гаёк, гайка, м.

Памянш.-ласк. да гай; невялікі гай. Дрэвы і гайкі на далёкіх узгорках вабяць да сябе ў цянёк. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казано́к, ‑нка, м.

Абл. Памянш. да казан; невялікі казан; кацялок. Гарыць над самай кручаю касцёр, Рыбацкі казанок на ім дыміцца. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брадо́к, ‑дка, м.

Памянш. да брод (у 1 знач.); невялікі брод. Успомніў [Алесь], што трэба пераязджаць гразкі брадок, і пагнаў каня. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́мік, ‑а, м.

Памянш. да лом ​1; невялікі лом. Апанас падважыў ломікам дзверы і палез у Зосін пакой па ключы... Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капялю́шык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да капялюш; невялікі капялюш. Люба надзела капялюшык, узяла пару кніжак і шпарка пабегла ў гімназію. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарэ́бчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да жарабок; невялікі жарабок. Быў проста жарэбчык, малюсенькі, кволенькі, здаецца, мала большы за добрае ягнё. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіро́нак, ‑нка, м.

Памянш. да свіран; невялікі свіран. На Бярозавым хутары ёсць работа: свіронак перасыпаць ды паветку змайстраваць Адольфу Даўнару. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́баль, ‑я, м.

1. Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурай афарбоўкі.

2. Футра гэтага звярка. Абшыты собалем каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яно́т, ‑а, М яноце, м.

1. Невялікі драпежны звярок з цёмна-жоўтым густым футрам.

2. Футра гэтага звярка. Каўнер з янота.

[Ад лац. geneta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

creek [kri:k] n.

1. невялі́кі залі́ў/невялі́кая бу́хта; ву́сце ракі́; рука́ў ракі́

2. AmE рачу́лка, руча́й

♦

up the creek (without a paddle) у кло́паце, у бядзе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)