піп-шо́у

(англ. реер show, ад реер = падглядваць + show = відовішча, паказ)

эратычнае відовішча, якое ўяўляе сабой дэманстрацыю спецыяльна натрэніраванай жанчынай свайго цела ў закрытым памяшканні перад нябачнымі ёю гледачамі, што назіраюць за ёю праз асобыя вокны ў сценах гэтага памяшкання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Бры́нза, таксама бры́ндза (Маш., Вешт.). Рус. бры́нза, брындза ’сыр з авечага малака’, укр. бри́нза, бри́ндза, польск. bryndza, чэш. brynza і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца рум. brînză ’тс’. У бел. мову слова папала, відаць, праз укр. або польск. мову. Рум. слова распаўсюдзілася ў многіх еўрапейскіх мовах, але яго паходжанне застаецца невядомым. Брукнер, 43; Бернекер, 93; Шалудзька, Rum., 128; Рудніцкі, 208; Чаранэску, 105; Крынжалэ, 221 і наст. Гл. яшчэ Кніежа, 109. Вельмі падрабязна і з вялікай літ-рай MESz, 1, 370. Параўн. яшчэ (спецыяльна пра бел. слова) Врабіе, Зб. Расэці, 993 і наст.; ён жа, RomSl, XIV, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́хлы ’драхлы’ (БРС). Рус. дря́хлый, рус.-ц.-слав. дрѧхлыи ’пануры, смутны, марудны, лянівы, стомлены і да т. п.’, дрѧсълыи ’пануры’, укр. дряглий ’стары, падгніўшы’, ст.-сл. дрѧхлъ ’смутны, лянівы’, дрѧселъ ’пануры, смутны’, балг. дре́хъл ’абадраны’, серб.-харв. дре̏сео ’смутны’, в.-луж. drjechły ’брудны’ і г. д. Прасл. *dręx(ъ)lъ(jь), *dręsьlъ(jь), *dręselъ(jь). Лічыцца звязаным з літ. drum̃sti ’муціць, перамешваць’; сляды апафаніі вакалізму бачаць у ст.-рус. дроухлъ (*drǫx‑: *dręx‑). Агляд літ-ры гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 112–113. Сюды ж вытворныя тыпу драхле́ць, дра́хласць (БРС). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 544 (спецыяльна аб рус. слове друхлый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лю́стра1

(польск. lustro, ад іт. lustro)

1) адшліфаваная паверхня шкла, металу, здольная даваць адбіткі прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй;

2) перан. спакойная, гладкая паверхня вады;

3) перан. тое, што з’яўляецца адбіткам якіх-н. з’яў, працэсаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бу́да1

(польск. buda, ад с.-в.-ням. bïïde, buode)

1) верх, пакрыццё брычкі, карэты;

2) крытая дарожная павозка;

3) шалаш, будан;

3) прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўніннага вугалю, вытворчасці попелу, паташу; былі пашыраны ў Вялікім княстве Літоўскім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КРЫПТАГРА́ФІЯ (ад крыпта... + ...графія),

1) тайнапіс, спосаб пісьма, які ўжываецца для таго, каб зрабіць напісанае зразумелым толькі для паінфармаваных, або разлічаны на разгадванне. Розныя спосабы К. вядомы са старажытнасці (упамінаюцца Герадотам, Плутархам і інш.). Надпіс ці дакумент, зроблены крыптаграфічным спосабам, наз. крыптаграмай. У Беларусі крыптаграмы вядомы з сярэдневякоўя. Найб. часта выкарыстоўваліся для зашыфроўкі тэкстаў: ваен., дыпламат., рэліг., у т. л. ерэтычных, гандл.-фінансавых. У стараж. рукапісах нярэдка трапляецца разлічанае на разгадванне крыптаграфічнае напісанне імён перапісчыкаў ці розных запісаў быт., гумарыст. характару. Найб. пашыраныя спосабы К.: выкарыстанне чужых, малавядомых алфавітаў (напр., у стараж. усх.-слав. рукапісах замена кірылічных літар на глагалічныя, грэч. і лацінскія) або алфавітаў, спецыяльна створаных для мэт К.; напісанне слоў у адваротным парадку — ад канца да пачатку (вядома гумарыст. крыптаграма перапісчыка 16 ст. Марціна з Гальшан «ъшорг ан ъшург мад умат ътётчорп еіс отк» — «кто сіе прочтёть, таму дам грушъ на грошъ»); спец. змены, у прыватнасці недапісванне літар; замена адных літар алфавіта іншымі, у адпаведнасці са спецыяльнымі, іншы раз вельмі складанымі ключамі і кодамі (асабліва часта ўжываўся ў ваен. і дыпламат. перапісцы); замена літар лічбамі або групамі літар, якія маюць у суме тое ж лічбавае значэнне, што і заменная літара; размяшчэнне літар шыфраванага надпісу ў пэўным умоўным парадку паміж інш. літарамі, якія ствараюць надпіс інш. зместу (прасцейшая разнавіднасць — акраверш). У сучасных ваен. і дыпламат. шыфрах таксама выкарыстоўваюць розныя складаныя камбінацыі некалькіх спосабаў К. Пры гэтым шыфроўка робіцца з дапамогай спец. апаратаў (згадка аб такім апараце, які ўжывалі спартанцы, ёсць у Плутарха).

