платымо́нас

(н.-лац. platymonas)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая трапляецца ў саланаватых і прэсных вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдатэтраэ́дран

(н.-лац. pseudotetraedran)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. сцыадавых, якая пашырана ў рэках і сажалках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скаўрафіе́льдыя

(н.-лац. scourfieldia)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая пашырана ў балотах, лужынах, невялікіх азёрах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

схізо́мерыс

(н.-лац. schizomeris)

ніткаватая зялёная водарасць сям. схізамерыдыевых; расце ў прэсных вадаёмах на падводных прадметах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэтра́струм

(н.-лац. tetrastrum)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая трапляецца ў сажалках, рэках і азёрах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

у́льва

(н.-лац. ulva)

зялёная водарасць сям. улотрыксавых; служыць кормам для многіх насельнікаў мора; марская салата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хларахі́трыум

(н.-лац. chlorochytrium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларахітрыевых, якая пашырана ў прэсных і марскіх водах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэласфе́рыум

(н.-лац. coelosphaerium)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. цэласферыевых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шадатэ́ла

(н.-лац. chodatella)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шрэдэрые́ла

(н.-лац. schroederiella)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнедэсмавых, якая пашырана ў планктоне азёр і вадасховішчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)