Тое, што і покрыва. А ручаіны стараюцца: нясуць жоўтую ваду з поля.., узрываюць ледзяны пакрыў ракі.Лужанін.Затое буйна разросся сад — яблыні і грушы так сашчапіліся голлем, што стварылі суцэльны пакрыў.Навуменка.Пад покрывам зімовай ночы партызаны падкрадаюцца да варожай камендатуры.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгна́цьсов., в разн. знач. пригна́ть; (волной — ещё) приби́ть; (сделать соответствующим по размеру — ещё) подогна́ть;
п. каро́ў з по́ля — пригна́ть коро́в с по́ля;
п. машы́ну ў гара́ж — пригна́ть маши́ну в гара́ж;
хва́ля ~на́ла до́шку да бе́рага — волна́ пригна́ла (приби́ла) до́ску к бе́регу;
п. дзве́ры да вушака́ — пригна́ть (подогна́ть) две́ри к косяку́;
◊ чорт яго́ ~на́ў — чёрт его́ принёс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ралю́х ’загон’ (Сл. Брэс., Лексика Пол.), ’частка ўзаранага поля’ (Лексика Пол.), ’склад пры аранні’ (пін., Нар. лекс.). Імаверна, створана ад ралля1/роля (гл.), што азначае прадмет паводле прызначэння, падобна як свінюх ’свінарнік’ (Сцяцко, Афікс. наз., 175).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́варата ’балота, зарослае кустамі’ (уздз., Сл. ПЗБ), ’алешнік’ (уздз., ЛА, 1), сувараты ’хмызняк’ (Сержп. Казкі). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ, — з літ.sùvarta ’тс’, аднак нельга выключыць і магчымасць семантычнага развіцця (’канец поля’ — ’зараслі’) наступнага слова, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛ,
адзінка лагарыфмічнай велічыні, што служыць для вымярэння рознасці ўзроўняў аднайменных энергет. (магутнасць, энергія і інш.) ці сілавых (напружанасць поля, ціск і інш.) фіз. велічыняў. Абазначаецца Б. 1 Б = lg(P2/P1) пры P2 = 10P1 або 1 Б = 2lg(F2/F1) пры , дзе P1 і P2(F1 і F2) — аднайменныя энергетычныя (сілавыя) велічыні. Часцей выкарыстоўваецца долевая адзінка — дэцыбел; 1 дБ = 0,1 Б. Названа ў гонар А.Г.Бела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Кенет Гедэс (н. 8.6.1936, г. Уолтэм, ЗША), амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл. Нацыянальнай АН. Скончыў Гарвардскі ун-т (1956), дзе працаваў у 1959—62. З 1963 у Корнелскім ун-це (з 1971 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, тэорыі элементарных часціц і стат. фізіцы. Прапанаваў тэорыю фазавых пераходаў другога роду (тэорыя Вільсана), у якой даў дакладнае тлумачэнне тэмпературнай залежнасці цеплаёмістасці пры малых тэмпературах. Нобелеўская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАФАЗІРО́ЎКА (ад аўта... + фаза),
з’ява, якая забяспечвае аўтаматычнае падтрыманне сінхранізму (рэзанансу) паміж рухам зараджанай часціцы і зменай паскаральнага электрычнага поля. Абумоўлена залежнасцю прамежку часу паміж паслядоўнымі момантамі паскарэння часціцы ад яе поўнай энергіі. Адкрыта У.І.Векслерам (СССР, 1944) і незалежна Э.М.Макміланам (ЗША, 1945). Выкарыстоўваецца ў асн. тыпах паскаральнікаў: сінхратронах, сінхрафазатронах, фазатронах. На аснове аўтафазіроўкі спраектаваны цыклічныя паскаральнікі зараджаных часціц на вял. энергіі (100 МэВ і вышэй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІО́ ((Biot) Жан Батыст) (21.4.1774, Парыж — 3.2.1862),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1803), Лонданскага каралеўскага т-ва (1815), Пецярбургскай АН (1819). Скончыў політэхн. школу ў Парыжы (1797). Праф. з 1800 Калеж дэ Франс, у 1808—49 Парыжскага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме, оптыцы і акустыцы. Адкрыў (1815) закон вярчэння плоскасці палярызацыі (закон Біо), разам з Ф.Саварам вызначыў індукцыю магн.поля, створанага эл. токам (гл.Біо-Савара закон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ НАГРЭ́Ў,
награванне дыэлектрыкаў у пераменным эл. полі. Абумоўлены дыэлектрычнымі стратамі. Мае высокую хуткасць і раўнамернасць разагравання матэрыялаў з нізкай цеплаправоднасцю. Пры частотах да 300 МГц праводзіцца ў полі кандэнсатара; пры звышвысокіх частотах — у полі аб’ёмнага рэзанатара ці выпрамяняльніка; напружанасць эл.поля ў прамысл. устаноўках да 3000 кВ/м. Выкарыстоўваецца для высушвання матэрыялаў (драўніны, паперы, керамікі і інш.), зваркі пластмас, награвання пластмас перад прасаваннем, пры склейванні драўніны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭЛЯЦЫ́ЙНЫ АНА́ЛІЗ,
раздзел матэматычнай статыстыкі, які аб’ядноўвае практычныя метады даследавання карэляцыйнай сувязі (гл.Карэляцыя ў матэм. статыстыцы) паміж дзвюма ці болей выпадковымі адзнакамі або фактарамі. Асн. прыёмы: пабудова карэляцыйнага поля і састаўленне карэляцыйнай табліцы, вылічэнне выбарачных каэфіцыентаў карэляцыі або карэляцыйных адносін, праверка стат. гіпотэзы значнасці сувязі. Метады К.а. шырока выкарыстоўваюцца ў эканоміцы (напр., пры распрацоўцы розных нарматываў на прадпрыемствах, у аналізе попыту і спажывання), у сацыялогіі і інш.