Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МА́РАЧКІН (Аляксей Антонавіч) (н. 10.3.1940, в. Новая Слабада Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1962), Бел.-тэатр.маст.ін-т (1972). З 1975 (з перапынкам) выкладае ў Бел.АМ (у 1990—96 заг. кафедры). У 1982—86 гал. мастак Маст. фонду Беларусі. Тэматыка яго твораў прысвечана гіст. падзеям мінулага і сучаснасці, раскрывае багацце духоўнай культуры бел. народа. Для ранніх твораў характэрны рэаліст. манера адлюстравання ў спалучэнні з аб’ёмна-пластычным, рэльефным пісьмом і сімволіка-алегарычнымі матывамі. З 1990 творы набываюць характар фармалістычных кампазіцый з камбінаванай манерай выканання і ўмоўнай перадачай аб’ёму. Стварыў партрэты выдатных дзеячаў бел. гісторыі і культуры: «Цётка» (1976), «Пачатак. Францыск Скарына» (1978), «М.Гусоўскі» (1980), «Вераніка і Максім» (1981), «Рагнеда» (1982), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Сымон Будны» (1989), «Канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега» (1994) і інш., серыю партрэтаў «Мае сучаснікі» (1980); філасофска-алегарычныя трыпціх «Размова аб вечнасці. Скарына і Парацэльс» (1989—90), цыкл твораў «Народныя легенды і паданні» (1990—91). Сярод тэматычных кампазіцый: «Мара пра палёт» (1974), «Жанчына з бульбай» (1975), «Гуканне вясны» (1976), «Чаканне» (1979), «Чароўныя арэлі» (1980), «Суладдзе» (1983), «Хто з вас без граху?» (1989), «Цяжар» (1991). Аўтар шматлікіх пейзажаў: «Адліга» (1974), «Дарога» (1976), «Абуджэнне» (1978), «Імкненне» (1979), «Рэчка Мнюта. Па мясцінах Я.Драздовіча» (1978) і інш. Чарнобыльская тэма адлюстравана ў творах «Планета Палын» (1987), «Хадора» (1989), «Маці Божая ахвяраў Чарнобыля» (1990), «Палеская мадонна» (1991) і інш. Да тэм бел. фальклору звярнуўся ў творах «Прывіды зімы», «Святаяннік» (абодва 1991), «Жывы куст», «Кароль птушак», «Начны прывід» (усе 1992). Эксперыментуе ў матэрыяле. Аўтар шматлікіх маляваных дываноў.
Л.Ф.Салавей.
А.Марачкін Канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Паставіць каго‑н. у няёмкае, непрыемнае становішча. [Таня:] — Ён [Павалковіч] пачаў лаяцца з .. [гаспадыняй], як вясковая баба, маўляў, не яе справа: «Не лезьце туды, куды вас не просяць! Вы не ведаеце, якія ў нас адносіны». Чулі? — Раз ён пачаў ужо такое, — абуралася Эма, — дык на ўсю Вільню аскандаліць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адмовіцца, адрачыся ад каго‑, чаго‑н. Хацеў бы вас, песні, Зрачыся, пакінуць, — Сілачкі ж мне мала.Купала.Ад імя сваіх сяброў Танк урачыста заявіў, што маладая літаратура Заходняй Беларусі не зрачэцца рэвалюцыйных і гуманістычных традыцый Коласа і Купалы.Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нача́льства, ‑а, н.
1.зб. Начальнікі. Аднойчы ў другой палове дня ў вёску прымчалася поўная машына начальства.Федасеенка.
2.Разм. Начальнік. Дзяжурны рэгуліроўшчык, прыняўшы мяне за начальства, далажыў, што на пасту ўсё ў парадку.Сабаленка.Будзьце ласкавы, мілая, скажыце, хто тут у вас начальства і дзе яго знайсці? — пачціва звярнуўся да [маладой жанчыны] Пракоп.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унь, часціца.
Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны.Трус.Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі.Пальчэўскі.[Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была.Кандрусевіч.— Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)