узнікненне мутацый, якія выклікаюцца іанізавальным выпрамяненнем (ультрафіялетавае, рэнтгенаўскае і гама-выпрамяненне, патокі альфа- і бэта-часціц, пратонаў, нейтронаў і інш.). Мутагенез адбываецца пры парушэнні структуры генаў (разрывы малекулы ДНК, змена нуклеатыднага саставу), храмасом (паяўленне інверсій, дуплікацый, транслакацый), пры разрыве ніткі ахрамацінавага верацяна дзялення (геномныя мутацыі) і інш. Пад уздзеяннем іанізавальнага выпрамянення ў тканках узнікаюць таксама свабодныя радыкалы, якія пашкоджваюць ДНК, АТФ, ферменты і інш., парушаюць клетачныя структуры, у т. л.генет. апарат клетак, ферментатыўныя рэакцыі, фізіял. працэсы, што прыводзіць да саматычных мутацый. Павышэнне ўзроўню іанізавальнага выпрамянення ў навакольным асяроддзі выклікае пачашчэнне мутацый у раслін, жывёл і чалавека. Р.м. выкарыстоўваецца ў селекцыі мікраарганізмаў і раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́дзеліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
1. Вылучыць з агульнай масы для якой‑н. мэты. Выдзеліць падводы для вывазкі дроў. Выдзеліць звеннявых.// Адзначыць якім‑н. чынам. Выдзеліць асноўную думку. □ Косця быў першы, каго Марынка тут нейкім чынам выдзеліла з астатніх.Шыцік.
2. Аддаць у карыстанне. Выдзеліць сыну частку маёмасці. □ Праўленне калгаса выдзеліла.. [Нямку] хатку ля канюшні.Кулакоўскі.
3. Вывесці на паверхню (з арганізма, са свайго саставу). Выдзеліць пот. Выдзеліць вуглякіслы газ. Выдзеліць цяпло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.
1. Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад. Стоячы на падножцы вагона, брыгадзір пазірае ўздоўж саставу.Васілёнак.Маладыя, загарэлыя шафёры закурылі цыгаркі.. Узабраўшыся на падножку, зазірнулі ў кузаў, потым схаваліся ў кабінах.Асіпенка.
2. Удар нагой па назе або падстаноўка нагі пад нагу таго, хто ідзе ці бяжыць, каб паваліць яго. [Дзімка:] — Давай падужаемся.. — Ну што ж, давай, — кажа Вася і падступае бліжэй. — Накрыжкі? — Накрыжкі. Толькі без падножкі.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́касны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да якасці (у 3 знач.). Якасныя змены.
2. Высокай якасці; дабраякасны. — Хай у Баброва баліць галава, дзе дастаць цэменту, — гаворыць Сакоўская. — А тынкоўку будзем рабіць якасную.Мыслівец.
•••
Якаснае прыслоўе — у граматыцы — прыслоўе, утворанае ад якаснага прыметніка.
Якасны аналіз — у хіміі — даследаванне саставу рэчыва, вызначэнне ўваходзячых у яго склад элементаў.
Якасны прыметнік — у граматыцы — прыметнік, што абазначае такую якасць або ўласцівасць прадмета, якая можа праяўляцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. ў розных вымяральных прыборах.
С. барометра.
Секундная с.
2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.
С. напрамку руху.
3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.
С. прычала.
4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.
На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.
5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.
Стрэлкі нарцысаў.
|| памянш.стрэ́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.стрэ́лачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВОГНЕТРЫВА́ЛЫЯ ГЛІ́НЫ,
асадкавыя тонкадысперсныя горныя пароды, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў. Маюць высокую эластычнасць, звязвальную здольнасць і вогнетрываласць (не ніжэй як 1580 °C).
Вогнетрывалыя гліны складаюцца пераважна з каалініту ці блізкіх да яго мінералаў з агульнай формулай Al2O3∙2SiO2H2O. У іх трапляюцца і інш. мінералы (напр., монатэрміт, пірафіліт, гідраслюды). Вогнетрываласць (блізкая па значэнні да т-ры плаўлення) залежыць ад хім.саставу гліны. Вогнетрывалыя гліны маюць значную колькасць аксіду алюмінію Al2O3 (гліназём; 30—45%) і розныя прымесі. Зніжаюць вогнетрываласць злучэнні жалеза і аксіды шчолачных металаў.
