МОЛЬ,

адзінка колькасці рэчыва; адна з сямі асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькі ж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу ​12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙10​23 моль​−1).

т. 10, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДНАРО́ДНАСЦЬ СУСВЕ́ТУ,

аднароднае размеркаванне рэчыва, што назіраецца ў межах Метагалактыкі. Лічыцца, што ў прасторы, маштабы якой у трох вымярэннях перавышаюць адлегласць у 50 Мпк і якая ўключае каля 6000 галактык, шчыльнасць рэчыва прыблізна аднолькавая.

т. 1, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

конта́ктный спец. канта́ктны, канта́ктавы;

конта́ктное вещество́ хим. канта́ктавае рэ́чыва;

конта́ктное электри́чество эл. канта́ктавая электры́чнасць;

конта́ктная ассимиля́ция лингв. канта́ктная асіміля́цыя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сахары́н, сахары́на ’белае крышталічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сахары́на ’тс’ (Янк. 2). З рус. сахари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 42), якое з ням. Sacharin, утворанага вынаходнікам рэчыва К. Фальбергам з Насаў у 1879 г. ад лац. saccharum ’цукар’ (гл. Фасмер, 3, 567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макры́ззе ’мокрае адзенне, рэчыва’ (Ян.). Да макроцце (гл.). Не выключана ад’ідэацыя лексемы рыззё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́дкасць, -і, ж.

1. гл. вадкі.

2. Рэчыва, якое мае ўласцівасць цячы і набываць форму той пасудзіны, у якой яно знаходзіцца.

|| прым. ва́дкасны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алізары́н, -у, м.

Фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або з мінералаў і ўжыв. для фарбавання тканін, вырабу мастацкай фарбы, у паліграфіі.

|| прым. алізары́навы, -ая, -ае.

Алізарынавае чарніла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жэлаці́н, -у, м. і жэлаці́на, -ы, ж.

Бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне і пад.).

|| прым. жэлаці́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каўчу́к, -у́, м.

Эластычнае рэчыва, якое здабываецца з млечнага соку некаторых трапічных раслін або штучным спосабам і выкарыстоўваецца для вырабу гумы.

Натуральны к.

Сінтэтычны к.

|| прым. каўчу́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абма́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. абмазаць.

2. Рэчыва, якім абмазана ці абмазваюць што-н.

А. на сцяне высахла і патрэскалася.

|| прым. абма́зачны, -ая, -ае.

А. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)