рацыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе: -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) пэўны рацыён з мэтай арганізацыі правільнай сістэмы харчавання людзей ці кармлення жывёлы.

|| наз. рацыяні́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала́ндскі голла́ндский;

~кая паро́да жывёлы (курэ́й) — голла́ндская поро́да скота́ (кур);

~кая мо́ва — голла́ндский язы́к;

~кая печ — голла́ндская печь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гурт м.

1. гл. гypба, гурма

2. (статак жывёлы) Hrde f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́паратак, ‑тка, м.

Неданошанае дзіцяня жывёлы, выпаратае з жывата мёртвай самкі. Авечы выпаратак. // Шкурка такога дзіцяняці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бруцэлёз, ‑у, м.

Заразная хвароба коз, авечак, свіней, буйнай рагатай жывёлы, здольная перадавацца ад іх чалавеку.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метыза́цыя, ‑і, ж.

Скрыжаванне розных народ жывёлы, а таксама розных сартоў раслін для паляпшэння пароды, сорту.

[Фр. metisation, ад лац. miscere — змешваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́трыя, ‑і, ж.

Паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам; балотны бабёр. // Футра гэтай жывёлы.

[Ісп. nutria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́йлавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стойла, звязаны з утрыманнем жывёлы ў стойлах. Стойлавы перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уко́рмленасць, ‑і, ж.

Стан арганізма (звычайна жывёлы) у залежнасці ад кармлення; сытасць. Сярэдняя ўкормленасць. Вышэйшая ўкормленасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксей Мікалаевіч) (29.3.1863, Смаленская вобл., Расія — 15.10.1942),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Магістр вет. н. (1916), праф. (1920). Скончыў Харкаўскі вет. ін-т (1904). У 1925—29 заг. кафедры ў Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ўнутр. хваробах свойскай рагатай жывёлы, эпізааталогіі, гельмінталогіі.

Тв.:

Запаленне лёгкіх у рагатай жывёлы. Мн., 1930;

Сухоты свойскае жывёлы: (Пераважна ў быдла). Мн., 1930.

т. 9, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)