АБАЛЕ́НСКІ (Яўген Пятровіч) (6.10.1796, г. Наваміргарад, Украіна — 26.2.1865),
дзекабрыст. Князь, сын тульскага губернатара. Паручнік лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Чл.«Саюза працвітання». Адзін з заснавальнікаў Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, з 1823 чл. яго думы. Рэспубліканец. Нач. штаба паўстання на Сенацкай плошчы 14.12.1825. Прыгавораны да пажыццёвай катаргі. Пасля амністыі 1856 жыў у Калузе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы сял. рэформы 1861. Аўтар «Успамінаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА (Мікалай Іванавіч) (18.12.1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 4.7.1960),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Аверчанка вызначыўся пры фарсіраванні рэк Одэр і Шпрэе ў баях за Берлін 14—27.4.1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎХАЧО́Ў (Фядосій Міхайлавіч) (17.9.1909, в. Машавое Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці — 14.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Вышэйшую школу бранятанк. войскаў (1947). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У сак. 1945 пры вызваленні г. Гдыня (Польшча) танкавы батальён пад камандаваннем маёра Аўхачова першы ўварваўся ў горад і знішчыў вялікую колькасць тэхнікі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Георгій Сцяпанавіч) (1924, в. Лажкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл. — 20.1.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза(1944). Вызначыўся ў 1944 у баях каля Віцебска: у вырашальны момант бою цяжка паранены камандзір групы разведчыкаў сяржант Грыгор’еў закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым забяспечыў паспяховае выкананне задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙКО́ (Андрэй Самуілавіч) (21.1.1920, в. Карасай Арэнбургскай вобл., Расія — 26.12.1943),
удзельнік вызв. баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір стралк. ўзвода лейт. Гайко вызначыўся ў баі каля в. Задзвінне Віцебскага р-на: з групай байцоў адбіў 10 контратак ворага; калі застаўся адзін, 2 процітанкавымі гранатамі падарваў гітлераўцаў і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НТАЎТ (Вітольд Міхайлавіч) (7.3.1922, в. Слабадшчына Мінскага р-на — 25.10.1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, механік-вадзіцель танка. Удзельнік баёў на Калінінскім напрамку, пад Ржэвам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, баёў у Германіі. Старшына Гінтаўт вызначыўся ў студз. 1944 ў баі пад Вінніцай (Украіна). З 1947 на гасп. рабоце.
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1977), лётчык-касманаўт СССР (1977). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц.інж. вучылішча. З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 7—25.2.1977 з В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-24» (яго бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Працягласць палёту 17,73 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАГРАНКО́Ў (Іван Міхайлавіч) (10.11.1923, в. Паловы Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір стралк. аддзялення сяржант Ж. у складзе войск 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыўся ў баі за в. Траецкае Ветрынскага р-на Віцебскай вобл.: са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Веньямін Леанідавіч) (24.4.1923, в. Дабрышчава Камсамольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 20.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1942. Разведчык асобнай разведроты сяржант З. 20.7.1944 у баі каля воз. Дрысвяты, прыкрываючы адыход разведчыкаў, быў цяжка паранены. Калі гітлераўцы акружылі яго, гранатай падарваў сябе і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Сцяпанавіч) (9.10.1926, в. Чонкі Гомельскага р-на — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1943 на 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баі за ст. Вербіг на тэр. Германіі; цяжка паранены закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне сав. воінаў.