1. Бацька. — Ведаю, баця, вайсковую службу, — усміхаючыся, адказаў Іван, — варон страляць не буду.Колас.
2.Фам. Бацюшка, поп. У папа ды быў сабака, Поп яго любіў. Ён не краў у баці сала, — Поп яго не біў.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задаво́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад задаволіць.
2.узнач.прым. Поўны пачуцця задавальнення, задаволенасці. Вязальшчыцы з Вольчынага звяна, задаволеныя і вясёлыя, пайшлі за жняяркай.Мележ.// Які выражае задавальненне (у 2 знач.). Іван Мацвеевіч усміхнуўся задаволенай усмешкай.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лупі́на, ‑ы, ж.
1. Вонкавая абалонка плода, семя. Іван з Колем пакідалі на падлогу гарбузовых лупін і коўзаліся.Карпюк.
2.толькімн. (лупі́ны, ‑пін). Адходы пасля ачысткі пладоў, семя; шалупіны. Набрала [Кацярына] кош лупін са смеццем і падышла да гаража.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ранава́та, прысл.
Разм. Крыху рана. — Ці не ранавата, Іван Нічыпаравіч, — гаварыў Барташэвіч, устаючы з пасцелі. Апіраючыся на палку, ён прайшоўся па склепе.Якімовіч.— А курыць, брат, яшчэ ранавата, — сур’ёзна сказаў Толя заўчаснаму кавалеру, які і так зачырванеўся да вушэй.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.
1. Пачаць моцна калыхацца. Маятнік раскалыхаўся. Раскалыхацца на качэлях.
2.перан. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. — Малавата нас трохі спачатку, — сказаў Іван Аўдолевіч. — Пакуль, як той казаў, раскалышуцца. Кожны захоча паглядзець, што ж тут выйдзе.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў мокрым (звычайна ад поту). Іван з Аляксеем ледзь паспявалі за .. [Сітай], моўчкі сапучы і выціраючы хусцінкамі ўзмакрэлыя твары.Б. Стральцоў.Пот засланяў вочы Змітраку, сцякаў з твару, .. да цела прыліпала ўзмакрэлая майка, хоць выціскай яе.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́ннік, ‑а, м.
Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі.Пальчэўскі.— Адсюль вось, — паказаў Іван Іванавіч рукой, — новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём?Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГРА́НЫ (Іван) (сапр.ЛазавягаІван Паўлавіч; 2.10.1907, г. Ахтырка Сумскай вобл., Украіна — 25.8.1963),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1926—28). У 1932 рэпрэсіраваны і да 1940 у турмах і лагерах. У 1945 эмігрыраваў у ФРГ. Аўтар паэм «Манголія» (1927), «Ave Maria» (1929), рамана ў вершах «Скелька» (1930), зб. вершаў «Залаты бумеранг» (1946). Дыяпазон яго паэзіі ад элегічнай лірыкі да вострай сатыры. Раманы «Звераловы» (1944, «Тыграловы», 1946—47), «Сад Гефсіманскі» (1950), «Вогненнае кола» (1953), п’есы «Марытуры», «Генерал» (1947), «Разгром» (1948) пра цяжкі лёс укр. народа ў перыяд сталінскага таталітарызму, пакутнікаў ГУЛАГа, барацьбітоў за незалежнасць Украіны. Аўтар памфлета «Чаму я не хачу вяртацца ў СССР?» (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЧМА (Амвросій Максімілянавіч) (14.3.1891, г. Львоў — 6.1.1957),
украінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1944). Вучыўся ў Кіеўскім муз.-драм. ін-це (1918). На сцэне з 1905. Працаваў у т-ры «Беразіль» (1930—36). Адзін са стваральнікаў Кіеўскага ўкр.драм.т-ра імя І.Франко (1920), дзе працаваў у 1936—56. Праф. Кіеўскага ін-та тэатр. мастацтва (1940—57). Выдатны майстар пераўвасаблення, ствараў вострахарактарныя, камедыйныя і драм. вобразы: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Цярэнцій Пузыр («Гаспадар» І.Карпенкі-Карага), Гайдай, Платон Крэчат, Макар Дубрава («Гібель эскадры», «Платон Крэчат», «Макар Дубрава» А.Карнейчука), Іван Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага) і інш. З 1924 здымаўся ў кіно: «Арсенал», «Тарас Шаўчэнка», «Начны рамізнік», «Іван Грозны», «Подзвіг разведчыка» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1949 (за тэатр. работы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЧ (Іван Фёдаравіч) (н. 17.10.1936, с. Цялежынцы Таціеўскага р-на Кіеўскай вобл.),
украінскі паэт. Скончыў Кіеўскі ун-т (1962), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (Масква, 1964). Філасафічнасць, асацыятыўна-ўмоўная вобразнасць, метафарычнасць — рысы паэзіі Д. (зб-кі «Сланечнік», 1962, «Балады будняў», 1967; «Корань і крона», 1974, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1976; «Зялёныя вароты», 1980, Дзярж. прэмія СССР 1983; «Пісьмо да каліны», 1990, і інш.). Пераклаў на ўкр. мову вершы Р.Барадуліна, А.Бачылы, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, А.Звонака, М.Танка. На бел. мову вершы Д. перакладалі Барадулін, Бураўкін, А.Вярцінскі, Гілевіч, А.Грачанікаў, У.Караткевіч, Я.Сіпакоў і інш.