контрудар на Рагачоўска-Жлобінскім напрамку ў Вялікую Айчынную вайну. Праведзены 63-м стралк. корпусам (камкор Л.Р.Пятроўскі) 21-й арміі Зах. (з 24.7.1941 Цэнтр.) фронту з удзелам Жлобінскага і Рагачоўскага знішчальных батальёнаў 13 ліп. — 17 жн.; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. 6 ліп. часці 117-й дывізіі са складу корпуса пасля разведкі боем фарсіравалі Дняпро, авалодалі Жлобінам і прасунуліся на З уздоўж бабруйскай шашы. Гітлераўцы тэрмінова падцягнулі 10-ю матарызаваную і 255-ю пях. дывізіі. У выніку жорсткіх баёў сав. войскі ноччу адарваліся ад праціўніка і адышлі на зыходныя пазіцыі, сарваўшы разлікі ням. камандавання з ходу фарсіраваць Дняпро на гэтым участку. 13 ліп. войскі 21-й арміі перайшлі ў контрнаступленне. 63-і корпус фарсіраваў Дняпро, вызваліў Жлобін (з дапамогай нар. апалчэння), Рагачоў, развіў наступленне на Бабруйск і да канца ліпеня ўклініўся на 30 км у размяшчэнне ворага. Толькі з дапамогай перакінутых сюды 8 дывізій рэзерву ням. войскі здолелі замацавацца на зах. беразе Друці, 14 жн. прарвалі абарону і зайшлі ў тыл. корпуса. З 17 жн. часці корпуса з баямі пачалі выходзіць з акружэння, пры прарыве з якога быў смяротна паранены камкор Пятроўскі. У выніку контрудару ворагу нанесены значныя страты, 15 яго дывізій былі трывала скаваны ў прасоўванні на ўсход.
Літ.:
Беларусь у Вялікую Айчынную вайну, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 517.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РА,
горад, цэнтр Самарскай вобл. Расіі. 1156 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга, пры ўпадзенні ў яе р. Самара. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (вытв-сць авіякасм. тэхнікі, самалётаў, нафтавага абсталявання, матора-, станка-, прыладабудавання, радыёэлектронікі, тэлевізараў; з-ды падшыпнікавы, аўтатрактарнага электраабсталявання, аэрадромнага абсталявання, эл.-тэхн. і інш., нафтаперапр. і нафтахім., хім., металургічная, харчасмакавая (мяса- і тлушчакамбінаты, шакаладная ф-ка), лёгкая. Метрапалітэн (з 1987). ГРЭС. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. 4 тэатры, у т. л. оперы і балета.
Цырк. Філармонія. 5 музеяў, у т. л. краязн. і мастацкі.
Засн. ў 1586 як драўляная вартавая крэпасць Рас дзяржавы ў новадалучаных землях Паволжа. С. — адзін з цэнтраў нар. рухаў пад кіраўніцтвам С.Ц.Разіна (1670—71) і Е.І.Пугачова (1773—75). З 1708 у складзе Казанскай, з 1718 — Астраханскай губ. З 1780 павятовы горад Сімбірскага намесніцтва, з 1796 — Сімбірскай губ., з 1851 губернскі горад. У 1877 праз С. прайшла Арэнбургская чыгунка. У пач. 20 ст. (разам з Ніжнім Ноўгарадам і Саратавам) буйнейшы цэнтр па перапрацоўцы збожжа ў Расіі. З 1928 — цэнтр Сярэдняволжскай вобл., перайменаванай у Сярэдняволжскі край (1929), Куйбышаўскі край (1935). У 1935—91 наз. Куйбышаў. У Вял.Айч. вайну сюды былі эвакуіраваны ўрадавыя ўстановы з Масквы, пасольствы і прадстаўніцтвы замежных дзяржаў, прамысл. прадпрыемствы, у т. л. з Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грамадзя́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян (у 1 знач.) у дзяржаве. Грамадзянскі кодэкс. Грамадзянскія правы. Грамадзянскія законы./ Накіраваны на карысць грамадства; уласцівы грамадзяніну. Грамадзянскі абавязак.
