Маложа, маложы ’малады лес, зараснік’ (паўн.-усх., КЭС; Касп.). Рус.моло́жа ’малады бярэзнік, лес на месцы вырубкі, пажару’, наўг. ’участак будаўнічага хвойнага лесу’. Бел.-рус. ізалекса, найбліжэй да якой па форме чэш.mláza, славац.mladza ’атава’. Да прасл.mold‑ja. У іншых слав. мовах варыянт з суфіксам ‑jь: польск.młódź, чэш.mláz, серб.-харв.мла̄ђ), mlaz ’вусікі ў вінаграднай лазе’, ’тс’, н.-луж.młoź ’маладыя парасткі, параснік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус.пск.плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).
Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́пахань ’здабытак’ (ТС). Да паха́ць ’разводзіць, атрымліваць’ (ТС). Сюды ж, безумоўна, ст.-бел. (зямля) на пры́паш ’зямля, якую можна дадаць да раллі, што ўжо апрацоўваецца’ (Даўгяла, Наш край, 1927, 1, 26). Рус.дыял.припа́х, при́пашь, припа́шек ’дадатковы (да надзелу) участак зямлі; прыараны да поля ўчастак цаліны’. Дэрываты ад *прыпахаць ’прыараць’ < пахаць (гл.) з рознымі суфіксамі: ‑ань (гл. аб гэтым суф. Карскі 2–3, 27), ‑ь (прыпаш).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
галіна мясцовай прам-сці Беларусі па выпуску муз. інструментаў і дэталей да іх. Муз. інструменты з даўніх часоў выраблялі майстры-ўмельцы. У 1920—30-я г. наладжана іх прамысл.вытв-сць. У 1999 дзейнічаюць прадпрыемствы, якія ўваходзяць у Беларускае вытворчае аб’яднанне музычных інструментаў, у т. л.Барысаўская фабрыка піяніна (галаўное прадпрыемства аб’яднання), Бобрскі з-дмуз. дэталей (Крупскі р-н), а таксама Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Асн. прадукцыя: піяніна, цымбалы, баяны, акардэоны, гармонікі, акустычныя гітары і электрагітары. дзіцячыя муз. цацкі. Вырабляюцца таксама індывід.муз. інструменты, у асноўным скрыпічныя. Найб. вядомыя муз. інструменты, створаныя бел. майстрамі: В.В.Богданам з Вілейскага, Б.П.Круглым з Лідскага, І.М.Карнеем з Смаргонскага, М.М.Міронам з Дзяржынскага р-наў, У.А.Крайко з Мінска, М.П.Такушэвічам з г. Маладзечна і інш.
Да арт.Музычных інструментаў вытворчасць. Участак зборкі электрагітар на Беларускім вытворчым аб’яднанні музычных інструментаў у г. Барысаў.Да арт.Музычных інструментаў вытворчасць. Гатовая прадукцыя Маладзечанскай фабрыкі музычных інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзяко́ўшчынаУчастак зямлі, які належаў дзяку (Нас.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
мышнікУчастак, які зарос кустамі; зараснік (Ант.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
даара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.
1. Закончыць ворыва; узараць увесь які‑н. участак. — Да чэрвеня яшчэ паспею даараць! — супакоіла.. [Зося] сябе і занялася другімі думкамі.Гартны.Папас і яшчэ два маладыя хлапцы хутка выехалі даараць кавалак жытнішча.Галавач.// Узараць да якога‑н. месца. Даараць да лесу. □ Дааралі [Пракоп з Мацвеем] да палка, павярнулі каня.Лобан.
2. Прапрацаваць на ворыве да якога‑н. часу. Даараць да самага вечара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агаро́д, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Участак зямлі засаджаны агароднінай. Мінулі хлеў, між густых зарас[нікаў] кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне.Мележ.Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як учулі плач на ўскраі вёскі.Лынькоў.
2.‑у. Агародныя культуры. На папялішчы тым сусед Сабе пасеяў агарод.Астрэйка.
•••
Агарод гарадзіцьгл. гарадзіць.
Кідаць каменьчыкі ў агародчыйгл. кідаць.
Пусціць казла ў агародгл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
седлаві́на, ‑ы, ж.
1. Прагіб у спіне жывёлін (пераважна ў коней). // Упадзіна на носе. На пераноссі, на самай седлавіне яго, рассыпаны кроплі, як на цецеруковым яйку, кроплі рабаціння.Баранавых.
2. Прадаўгаватая ўпадзіна паміж дзвюма высокімі вяршынямі ў горным хрыбце. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка.Быкаў.//Участак дарогі з прадаўгаватым прагібам. Партызаны-сігнальшчыкі, якія спецыяльна былі выстаўлены ўсцяж усёй седлавіны дарогі, раз-пораз папярэджвалі.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дацьсов.
1. (узнать) разве́дать, разузна́ть;
р., як яны́ жыву́ць — разве́дать (разузна́ть), как они́ живу́т;
2. (произвести разведку) разве́дать;
р. размяшчэ́нне сіл праці́ўніка — разве́дать расположе́ние сил проти́вника;
р. уча́стак на на́фту — разве́дать уча́сток на нефть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)