1. Уласцівасць штодзённага. Прастата і штодзённасць спраў падпольшчыкаў падаюцца ў рамане [«Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча] праз светлае і адначасова некалькі наіўнае ўспрыманне юнага героя Толіка.Дзюбайла.
2. Штодзённае жыццё, праца і пад.; звычайная, штодзённая з’ява, рэч. Вестка [аб забойстве Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці.Мурашка.[Дзед] гаварыў занадта нейк проста пра самыя таемныя рэчы і гаварыў так, як быццам бы гэта была нецікавая штодзённасць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́весць, ‑і, ж.
1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К. Чорнага «Вясна». □ — Хачу напісаць аповесць, як на Палессі жылі дзве прыгожыя краскі-панны і што з гэтага выйшла, — смяялася Габрынька.Колас.
2. Апавяданне пра якую‑н. падзею ў яе паслядоўным развіцці. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў.Мурашка.Стары тым часам цягнуў сваю аповесць.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.
1. Парабіць многа, уволю; напрацавацца. Наравіцца за сваё жыццё. □ Хочацца наравіцца да поту, далон[н]ю абцерці.. твар і напіцца з біклагі рэзкага квасу...Мурашка.// Стаміцца на працы. [Расольчыха:] — Ігнат як наробіцца .. [на дачы] за выхадны, дык і гаварыць яму ні з кім не хочацца.Паслядовіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Здарыцца, адбыцца. Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мэ́ндлік, ‑а, м.
Пяць снапоў ячменю, аўса, пастаўленых у кучкі для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом зверху. Перад.. [Сцёпкам] раскрываюцца ўсё новыя і новыя рысункі дарогі: лясы, лужкі, мосцікі, пажоўклыя гоні палёў, дзе пападаюцца сям-там яшчэ непрыбраныя мэндлікі аўсоў.Колас.// Тое, што і бабка 2 (у 6 знач.). Досвіткам.. [Густаў] дайшоў да поля, дзе стаялі мэндлікі нязвезенага жыта.Чорны.За лесам жытні палетак, устаўлены мэндлікамі без шапак.Мурашка.
[Ням. Mandel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нааба́пал,
1.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «наабапал» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне з абодвух бакоў каго‑, чаго‑н. Ельнік цягнуўся наабапал чыгункі. □ Наабапал сцежкі чорнымі пластамі ляжалі скібы тлустай зямлі.Васілёнак.Прыгожа павіваюцца дарожкі ў полі, гэтыя красёнцы людскога клопату і працы, а наабапал іх нахіляецца жыта.Колас.
2.узнач.прысл. З абодвух бакоў. Наабапал старыя могілкі пазарасталі рутаю, чаб[а]ром і мятаю.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. З шумам удараць, біць па чым‑н. мяккім або чым‑н. мяккім; шлёпаць; ляпаць. Мокрыя сінія штаны лёпалі па нагах так гучна, нібы хто-небудзь біў па голым целе далон[ню].Навуменка.Босыя ногі мякка лёпаюць па вільготнай зямлі.Мурашка.
2.перан.Груб. Гаварыць што‑н. недарэчнае, нетактычнае. [Міхал:] — Маўчаў бы лепш ды хоць шалопаў Ды менш губою гэтай лёпаў...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прут, ‑а, М пруце, мн. пруты, ‑оў; м.
1. Тонкая доўгая палка без сучча. Выбіраецца [для вуды] прамы, моцны і гнуткі прут.Матрунёнак.Дзед доўгім прутам спорваў спелыя яблыкі, а ўраднік збіраў.Мурашка.
2. Доўгі металічны стрыжань. [Юрка] стаіць у сваім ложку.., трымаецца аберуч за жалезны прут і то смяецца адназубым роцікам, то.. зусім як бацька ляскае языком.Брыль.[Паўліку] і дзеду ўступілі месца пад акном, пераплеценым жалезнымі прутамі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́га, ‑і, ДМ шлязе, ж.
Прылада, ударамі якой трамбуюць ці ўшчыльняюць глебу, пясок, каменне і пад., а таксама выраўноўваюць паверхню. Як удзяўбе сабе што ў галаву, дык шлягаю не выб’еш — такі чалавек.Мурашка.Але б вы самі спрабавалі, Калі б у вочы вам плявалі І вас агіднаю знявагай Па сэрцы білі б, як той шлягай! А ты маўчы, свяці вачамі Перад паўпанкамі, панкамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЯ ВАЙСКО́ВАЯ КАМІ́СІЯ (БВК),
орган па фарміраванні бел. часцей у польскім войску ў 1919—21. Утворана 2.8.1919 у Вільні Цэнтр.бел. радай Віленшчыны і Гродзеншчыны паводле дамоўленасці з начальнікам Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскім. Яго дэкрэтам ад 22.10.1919 дазвалялася фарміраванне бел. часцей і зацвярджалася БВК у складзе: П.Аляксюк (старшыня), А.Аўсянік, палкоўнікі Г.Канапацкі (камандуючы бел. войскам) і Д.Якубоўскі, штабс-капітаны Ф.Кушаль і А.Якубецкі, Ю.Мурашка, А.Прушынскі (А.Гарун), С.Рак-Міхайлоўскі. Камандаванне бел. войска падпарадкоўвалася непасрэдна польскай ваен. адміністрацыі. Сфарміраваныя часці меркавалася накіраваць на польска-савецкі фронт. У ліст. 1919 БВК пераехала ў Мінск. Падтрымлівала сувязь з Найвышэйшай радай БНР. Падзялялася на падкамісіі: вярбовачна-агітацыйную (узначальваў Аляксюк), кваліфікацыйную (Якубецкі), статутную (Прушынскі), культ.-асветную (Рак-Міхайлоўскі) і інш. У паветах БВК стварала бел. вярбовачныя бюро, сярод насельніцтва распаўсюджвала адозвы з заклікам уступаць у нац. войска. Перакладала на бел. мову польскія вайск. статуты, выдала зб. «Падарунак беларускаму жаўнеру» (1920). Вяла рэгістрацыю добраахвотнікаў (афіцэраў, салдатаў, ваен. чыноўнікаў, урачоў). У сак. 1920 распараджэннем ваен.мін-ва вярбоўка і адбор добраахвотнікаў выключаны з кампетэнцыі БВК і перададзены мясц. органам акупац. адміністрацыі, якія байкатавалі гэту справу. Удалося скамплектаваць толькі 1 бел. пяхотную роту. У ліп. 1920 у сувязі з наступленнем Чырв. Арміі БВК фактычна распалася. Адноўлена 3.10.1920 у г. Лодзь (Польшча) у складзе: Якубецкі (Старшыня), Кушаль, Ф.Умястоўскі, Э.Якабіні, Якубоўскі. Накіравала групу афіцэраў на дапамогу ўдзельнікам Слуцкага паўстання 1920. Займалася культ.-асв. працай сярод інтэрніраваных у Польшчы вайскоўцаў-беларусаў. Прапановы аб рээвакуацыі камісіі ў адзін з гарадоў Зах. Беларусі былі адхілены польск. ўладамі. 15.5.1921 скасавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дачка́, ‑і́, ДМ дачцэ́; мн. до́чкі (зліч.2,3,4 дачкі́), дачо́к і до́чак; ж.
1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў. Бацькі не маглі нарадавацца: дачка расла бойкая, разумная.Хадкевіч.Люба — адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі.Мурашка.Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку.Прыказка.
2.каго-чаго. Высок. Пра жанчыну, якая ўсе сілы аддае на служэнне народу, радзіме. Дачка народа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)