Мроі, адз. л. мроя ’тое, што створана фантазіяй; мары, летуценні’ (ТСБМ), мройлівы ’жудасны’ (смарг., Сцяшк. Сл.), мроіцца ’сніцца’, ’здавацца’, мроіць ’марыць’, ’бачыць у прывідах’ (ТСБМ, Сцяшк.; Пасожжа, Крывіч, 5, 1923), мройна ’летуценна’ (Нар. Гом.). Укр. мрі́яти, мрі́ти ’здавацца’, ’марыць’, мрий ’змрочны’, мриво ’хмурнае надвор’е’, рус. мреять ’мільгацець’. Роднасныя да прасл. mьrěti (mьrějǫ) > паміра́ць, мара́1 (гл.). З’ява ‑oi̯‑ — дзеянне другаснага аблаўта oi паралельна з ě < ē (паводле рэгулярнага чаргавання ě/oi, напр., pětipojǫ, rějatirojь) (Сольмсэн, Зб. Ягічу, 579; Міклашыч, 190; Фасмер, 2, 668; Варбот, Слав. и балк. языкозн. М., 1981, 52 і наст.). Сюды ж мра́іво, мрай (гл. Жучковіч, Местн. геогр. терм. в топоним. M., 1966, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокуда ’сорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страм ‘сорам’ (Бяльк., Жд. 2, Мат. Маг., Шатал., Юрч.; віц., маг., брэсц., гом., ЛА, 3), сюды ж страмі́ць ‘сарамаціць’ (Ян., Нар. Гом., ТС), ‘знеслаўляць’ (Бяльк.; брасл., Сл. ПЗБ), страмі́цца ‘саромецца’ (ТС, Бяльк.; ашм., швянч., лаг., Сл. ПЗБ), ‘сарамаціцца’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), стра́мно ‘сорамна’ (ТС), страмны́ ‘бессаромны’ (Мат. Гом.), страмні́к ‘бессаромнік’ (Ян.), страмці́ць экспр. ‘гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ), страмо́цыя ‘сорам’ (драг., Нар. словатв.). Параўн. укр. страм ‘сорам’, рус. дыял. страм. У беларускай, відаць, з царкоўнаславянскай, параўн. ц.-слав., ст.-слав. срамъ з устаўкай ‑т‑, што магло адбыцца яшчэ ў царкоўнаславянскай, паколькі гэтая з’ява (стр < ср) мае ўніверсальны характар у гаворках ваколіц Салуні (параўн. Младэнаў, БЕ, 27, 6, 471–473). Гл. таксама срам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыснёг ‘вадзяная ці балотная расліна, Phragmites communis Trin.’ (ТСБМ, Кіс.), трасня́г (трысня́х) ‘тс’ (ашм., валож., смарг., іўеў, ЛА, 1, Сцяшк. Сл.), траснёг ‘тс’ (валож., там жа), ‘зараснік чароту, Scirpius L.’ (БРС), трысня́г ‘балота, зарослае асакой, Carex L.’ (Сцяшк. Сл.), трыснёг ‘рагоз, Typha latifolia L.’ (лаг., ЛА, 1), ст.-бел. тросняг ‘зараснік чароту’ (ГСБМ). Да троснік, трасня́к (гл.); не выключае, што тут прысутнічае «звонкі» варыянт суфіксаў, параўн. трасня́к (астрав., віц., ЛА, 1), падобна да аўсюг/аўсюк (гл.), хмызнёг (Кал.), пры звычайным хмызняк, хмызнікз’ява, вядомая і ў іншых мовах, параўн. рус. трестня́к, трестня́г ‘зараснік вішні’. Пра варыянтнасць суф. ‑ка/‑ga ў літоўcкай мове гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 299.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

механі́зм

(н.-лац. mechanismus, ад гр. mechane = машына)

1) прыстасаванне ўнутры машыны, прыбора, апарата, якое прыводзіць іх у рух (напр. м. гадзінніка);

2) унутраная будова, сістэма чаго-н. (напр. гаспадарчы м.);

3) сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і інш. з’ява.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парале́ль

(гр. parallelos = які праходзіць побач)

1) мат. кожная з прамых ліній, якая знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад дадзенай;

2) геагр. умоўная лінія, праведзеная паралельна экватару па зямной паверхні;

3) перан. з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (напр. гістарычныя паралелі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парале́ль

(гр. parallelos = які праходзіць побач)

1) мат. кожная з прамых ліній, паралельных дадзенай;

2) геагр. уяўная лінія, праведзеная паралельна экватару па зямной паверхні;

3) перан. з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (напр. гістарычныя паралелі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БРА́ТАННЕ,

