падваенне светлавых прамянёў пры праходжанні праз анізатропнае асяроддзе (напр., крышталь). Абумоўлена залежнасцю пераламлення паказчыка дадзенага асяроддзя ад напрамку эл. вектара светлавой хвалі (гл.Анізатрапія ў фізіцы, Крышталяоптыка).
Пры падзенні светлавой хвалі на анізатропнае асяроддзе ў ёй узнікаюць 2 хвалі з узаемна перпендыкулярнымі плоскасцямі палярызацыі (гл.Палярызацыя святла). У аднавосевых крышталях адна з хваль мае плоскасць палярызацыі, перпендыкулярную да плоскасці, якая праходзіць праз напрамак праменя святла і аптычную вось крышталя (звычайны прамень), плоскасць палярызацыі другой хвалі паралельная гэтай плоскасці (незвычайны прамень). Скорасць распаўсюджвання звычайнай хвалі і яе паказчык пераламлення не залежаць ад напрамку распаўсюджвання, а скорасць і паказчык пераламлення незвычайнай хвалі — залежаць, і для яе парушаюцца звычайныя законы пераламлення, напр., незвычайны прамень не можа ляжаць у плоскасці падзення. П.п. назіраецца таксама ў асяроддзях са штучнай анізатрапіяй, напр., пры накладанні эл. поля (Кера эфект), магн. поля (Катона—Мутона эфект) або поля пругкіх сіл (гл.Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў, Фотапругкасць).
Падвойнае праменепераламленне ў аднавосевым крышталі: 1 — падаючы прамень, 2 — крышталь, 3 — звычайны прамень, 4 — незвычайны прамень, α — вугал падвойнага праменепераламлення, OZ — аптычная вось крышталю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сказі́цца, ‑зіцца; зак.
1. Змяніцца, перайначыцца. У галоўным герою апавядання, у Петражыцкім, гэта адчуванне сувязі, непадзельнасці майго і агульнага сказілася, адступіла перад такімі рысамі характару, як свавольства, празмернасць уласнага інтарэсу.Бярозкін.
2. Вельмі моцна змяніцца, страціць звычайны, натуральны выгляд (пра твар, знешні выгляд). Твар сказіўся ад злосці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часо́пісны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да часопіса. Часопісны артыкул. Часопісны варыянт рамана. □ Прачытаўшы са старонку часопіснага тэксту, вы прыходзіце да думкі, што перад вамі твор не зусім звычайны.Шкраба.З’явіліся новыя імёны крытыкаў і гісторыкаў літаратуры, актывізавалася іх дзейнасць, галоўным чынам у галіне часопіснай крытыкі.Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zjadacz
м. пажыральнік;
zjadacz serc — заваёўнік сэрцаў;
przeciętny zjadacz chleba — звычайны (просты) чалавек
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
супіна́тар
(ад лац. supinare = адкідваць назад)
1) артапедычная вусцілка, якая ўкладваецца ў звычайны абутак пры пляскатасці ступні;
2) анат. адна з мышцаў, якія паварочваюць канечнасць вонкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вульга́рны
(лац. vulgaris = просты, звычайны)
1) грубы, непрыстойны (напр. в. выраз, в-ыя манеры);
2) спрошчаны да скажэння (напр. в. выклад вучэння).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Мя́дліца1 ’мялка’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск.międlica ’тс’. г
Мядлі́ца2 ’мятліца, метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (рагач., Мат. Гом.). Да мятліца (гл.). Мена т > д выклікана звонкасцю санорных.