2) Галіна палеаграфіі, што вывучае тайнапіс. Адзін з кірункаў К. — расшыфроўка забытых пісьмён старажытнасці.

т. 8, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бэ́йсік

[англ. basic, ад b(eginnes) a(llpurpose) s(ymbolic) i(nstruction) c(ode) = універсальны вучэбны код для тых, хто пачынае]

інф. самая простая мова праграміравання, створаная спецыяльна для навучання рабоце на ЭВМ; у пашыранай версіі стала адной з найбольш распаўсюджаных у свеце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

box2 [bɒks] n.

1. скры́нка; куфэ́рак; каро́бка (таксама іх змесціва);

a box of chocolates каро́бка цуке́рак;

a Christmas box каля́дны па дару́нак

2. theatre ло́жа; гледачы́

3. спецыя́льна прызна́чанае ме́сца ў судзе́ або́ на спарты́ўнай пляцо́ўцы;

the jury box ла́ва для прыся́жных;

the witness box ме́сца, дзе выступа́юць све́дкі ў судзе́

4. бу́дка;

a sentry box бу́дка вартаво́га;

a telephone box BrE тэлефо́нная бу́дка

5. the box BrE, infml тэ́лік

6. ко́злы (месца для фурмана)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шпо́ра, ‑ы, ж.

1. Сагнутая на форме абцаса металічная дужка з зубчастым або гладкім кольцам, якая прымацоўваецца да задняй часткі бота наезніка і служыць для лепшага кіравання канём. Стражнік пахіснуўся на сядле, .. сціснуў шпорамі бакі каня. Мурашка.

2. Цвёрды завостраны рагавы выступ на нагах самцоў некаторых птушак, які служыць ім зброяй пры абароне ці нападзенні. [Певень] быў маладзец у поўным сэнсе гэтага слова — плечы і крылы яго адлівалі золатам, .. а на нагах красаваліся шпоры. Крапіва. Сораму — як у пеўня мяса па шпорах. З нар.

3. Спецыяльна зроблены для лепшага счэплівання з грунтам выступ або шып на вобадзе вядучага кола ці на звеннях гусеніц трактара.

[Ад ням. Sporn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарок ’прадвызначэнне, наканаванне’ (Гарэц.), ’прызначэнне, лёс’ (Др.), а таксама нарокамспецыяльна, наўмысна’ (Чач., Нас., Гарэц., Бяльк.), ’жартам’ (Чач., Нас., Яруш.), наракава́ць ’прадвызначыць лёсам’ (Нас.); рус. нарок ’зарок, клятва; намер, мэта’, ’паклёп, нагавор; няпраўда, ілжа; хвароба ад дрэнных вачэй’, польск. narok ’бачнасць’, ’намер’, ’абавязак пэўных паслуг для сярэднявечнага горада’, чэш. nárok ’прэтэнзія (юрыдычны тэрмін)’, славац. ’намер’, славен. nárok ’тэрмін, вызначаны дзень’, серб.-харв. на́рок ’прызначэнне, пастанова’, ’шчасце’, балг. дыял. на́рок ’прадузятасць; наўмысна ствараемы настрой супраць каго-небудзь’, нароча ’наўмысна абвінаваціць’, ст.-слав. нарокъ ’голас (за або супраць)’, нарокомь ’па імені’. З *na і *rokъ (ад *rekti ’сказаць’), гл. рэкнуць (Міклашыч, 274; Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 300; Бязлай, 2, 215; Скок, 3, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)