сацыяльна-паліт. з’ява, якая выяўлялася ў паразуменні паміж салдатамі варагуючых армій; найб. яскрава праявілася ў гады 1-й сусв. вайны і мела антываен. накіраванасць. На рус.-герм. фронце братанне пачалося ў 1915—16, пашырылася пасля Лют. рэвалюцыі 1917. На Зах. фронце да крас. 1917 братанне адбывалася стыхійна і зводзілася пераважна да абмену лістоўкамі і рэчамі салдацкага побыту. Першае арганізаванае масавае братанне адбылося 1.5.1917 на ўчастку фронту паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Камандаванне праследавала тых, хто братаўся. У час падрыхтоўкі наступлення на фронце ў чэрв. 1917, ва ўмовах барацьбы з братаннем яно пайшло на спад. З новай сілай пашырылася пасля разгрому карнілаўшчыны. У вер.кастр. 1917 братанне вызначалася масавасцю, арганізаванасцю, вострай паліт. і антываен. накіраванасцю. Толькі ў кастр. адбылося каля 30 выпадкаў братання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 братанне на Зах. фронце прыняло паўсюдны характар і стала пралогам заключэння перамір’я на рус.-герм. фронце. Часовы дагавор аб перамір’і на Зах. фронце, падпісаны 4.12.1917, уключаў пункт пра братанне, у адпаведнасці з якім салдатам абодвух бакоў дазвалялася сустракацца ў дзённы час.

М.М.Смальянінаў.

т. 3, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУМАРЭ́СКА (ням. Humoreske ад Humor гумар),

1) у літаратуры — невялікі вершаваны або празаічны твор жартаўлівага зместу. У яго сюжэтнай аснове звычайна смешная прыгода, камічнае быт. здарэнне, а аб’ект асмяяння — жыццёвая з’ява або загана ў чал. характары, якія не маюць адзнак сац. шкоднасці ці небяспечнасці. Эмацыянальна-стылявым ладам набліжаецца да анекдота, фабліо, фацэцыі.

2) У музыцы — музычны твор гумарыстычнага (жартаўлівага) характару, блізкі да скерца.

Першую гумарэску стварыў Р.Шуман (для фп., 1839); складаецца з шэрагу лірычных і скерцозных эпізодаў, спалучае летуценнасць з жартам. Пазней паявіліся гумарэскі рознага вобразнага вырашэння: жанрава-быт., скерцознатанц., лірычнага, гратэскавага (блізкага да бурлескі і капрычыо), салоннага характару. Вядомы гумарэскі для аркестра (Э.Гумпердынк), для 4-галосага мужч. хору а capella (Клёве).

У бел. музыцы значнае пашырэнне жанру гумарэскі звязана, верагодна, з вял. развіццём жартоўных песень і прыпевак да танцаў у нац. фальклоры. У прафес. музыцы вядомы гумарэскі для розных інструментаў, для аркестра, у фіналах сюітных цыклаў Л.Абеліёвіча, М.Аладава, У.Алоўнікава, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, Я.Дзягцярыка, С.Картэса, П.Падкавырава, Р.Суруса, А.Туранкова, У.Чараднічэнкі, Л.Шлег і інш.

Р.М.Аладава (музыка).

т. 5, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫФРА́КЦЫЯ РЭНТГЕ́НАЎСКІХ ПРАМЯНЁЎ,

з’ява, што выяўляецца пры пругкім рассеянні рэнтгенаўскіх прамянёў крышталямі (або малекуламі вадкасцей і газаў), пры якім з першаснага пучка прамянёў узнікаюць другасныя адхіленыя пучкі той жа даўжыні хвалі.

Д.р.п. эксперыментальна выяўлена ням. фізікамі М.Лаўэ, В.Фрыдрыхам і П.Кніпінгам (1912) як доказ хвалевай прыроды рэнтгенаўскіх прамянёў. Крышталь з’яўляецца натуральнай трохмернай дыфракцыйнай рашоткай (адлегласці паміж атамамі аднаго парадку з даўжынёй хвалі λ); напрамак дыфракцыйных максімумаў у агульным выпадку падпарадкоўваецца ўмовам Лаўэ: a(cosα − cosα0) = hλ, b(cosβ − cosβ0) = kλ, c(cosγ − cosγ0) = lλ, дзе a, b, c — памеры крышт. рашоткі, α0, β0, γ0 — вуглы, што ўтварае падаючы прамень, α, β, γ — рассеяны прамень з восямі крышталя, h, k, l — цэлыя лікі (індэксы Мілера). Дыфракцыйную карціну назіраюць на нерухомым крышталі з выкарыстаннем поліхраматычнага выпрамянення (Лаўэ метад), пры вярчэнні або ваганнях крышталя, а таксама на полікрышталях пры асвятленні монахраматычным выпрамяненнем (гл. Дэбая—Шэрэра метад). Д.р.п. выкарыстоўваецца для даследаванняў атамнай структуры рэчыва, рашэння задач матэрыялазнаўства, у рэнтгенаўскай спектраскапіі. Гл. таксама Рэнтгенаўскі структурны аналіз, Рэнтгенаграфія матэрыялаў.

Літ.:

Иверонова В.И., Ревкевич Г.П. Теория рассеяния рентгеновских лучей. 2 изд. М., 1978.

М.М.Аляхновіч.

т. 6, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)