возера ў Цэнтр. Амерыцы, на тэр. Нікарагуа. Пл. 1489 км². Глыб. да 80 м. Размешчана ў катлавіне тэктанічнага паходжання. Мае перыядычны сток на ПдУ, у воз. Нікарагуа, з якім у мінулым, магчыма, мела адзіны басейн. Азёры падзяліліся ў выніку вулканічнай дзейнасці, перыядычна (у час дажджоў) злучаюцца праз р. Тыпітапа. Суднаходства. На паўд.-ўсх. беразе г. Манагуа — сталіца Нікарагуа, на паўн.-зах. — вулкан Маматомба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎСКІ КА́МАВЫ ПАГО́РАК,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 500 м на ПдУ ад в. Мядзведзева Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Пагорак выш. 11 м, дыяметрам 500—625 м размешчаны на забалочанай нізіне. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад у выніку назапашвання жвіру, пяску, стужачнай гліны ў возеры паміж ледзянымі камлыгамі. М.к. п. — эталонная форма рэльефу водна-ледавіковага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛСІ,
восеньскі сорт яблыні амер.паходжання. Пашыраны ў Расіі, краінах Прыбалтыкі, на Беларусі, Украіне і інш.
Дрэвы нізкарослыя. Крона высокакруглаватая або шырокапірамідальная, рэдкая. Плады сярэдняга памеру, круглавата-канічнай формы, гладкія. Скурка тонкая, зеленавата-жоўтая з паласатым румянцам. Мякаць белаватая, часам з чырв. пражылкамі, сакаўная, кісла-салодкая. Пладаносіць шчодра і рэгулярна з 4—6-га года. Ураджай у вер., захоўваецца да сярэдзіны лютага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМА́ЦЫЯ (ад лац. formatio утварэнне) у геалогіі, заканамернае прыроднае спалучэнне (парагенез, комплекс, асацыяцыя) горных парод, карысных выкапняў і інш.мінер. утварэнняў, звязаных агульнасцю ўмоў паходжання. Адрозніваюць марскія і кантынент., платформавыя, геасінклінальныя, арагенныя, магматычныя, метамарфічныя, вулканагенныя, асадкавыя, рудныя, саляносныя і інш. На Беларусі найб. даследаваны Ф. платформавага чахла: марскія тэрыгенныя, тэрыгенна-карбанатныя, у т. л. нафтаносныя, галагенныя (галітавая і каліяносна-галітавая), кантынент. покрыўна-ледавіковыя, вугляносныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХРАМАГЕ́НЫ [ад храма... + ген(ы)],
рэчывы расл., жывёльнага і штучнага паходжання, якія змяшчаюць храмафоры і афарбоўваюцца пры акісленні; адноўленая форма дыхальных пігментаў. Аснова Х. — ядро (кальцавая структура), да якога далучаны храмафорныя групы (напр., CH—CH — этыленавая). Да Х. адносяцца β-карацін (фарбавальнік морквы), урахром (пігмент мачы), меланін, дыхальныя Х. (напр., гемаглабін) і інш. Адыгрываюць важную ролю ў фотасінт., акісляльна-аднаўляльных, ахоўных працэсах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРУСІ́Т (ад лац. cerrusa бялілы), белая свінцовая руда,
мінерал класа карбанатаў, карбанат свінцу, PbCO3. Змяшчае да 77,5% свінцу, прымесі цынку, стронцыю, кальцыю, серабра.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае суцэльныя масы, зярністыя агрэгаты, скарынкі, нацёкі і ўкрапанікі, радзей крышталі. Бясколерны празрысты або снежна-белы. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 6,6 г/см³. Крохкі. Гіпергеннага паходжання. Руда на свінец. Радовішчы ў Аўстраліі, Намібіі, Балгарыі, Конга, ЗША, Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЖАК (Dvořák) Макс (24.6.1874, г. Роўдніцы, Чэхія — 8.2.1921),
аўстрыйскі гісторык мастацтва чэшскага паходжання. Чл. Венскай АН; прадстаўнік т.зв. венскай школы мастацтвазнаўства. Вучыўся ва ун-тах Прагі і Вены. З 1902 выкладаў (праф. з 1909) у Венскім унце. У працах, прысвечаных пераважна мастацтву сярэднявечча, Адраджэння, барока, прасачыў і абгрунтаваў залежнасць мастацтва ад духоўнага жыцця эпохі, яе філасофіі, эстэтыкі, тэалагічных поглядаў.
Тв.:
Рус.пер. — Очерки по искусству средневековья. М.; Л., 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАРЫЦЫ́ДЫ [ад грэч. akari клешч + ...цыд(ы)],
пестыцыды, прызначаныя для барацьбы з кляшчамі. Існуюць акарыцыды расліннага (анабазін, нікацін) і сінтэтычнага (фосфарарган., хлараваныя арган. злучэнні, карбаматы і інш.) паходжання. Выкарыстоўваюць у выглядзе водных раствораў, эмульсій, суспензій, дустаў, газаў, аэразоляў. Магчыма атрутнае ўздзеянне на чалавека, жывёл і птушак. З акарыцыдаў найб. шырока ўжываюцца мінер. масла, сера, вапнава-серны адвар, фосфарарган. злучэнні (хларафос, карбафос). Парушэнні тэхналогіі выкарыстання акарыцыдаў вядуць да экалагічных страт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІМІ́ЗМ [ад лац. anima (animus) дух, душа],
вера ў існаванне духаў і душ, у іх уплыў на жыццё людзей і жывёл, на прадметы і з’явы навакольнага свету. Узнік у першабытным грамадстве і лёг у аснову пазнейшых рэліг. вераванняў; састаўны элемент кожнай сучаснай рэлігіі. Тэрмінам «анімізм» абазначаюць і тэорыю ўзнікнення рэлігіі, распрацаваную англ. антраполагам Э.Тайларам (1832—1917), якая зводзіць рэлігію да індывід. псіхалогіі чалавека, не ўлічвае сац. перадумоў яе паходжання.