Выкарыстоўваюць у вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў для металургіі, машынабудавання, як асн. кампанент для вырабу фарфору, фаянсу, керамічных плітак і тэхн. керамікі. У Беларусі радовішчы вогнетрывалай гліны на Пд Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІЗА́ТАР,
1) у оптыцы — прыстасаванне для выяўлення характару палярызацыі святла. Лінейныя аналізатары служаць для выяўлення лінейна (плоска) палярызаванага святла і вызначэння становішча яго плоскасці палярызацыі, ступені палярызацыі часткова палярызаванага святла. Як аналізатары выкарыстоўваюць палярызацыйныя прызмы, паляроіды, пласцінкі турмаліну і інш. Аналізатар для святла з кругавой і эліптычнай палярызацыяй звычайна складаюцца з аптычнага кампенсатара і лінейнага аналізатара. Гл. таксама Палярызатар.
2) У прамысловасці — прылада ці вымяральнае прыстасаванне хім.саставу газаў, вадкасцяў, цвёрдых і сыпкіх рэчываў. Паводле метаду аналізу бываюць цеплавыя, магн., мех., хім., электрахім., аптычныя, радыеізатопныя і інш.
Да арт.Аналізатар. Аптычная схема цукрамера: S — крыніца святла; D1, D2 — дыяфрагмы; O1 — аб’ектыў; 1 — палярызатар; 2 — трубка з растворам цукру; 3 — кампенсатар; 4 — аналізатар; O2 + OR — зрокавая труба; 5 — шкала; O3 — акуляр шкалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́НУЛЬНАЯ МЕТАЛУ́РГІЯ,
атрыманне канструкцыйных металічных матэрыялаў ізастатычным прасаваннем пры высокіх цісках (кампактаваннем) найдрабнейшых часціц сплаваў пэўнага хім.саставу (гранул), якія закрышталізаваліся з высокай скорасцю; адзін з перспектыўных кірункаў парашковай металургіі.
Гранулы металаў атрымліваюць метадамі цэнтрабежнага распылення вадкага металу і распылення расплаву струменем нейтральнага газу ў спец. устаноўках. Атрыманне вырабаў з гранул уключае: магнітную сепарацыю і актывацыю гранул, раздзяленне на фракцыі, дэгазацыю і заварку капсул, прасаванне пры высокай т-ры ў газастаце (высокім ціскам аргону ці інш. газу), тэрма- і мех. апрацоўку вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ ПРЫРО́ДЫ,
гідралагічныя аб’екты натуральнага або штучнага паходжання, каштоўныя ў экалагічных, навуковых, эстэтычных, гісторыка-культурных адносінах. Да гідралагічных помнікаў прыроды могуць належаць азёры, балоты, вадасховішчы, сажалкі, участкі рэк з поймамі, старых каналаў, крыніцы. На Беларусі (на 1.1.1997) 2 помнікі рэсп. значэння (Палыкавіцкая крыніца ў Магілёўскім і Блакітная крыніца ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл.) і 41 мясц. значэння, з іх 19 у Мінскай, 14 у Магілёўскай і 8 у Віцебскай абл. На іх тэр. ўстаноўлены асобы рэжым аховы і выкарыстання: забаронены меліярац. работы, змяненне рэчышчаў, парушэнні берагоў і поймы, знішчэнне берагаахоўнай воднай і балотнай расліннасці, скідванне сцёкавых вод, здабыча карысных выкапняў і інш. мерапрыемствы, якія выклікаюць засмечванне, забруджванне, вычарпанне вадаёмаў ці змяненне хім.саставу вод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАМЕТАЛУ́РГІЯ (ад гідра... + металургія),
здабыванне металаў з руд, рудных канцэнтратаў і адходаў вытв-сці воднымі растворамі хім. рэагентаў.
Асн.тэхнал. працэсы гідраметалургіі: мех. апрацоўка сыравіны (драбленне, «мокрае» і «сухое» здрабненне, класіфікацыя, згушчэнне), змена хім.саставу руды або канцэнтрату (абпал, спяканне, раскладанне хім. рэагентамі), вышчалочванне, абязводжванне і прамыўка, асвятленне раствораў і выдаленне шкодных прымесей, асаджэнне металаў ці іх злучэнняў з раствораў, перапрацоўка асадкаў. Спосабы гідраметалургіі выкарыстоўваюцца ў вытв-сці цынку, медзі, нікелю, кобальту, алюмінію, высакародных і рэдкіх металаў, рэдказямельных элементаў. У адрозненне ад піраметалургіі гідраметалургія забяспечвае выбарачнае і комплекснае вылучэнне металаў з бедных і цяжкаабагачальных руд.
Гідраметалургію пачалі прымяняць у сярэдзіне 19 ст. для здабычы золата і серабра. З пач. 20 ст. стала выкарыстоўвацца для атрымання медзі, цынку, свінцу і інш.