Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Во́бліца1 ’плотка’ (З нар. сл.). Памяншальнае ад вобла (гл.) або ўтварэнне ад *obьl‑ пры дапамозе суфікса ‑іца.
Во́бліца2 ’частка рукі ад далоні да локця’ (Шатал.). Відавочна, вытворнае ад *обьлъ ’круглы’, г. зн. знешняя круглявая частка рукі ад далоні да локця. Параўн. славен.oblica ’знешні круглы бок аполка’, серб.-харв.òblica ’нешта акругленае’, польск.oblica ’папярочная дошка ў плоце, да якой прыбіваюць жэрдкі’, рус.о́бливана ’круглы бок апошняй у бервяне дошкі, аполка; сам аполак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́шка1, плі́шка ’верхняя, расшыраная частка чаго-небудзь, што мае форму ножкі стрыжня’, ’верхні канец караняплода’, ’кацёлка (галава) сланечнікаў ’галоўка цвіка’, ’шапка грыба’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Мат. Маг., Бяльк., Юрч. СНЛ, Жыв. сл.). У выніку семантычнага пераносу ’лысіна’ > ’верхняя частка’ з плеш (гл.). Параўн. укр.плі́шка ’драўляны клін’, рус.плешка ’голая вяршыня гары’, ’галоўка цвіка’, ’шырокі канец далата, па якому б’юць малатком’, польск.pleszka ’галоўка цвіка, шрубы’, ’пляма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1.гл. класці.
2.Частка якой-н. пабудовы — тое, што зложана з цэглы, каменю (спец.).
Старажытная к.
3. Дошка, жэрдкі або некалькі пален, прыстасаваныя для пераходу цераз рэчку, канаву, гразкае месца і пад.
5. Невялікі драўляны памост на беразе рэчкі для паласкання бялізны, чэрпання вады.
6. Адкладванне яец насякомымі, птушкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кла́пан, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Дэталь у кампрэсарах, рухавіках унутранага згарання і інш., якая закрывае праход пары, газу або вадкасці.
Засцерагальны к.
2.Частка полага органа ў выглядзе складкі ў сэрцы, якая не дае рухацца крыві ў адваротным напрамку.
Сардэчны к.
3. Нашыўка з куска матэрыі, якая прыкрывае кішэню або шво на адзенні.
|| прым.кла́панны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ду́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
1.гл. дуга.
2. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.
Д. замка.
3. Па́рны знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).
Круглыя дужкі.
Квадратныя дужкі.
Фігурныя дужкі.
Узяць у дужкі.
Вынесці за дужкі.
Раскрыць дужкі.
|| прым.ду́жачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запі́ска, -і, ДМ запісцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.
2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой-н. справы.
Дакладная з.
3.мн. Лісты з запісамі.
Чытаць лекцыі па запісках.
4.мн. Літаратурны твор у форме мемуараў, успамінаў.
Запіскі пісьменніка.
5.мн. Як частка назвы некаторых навуковых часопісаў.
Вучоныя запіскі ўніверсітэта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гва́рдыя, -і, ж.
1. Адборныя, лепшыя войскі.
2.перан. Выпрабаваная частка якога-н. калектыву, сацыяльнай групы і пад.
Рабочая г.
○
Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у час Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1918—1920 гг.
Чырвоная гвардыя — баявыя атрады рабочых, якія з’явіліся для барацьбы з контррэвалюцыяй і дзейнічалі ў 1917—1918 гг.
|| прым.гвардзе́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
камене... (а таксама каменя...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да каменя (у 1 і 3 знач.), напр.: каменеапрацоўка, каменеапрацоўчы, каменедрабілка, каменеадліваны (які мае адносіны да адліўкі з каменя), каменеўборачны, каменешліфавальны, каменевыдзяляльны, каменеўтварэнне;
2) які змяшчае ў сабе камень (у 1 знач.), напр., каменебетон;
3) падобны на камень (у 1 знач.), напр., каменепадобны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ніз, -у, мн. нізы́, -о́ў, м.
1. Ніжняя частка чаго-н.
Н. рукава.
2. Паверхня, бок прадмета, процілеглы яго верху.
Н. скрыні.
3. Унутраны бок (матэрыі, вопраткі); спод.
Н. паліто.
4. Нізіннае месца.
Сцелецца па нізах туман.
5. Тое, што і нізоўе.
6.мн. Шырокія пласты працоўнага народа.
Сацыяльныя нізы.
7.мн. Ніжнія ноты (спец.).
Браць нізы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)