг. кафедры). Навук.працы па эл.-фіз. уласцівасцях цепланосьбітаў і распрацоўцы сістэм дыягностыкі іх стану.
Тв.:
Контроль пароводяных потоков диэлькометрическим методом // Теплоэнергетика. 1990. № 8;
Методика расчета электрофизических свойств водного теплоносителя в широком диапазоне параметров состояния при различных частотах // Изв. вузов и ЭО СНГ. Энергетика. 1992. № 5—6.