батрыдыёпсіс
(н.-лац. botrydiopsis)
аднаклетачная жоўтазялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая пашырана ў планктоне азёр, рэк, вадасховішчаў, сажалак, каналаў, у глебе, на камянях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гімнады́ніум
(н.-лац. gymnodinium)
аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. гімнадыніевых, якая пашырана ў планктоне вадаёмаў рознага тыпу, асабліва ў невялікіх са стаячай вадой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аацысты́дыум
(н.-лац. oocystidium, ад гр. oon = яйцо + kystis = пузыр)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў планктоне азёр і лужынах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гамфане́ма
(н.-лац. gomphonema)
аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. гамфацымбелавых, якая трапляецца на дне і сярод абрастанняў у вадаёмах рознага тыпу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пальмело́псіс
(н.-лац. palmellopsis)
каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелопсідавых, якая трапляецца ў планктоне і бентасе рыбагадоўчых сажалак, невялікіх лужын, зрэдку ў азёрах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сінехако́кус
(н.-лац. synechococcus)
аднаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая пашырана пераважна ў стаячых водах, мінеральных крыніцах і на наземных субстратах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сінехацы́сціс
(н.-лац. synechocystis)
аднаклетачная сіне-зялёная водарасць сям. кокабактрэйных, якая пашырана ў прэсных і салёных водах, на наземных субстратах, у глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стыгане́ма
(н.-лац. stigonema)
ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. стыганемавых, якая трапляецца на вільготных скалах, імхах, пнях, у глебе, радзей ў вадзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стыхако́кус
(н.-лац. stichococcus)
аднаклетачная або ніткаватая зялёная водарасць сям. улотрыксавых, якая пашырана ў глебах, трапляецца сярод планктону праточных і стаячых вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сферазо́сма
(н.-лац. sphaerozosma)
ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая трапляецца ў сфагнавых балотах, рэках, дыстрофных азёрах, радзей у вадасховішчах і канавах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)