1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца кветкамі, раскрывацца, распускацца (пра кветкі).
Цвітуць вішні.
Цвітуць астры.
2.перан. Знаходзіцца ў стане фізічнага росквіту, быць здаровым, прыгожым.
Дзяўчына цвіце.
3.перан. Паспяхова развівацца, квітнець.
Цвіці, краіна наша!
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца цвіллю.
Стаячая вада цвіце.
Хлеб цвіце.
|| наз.цвіце́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВУ́СЫў раслін,
паўзучыя або сцелістыя надземныя парасткі з доўгімі міжвузеллямі і лускападобным лісцем. Служаць для вегетатыўнага размнажэння раслін (напр., вусы ў суніц). Падземныя і (часам) надземныя вусы ў раслін называюць сталонамі. Вусы, якія маюць зялёнае лісце з развітымі пласцінкамі, часам кветкі і суквецці, наз.плеці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́Х,
простае бакакветнае (батрычнае) коласападобнае суквецце з тоўстай мясістай воссю, на якой шчыльна размешчаны сядзячыя (без кветаножак) кветкі. Звычайна абкружаны ярка афарбаваным ці белым падсукветным лісцем (пакрывалам) для прываблівання насякомых-апыляльнікаў. Характэрны для трапічнага сям. ароідных (ва ўмераным поясе капытнік, аер). У побыце К. наз. суплоддзе кукурузы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСЯ́НІК (Milium),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 6—7 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. разгалісты (M. effusum). Трапляецца ў лясах.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — зярняўка. Кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЦЭ́ВІЧ (Васіль Савіч) (19.4.1893, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.9.1985),
бел.драматург.Засл. настаўнік Беларусі (1947). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) і вышэйшы пед. (1933) ін-ты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913—15), у Дукорскай школе (1918—24, 1933—57), выкладаў бел. мову ў Магілёўскім педтэхнікуме (1924—29). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняк». Друкаваўся з 1923. Аўтар п’ес «Вяселле» (нап. на аснове бел. вясельнага абраду, паст. БДТ 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апубл. 1923) пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, «Пад вішнёвымі садкамі» (1927) і «Песні нашых дзён» (1930, прысвечана калектывізацыі) і інш. Напісаў успаміны пра сустрэчы з М.Багдановічам у Яраслаўлі.
Тв.:
Чырвоныя кветкі Беларусі: П’есы. Мн., 1983;
у кн.: Шлях паэта. Мн., 1975.
Літ.:
Казека Я. Прызванне // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́лас, ‑а; мн. каласы, ‑оў; м.
1. Суквецце большасці злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі не маюць кветаножак і размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла. Колас жыта.
2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін. Налітыя сокам каласы схіліліся долу.Чарнышэвіч./узнач.зб.Жыта шуміць ядраным коласам.Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрэзаць усё, многае. Пазразаць кветкі з клумбы.// Зняць няроўнасці ўсюды, у многіх месцах. [Донька:] — Чатырох гектараў хмызняку як і не было! Купіны таксама пазразалі.Паслядовіч.//перан.Разм. Скараціць памеры ўсяго, многага. Пазразаць ліміты.
2.перан.Разм. Праваліць на экзамене ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)