я вас ужо́ проучу́ну (вось), пачака́йце, я вас правучу́;
◊
ужо́ я тебя́! вось я табе́!, я ж. табе́!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хоро́ший
1. до́бры;
хоро́шее настрое́ние до́бры настро́й;
хоро́шие ве́сти до́брыя ве́сткі;
хоро́ший знако́мый до́бры знаёмы;
2.(красивый) прыго́жы, харо́шы;
◊
жить по хоро́шему жыць у зго́дзе (до́бра);
хоро́шее де́ло!ирон. до́брая спра́ва!;
хоро́ш, не́чего сказа́ть!ну і ну, няма́ чаго́ каза́ць!;
хоро́шему всю́ду хорошо́ до́браму чалаве́чку до́бра і ў запе́чку, а благаце́ бла́га і на куце́; до́брая душа́ нап’е́цца і з каўша́;
хоро́ш гусь! до́брая ца́ца!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́вернуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Перавярнуць унутраным бокам наверх. Вывернуць навалачку. □ Міхась скінуў кажух, вывернуў уверх шэрсцю і накінуў на сябе.Колас.
2. Варочаючы, выняць, выцягнуць; вырыць. Вывернуць пянёк з коранем. □ І першацвет далікатны парэчкавы, І чарназём той, што вывернуў крот, — Тры гады не ўдыхаў.Барадулін.// Падаць неўласцівы паварот; вывіхнуць. Вывернуць нагу.
3.Разм. Выліць, высыпаць, перакуліўшы пасудзіну; вываліць, выкуліць. Вывернуць вядро вады. □ За якую гадзіну назбіраў поўны кошык, а грыбоў у гэтай мясцінцы яшчэ многа. Прыйшлося вывернуць кошык, паадразаць ножкі і пакінуць толькі шапачкі.С. Александровіч.// Выкуліць з саней, лодкі і пад. [Янка:] — Ну, садзімся! Марыська, наперад за фурмана. Бяры лейцы ў рукі ды моцна трымай, каб не вывернулі!Чарот.
•••
Вывернуць душу — падзяліцца з кім‑н. сваімі перажываннямі, думкамі і пад.; расказаць усё да канца, выказаць самае запаветнае. Поўны трывогі,.. [Скуратовіч] меў патрэбу вывернуць перад кім сваю душу.Чорны.Мне хацелася гаварыць і гаварыць, нават душу вывернуць, каб Марылька паверыла кожнаму майму слову.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bald
1.adv неўзаба́ве, у ху́ткім ча́се, ху́тка, ско́ра;
möglichst ~, so ~ wie [als] möglich, túnlichst ~ як мо́жна хутчэ́й;
wird's ~!разм. а ну, жваве́й!
2.cj:
~…, ~… то…, то…; ці…, ці…;
~ dies, ~ das то адно́, то друго́е;
◊
das ist ~ geságt, áber schwer getán лёгка сказа́ць, ды ця́жка зрабі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
заго́нм.
1.(действие) заго́н, -нум.;
2.(огороженное место для скота) за́гарадзь, -дзі ж., пастаўні́к, -ка́м.;
3.(полоса, участок поля) заго́н, -на м.;
◊
быть в заго́не быць у заго́не;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго. Аклікаць, зваць. — Цімох! Кірыла! — нарэшце гукае .. [дзед Мірон]. — Падыйдзіце .. сюды!Даніленка.Ля варот яго хтосьці паклікаў. Павярнуўшы галаву і ўбачыўшы таго, хто яго гукаў, Мікола сумеўся.Сіняўскі.
2. Гучна гаварыць, крычаць. — Паехалі! — гукае шафёр.Ракітны.На двары гулі машыны, і на кагосьці ўсё гукала дзяжурная: — Ну, толькі звязі маю хустку!Адамчык.
3.Абл. Гаварыць, размаўляць. Ля клуба стукаў рухавік. Дзяўчаты гукалі ў халоднай і ядранай маладой начы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тлух, ‑ла; незак.
1. Траціць здольнасць чуць, станавіцца глухім. Глухнуць ад выбухаў.
2. Заціхаць, станавіцца нячутным (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах.Колас.// Пераставаць дзейнічаць, працаваць (пра механізмы). Матор глухне.
3. Зарастаць, дзічэць. Пасевы глухнуць ад пустазелля.
4.перан. Паступова слабець або знікаць. З цягам часу пачуцці глухнуць.// Прыціхаць, канчацца. Бой глухне. □ За тыдзень добрае пагоды Праходзіць, глухне касавіца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкрута́сы, ‑аў; адз.няма.
Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа...Чарот.Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі.Сабаленка.// Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы.//перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў.Пальчэўскі.
•••
Вырабляць выкрутасыгл. вырабляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)