2. Неваенны, цывільны. Ніхто пабочны сюды не заглядваў — грамадзянскаму насельніцтву ўвогуле было забаронена хадзіць у лес, а гітлераўцы баяліся.Няхай.
•••
Грамадзянская вайнагл. вайна.
Грамадзянская паніхідагл. паніхіда.
Грамадзянскі шлюбгл. шлюб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязла́ддзе, ‑я, н.
Разм. Адсутнасць або парушэнне ладу, парадку ў чым‑н.; беспарадак. Бязладдзе гукаў. □ Мітусіліся па цэху людзі, — кожны нешта рабіў, нешта некуды нёс. Няўжо ў гэтым бязладдзі і мітусні быў пэўны парадак, няўжо ўсё гэта нехта прадумаў і спланаваў, нехта гэтым кіруе?..Краўчанка.Тут [ля штаба] было сёння бязладдзе, якое гаварыла, што людзі сюды вярнуліся нядаўна і вельмі стомленыя.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці. Навалачы кучу галля. Навалачы ўсякага дабра.//каго. Неадабр. Прывесці, навесці ў вялікай колькасці куды‑н. [Маці:] — Навалакла сюды нейкіх поўную хату.. Раз сяброўкі, дык абавязкова прывесці жыць да бацькоў!Карпюк.
2.пераважнабезас. Зацягнуць, закрыць. На неба хмар навалакло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажы́так, ‑тку, м.
1.гл. пажыткі.
2. Здабыча, пажыва. [Адам:] — Сюды, проста на кашару, і перліся, нячысцікі. Мабыць, [ваўкі] нюхам вынюхалі, што тут пажытак добры.Сабаленка.//толькіадз.; перан. Тое, што дае матэрыял для думак, размоў і пад. Пажытак для роздуму. □ Стылізаваныя пад фальклор вершы Чачота былі спробай даць селяніну духоўны пажытак, блізкі і зразумелы яму, навучыць яго жыць лепш, багацей.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1.каго-чаго. Нагнаць, сабраць у адным месцы многа каго‑, чаго‑н. На могілках на дзядзінцы ляжала каменне — крушнямі; сюды панаганяла з вясны, яшчэ ў паводкі, пяску, і цяжка было ступаць: вязлі ногі.Пташнікаў.
2.што. Нацерці (пра мазалі). Панаганяць мазалі на руках.
3.што. Набіваючы, насадзіць на што‑н. усё, многае. Панаганяць абручы на бочку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Спароць усё, многае. І цяпер тыя дзед і баба, тая нізкая, чорная хата здаюцца Раі сном, хоць яна і ведае, што гэта быў не сон, што тыя дзед і баба яе ратавалі. Паспорвалі жоўтыя латы з яе адзежы, сюды, у бальніцу, прывезлі.Арабей.— [Задрапей] падкраўся, як злодзей, да млына, узлез на плот і паспорваў [ластаўчыны гнёзды].Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прага́ліна, ‑ы, ж.
1. Незарослае дрэвамі месца ў лесе; палянка. На палянках, на прагалінах.. гэтага лесу мы пасвілі кароў або коней.Ермаловіч.// Голае, пазбаўленае покрыву месца на якой‑н. паверхні. Ад белай выкашанай прагаліны аж сюды на ржышча цягнуліся крывыя свежыя зялёныя пракосы.Пташнікаў.
2. Вольнае месца паміж чым‑н. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н. А тут карнікі абклалі так, што нідзе не праткнуцца, толькі вось гэты краёчак балота аставаўся яшчэ не закрыты.Быкаў.
2. Прайсці праз што‑н. наскрозь. Хоць сонца ўзнялося, Па возеры дымна: Туман — нават промню Сюды не праткнуцца.Калачынскі.
3. Быць праткнутым. Папера праткнулася. Мех праткнуўся на цвік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)