ваеннаслужачы, які прызначаны для выстаўлення падначаленых яму вартавых на пасты, для праверкі нясення імі службы і своечасовай змены вартавых. На Беларусі абавязкі і правы Р. вызначаны ў Статуце гарнізоннай і каравульнай службаў Узбр.Сіл Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Каравул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМО́МЕТР (ад дынама... + ...метр),
прылада для вымярэння сілы або моманту сілы. Бываюць: цягавыя — для вымярэння адной сілы (цягі) і вярчальныя — пары сіл (вярчальнага моманту); узорныя і рабочыя (агульнага прызначэння, спецыяльныя); пераносныя і стацыянарныя; мех. (спружынныя, рычажныя), гідраўл., эл. і інш.
Д. мае пругкі элемент, які дэфармуецца пад уздзеяннем сілы, і адліковае прыстасаванне для рэгістрацыі вымеранага намагання. З дапамогай Д. вымяраюць сілы ад некалькіх ньютанаў да 1 МН. Выкарыстоўваюць пры выпрабаваннях і эксплуатацыі машын, для вымярэння сілы рэзання або момантаў сіл, што ўзнікаюць пры апрацоўцы металаў (інструментальны Д.), мускульных намаганняў і інш. Д. з пішучым прыстасаваннем наз.дынамографам, з адліковым або паказвальным прыстасаваннем — работамерам ці імпульсіметрам.
Рабочы спружынны дынамометр (работамер): 1, 4 — захваты; 2 — корпус з пругкім элементам; 3 — цыферблат са шкалой; 5 — стрэлка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЯ́ГА ВАЕ́ННАЯ,
урачыстае абяцанне (клятва), якое дае кожны вайсковец (грамадзянін) у час уступлення ў рады ўзбр.сіл; прыняцце П.в. важны прававы акт. Змест П.в. і рытуалы яе прыняцця адлюстроўваюць гіст. і нац. традыцыі народа, дзяржавы і арміі. П.в. воіна Узбр.Сіл Беларусі адпавядае патрабаванням Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам і ваен. статутам, вызначае абавязкі па абароне Айчыны. Яе тэкст зацверджаны ў 1992, палажэнне аб парадку прыняцця — у 1997. Кожны вайсковец, які прымае П.в., замацоўвае гэты акт уласнаручным подпісам (з аб’яўленнем мабілізацыі прысягаюць усе ваеннаабавязаныя, якія не прымалі прысягу ў мірны час). П.в. прымаюць пры Дзярж. сцягу Рэспублікі Беларусь і Баявым сцягу часці на тэр.вайск. часцей, ці ў месцах баявой і працоўнай славы. Дзень прыняцця П.в. абвяшчаецца для ўсяго асабовага складу часці святочным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЛІ́К ЗБУДАВА́ННЯЎ,
вызначэнне размеркавання прыкладзеных сіл, дэфармацый, перамяшчэнняў, што ўзнікаюць у элементах збудаванняў пры статычных, дынамічных, тэмпературных і інш. нагрузках.
Мэта Р.з. — забеспячэнне надзейнасці і даўгавечнасці збудавання ў адпаведнасці з умовамі трываласці, жорсткасці і ўстойлівасці найб. напружаных яго элементаў пры мінім. расходзе матэрыялаў, а таксама ацэнка параметраў гранічнага стану канструкцый. У залежнасці ад тыпу збудавання і віду нагрузкі для Р.з. выкарыстоўваюць розныя разліковыя схемы і метады разліку. Праводзіцца на аснове законаў будаўнічай механікі, супраціўлення матэрыялаў і тэорыі пругкасці. У разліках жалезабетонных збудаванняў, фундаментаў улічваюць і рэалагічныя ўласцівасці матэрыялаў (гл.Рэалогія). Збудаванні, што трапляюць пад уздзеянне выпадковых нагрузак (марскіх хваль, сейсмічных сіл), разлічваюць статыстычнымі метадамі. Для Р.з. выкарыстоўваюць лікавыя метады ў матэматыцы і сродкі вылічальнай тэхнікі. Гл. таксама Дынаміка збудаванняў.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́лазіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.
Разм. Лазячы, усюды пабыць, усё аблазіць.
выла́зіць, ‑ла́жу, ‑ла́зіш, ‑ла́зіць.
Незак.да вылезці.
•••
Аж вочы на лоб вылазяцьгл. вока.
Вылазіць са скуры — старацца з усіх сіл.
Не вылазіць з даўгоў — мець увесь час даўгі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закліна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе або выражае заклінанне (у 2, 4 знач.). Высокі ў «Новай зямлі» паэтычны культ сонца, вясны, лета як сіл жыватворных, якія даюць пачатак усяму жывому. Ёсць у гэтым як бы штосьці язычніцкае, заклінальнае.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.
1. Выбівацца з сіл, знясільвацца. [Шэя:] — Ай, ай, няхай бы, сусед, мне даў [куфэрак], я б сам усё гэта зрабіў, навошта суседу мардавацца.Гартны.
2.Разм. Мучыцца, пакутаваць. Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова [экзаменацыйная].Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Стаць дужэйшым, набрацца сіл. Кубанец дастаў з прымацаванай да сядла скураной торбы кавалак хлеба і, падаючы Міхасю, сказаў: — На, браце, перакусі, адразу падужэеш.Машара.Пад савецкай горкаю цудоўнай Падужэў і вырас кожны з нас.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)