прэфармі́зм

(ад лац. preformare = утвараць наперад)

вучэнне аб наяўнасці ў палавых клетках матэрыяльных структур, якія прадвызначаюць развіццё зародка і ўласцівасці будучага арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Апанта́ны, раней апентаны (Федар., 6, 558; з XVI ст., Гіст. лекс., 96). З польск. opętany ’тс’ (Мартынаў–Міхневіч, «Маладосць», 1969, 9, 149; Курс суч., 155). Развіццё значэння праз ’звязаны з д’яблам’, адкуль ’шалёны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заўфа́ны ’шустры’ (ашм., Сл. паўн.-зах.). Сем. развіццё запазычанага з польск. zaufany ’заслугоўваючы давер’я’ > ’хутка выконваючы даручанае’ > ’хуткі’, ’шустры’ (з ufać ’давяраць’ < upъvati > рус. уповать; Брукнер, 592; Фасмер, 4, 164). Гл. яшчэ зухвал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МА́РКАВА ЛАНЦУ́Г,

паняцце імавернасцей тэорыі, якое ўзнікла з работ А.А.Маркава, прысвечаных вывучэнню паслядоўнасцей залежных выпрабаванняў і звязаных з імі сум выпадковых велічынь. Развіццё тэорыі М.л. садзейнічала стварэнню агульнай тэорыі маркаўскіх працэсаў.

т. 10, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

актывіза́цыя

(польск. aktywizacja, ад лац. activus = дзейны)

1) ажыўленне, узмацненне чыёй-н. дзейнасці, актыўнасці;

2) развіццё інтэнсіўных тэктанічных і магматычных працэсаў у стабілізаваных раёнах зямной кары.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

МЕХАНАРЭЦЭ́ПТАРЫ сенсарныя структуры жывёл і чалавека, якія ўспрымаюць мех. раздражненні з навакольнага асяроддзя ці з унутр. органаў. Рэцэптары 1-га тыпу маюць спецыялізаваныя валаскова-раснічастыя структуры, што прымаюць удзел у першаснай рэцэпцыі (напр., валасковыя рэцэптары органаў слыху, бакавой лініі, вестыбулярнага апарата і інш.). Рэцэптары 2-га тыпу ўспрымаюць стымул непасрэдна механаадчувальнай мембранай нерв. канца (напр., тканкавыя М. пазваночных). Важную ролю ў развіцці, арганізацыі і дзейнасці М. адыгрываюць умовы існавання арганізмаў. У жывёл, што карыстаюцца эхалакацыяй (напр., кажаны, дэльфіны) М. органаў слыху ўспрымаюць ультрагукі. Развіццё апорна-рухальнага апарата выклікала паяўленне прапрыярэцэптараў, развіццё сардэчна-сасудзістай сістэмы — узнікненне М. сэрца, барарэцэптараў сасудаў і інш.

А.​С.​Леанцюк.

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

postępowanie

н.

1. рух наперад; прагрэс; развіццё;

2. паводзіны; абыходжанне;

3. юр. працэс;

postępowanie sądowe — судовы працэс;

wszcząć postępowanie — пачаць працэс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

базіпета́льны

(ад гр. basis = аснова + лац. petere = накіроўваецца)

накіраваны ад вершаліны да асновы (пра развіццё бакавых галінак або частак якога-н. органа расліны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ганадатрапі́ны

(ад ганады + гр. tropos = напрамак)

гармоны, якія выпрацоўваюцца пярэдняй часткай гіпофіза і ўплываюць на развіццё і функцыю палавых залоз жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)