дацэ́нт

(лац. docens, -ntis = той, хто вучыць)

вучонае званне і пасада выкладчыка вышэйшай навучальнай установы (ніжэйшае за прафесара).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ардына́р

(лац. ordinarius = звычайны)

сярэдні за многа гадоў узровень вады ў рэках, затоках і асобных пунктах марскога ўзбярэжжа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ава́нс

(фр. avance)

грашовая сума, якая выдаецца папярэдне ў лік заработнай платы, за выкананыя работы і зробленыя паслугі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бортрады́ст

(ад борт + радыст)

член экіпажа самалёта, які падтрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан работы радыёапаратуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мо́рфа

(гр. morphe = выгляд, форма)

біял. таксанамічная адзінка, ніжэйшая за гатунак, якая выяўляе пэўныя адхіленні ад дадзенага тыпу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пізалі́ты

(ад гр. pisos = гарох + -літ)

скапленні слаба сцэментаваных вапняковых аалітаў памерам больш за 2 мм у папярочніку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ско́нта

(іт. sconto)

скідка з сумы рахунка за плацеж наяўнымі або да тэрміну, што практыкуецца ў міжнародным гандлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ультрамікраско́п

(ад ультра- + мікраскоп)

аптычны прыбор для назірання за вельмі дробнымі часцінкамі, якія нябачныя ў звычайным мікраскопе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экзі́на

(англ. exine, ад гр. ekso = па-за, звонку)

знешняя абалонка ў пылковых зерняў кветкавых і споравых раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпікурэ́ец

(гр. epikureios)

1) паслядоўнік эпікурэізму;

2) перан. чалавек, які вышэй за ўсё ставіць асабістае задавальненне і асалоду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)