пры́цемкі, ‑аў і ‑мак; адз. няма.
1. Тое, што і прыцемак. За акном, у лёгкіх прыцемках, ляжала заснежаная зямля. Ракітны. Свякруха.. доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ.
2. Пара сутак, калі стаіць паўзмрок, паўцемра. Злучэнне пратрымалася да прыцемак... М. Ткачоў. Яшчэ былі прыцемкі — дзень толькі-толькі пачынаўся. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлёт, ‑у, М ‑лёце, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разлятацца 1 (у 1 знач.) — разляціцца (у 1 знач.). // Контур, абрысы чаго‑н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў. Разлёт броваў.
2. Палёт, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім налётам, рухам. З разлёту .. [вятры] білі ў стромкі бераг, выстрыгалі барханы. Ракітны. З разлёту .. [танк] зрабіў круты круг. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распатла́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Раскудлачаны, растрапаны. Мокрая, з жоўтым лісцем у распатланых валасах і на боціках, .. [Паранька] бегла насустрач, трымаючы перад сабой загорнутае крысо ватоўкі. Ракітны. У дзверы кабінета віхурай уварвалася дзяўчо. Невысокае, загарэлае, з трошкі распатланымі валасамі. Сабаленка. // З раскудлачанымі, растрапанымі валасамі. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфрэ́н, ‑а, м.
1. Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнага куплета верша ці песні; прыпеў. Пасля таго як спявачка асабліва прачулена праспявала рэфрэнам «Мой харошы, сінявокі, ты адзіны...» — Сагура нечакана ўзняўся на ногі, разгублена замігаў вачыма і стаяў так, узрушаны. Ракітны.
2. У музычнай форме ронда — галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі.
[Фр. refrain.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рыца, ‑ы, ж.
Старое, перасохлае рэчышча. [Сабіна] на момант застывае з іголкай у руцэ, радасна і неяк задумліва глядзіць не на бераг, а ўбок, налева, дзе бурым чаротам цямнее старыца — даўняе, парослае лазой, рэчышча ракі. Ракітны. Усё часцей трапляюцца старыцы — вялікія паўколы бліскучай, люстранай роўнядзі: гэта тыя ўчасткі, дзе цякла Прыпяць раней і якія спрамілі рачнікі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Ручная каляска на адным коле, якую возяць, трымаючы за ручкі і штурхаючы перад сабою. Скінуўшы пінжак і берэт, .. [таможнік] у момант пагрузіў чамадан на багажную тачку і выкаціў яе на вуліцу. Лынькоў. На другі дзень [Пеця] прыйшоў са школы позна, прыкаціў на двор тачку — лёгенькую, на адным жалезным коле. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трысці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Сцяблінка трыснягу. Я ўспомніў, што татары ў часы паходаў перабіраліся цераз глыбокія рэчкі па дне з трысцінкай у зубах. Карпюк.
2. Тонкая палачка для апоры пры хадзьбе. У лагер палонных .. [Вейс] прыйшоў сам. Важны, святочна апрануты, надушаны адэкалонам і з трысцінкай у руцэ. Ракітны.
3. Тонкая пласцінка ў бёрдзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уга́двацца, ‑аецца; незак.
1. Адчувацца, улоўлівацца па якіх‑н. прыкметах. На пустыры ледзь угадваліся ў цемры абрысы будучага стадыёна. Шыцік. Цені на твар клаліся мякка, рысы тонка акрэсліваліся, і, больш чым калі, угадвалася былая краса. Карпаў. Па шэрых заімшэлых рэштках сцен лёгка ўгадвалася, што гэта быў сапраўдны тыповы замак нейкіх .. нямецкіх баронаў. Ракітны.
2. Зал. да угадваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цю́целька, ‑і, ж.
У выразе: цюцелька ў цюцельку — зусім дакладна, кропля ў кроплю. Судны ходзяць праз дзень і на прыстань прыбываюць якраз к пачатку Люсьчынай работы. «Чаркес» яе дастаўляе цюцелька ў цюцельку. Ракітны. [Грышка:] — А цяпер скажы мне яшчэ, адкуль ты [Кастусь] так пра маю жытку ведаеш?.. У хаце маёй, здаецца, не быў, а ўсё цюцелька ў цюцельку праўда... С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць глухія адрывістыя гукі (пра рухавік, гадзіннік, сякеру і пад.). Недзе працавіта чохкаў рухавічок і з посвістам скуголіла цыркулярка. Сабаленка. Над акенцамі білетнай касы бойка чохкалі просценькія з прычэпленай гайкай-падвескай ходзікі і паказвалі ні многа ні мала — дзевяць. Ракітны. Шоргалі звонкія пілы, гахалі і чохкалі сякеры, цвыркалі скоблі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)